Зьміцер Казлоў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Казлоў.
Зьміцер Алегавіч Казлоў (нар. 26 красавіка 1988, Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі блогер, кандыдат у дэпутаты на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі 2019 году[1], актывіст супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяю, палітычны вязень[2][3].
Зьміцер Казлоў | |
Дата нараджэньня | 26 красавіка 1988 (36 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітычны вязень |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў аграбіялягічны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі паводле спэцыяльнасьці «Аграномія». З 2017 году вёў сацыяльна-палітычны відэаблог пад псэўданімам «Шэры Кот» на «YouTube».
У траўні 2019 году прымаў удзел у акціі «Кава з блогерами» на Сафійскім пляцы(be) ў Кіеве[4]. Летам 2019 году балятаваўся ў ППНС ад Партыі БНФ па Воршы. У сьнежні 2019 году прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяю(be). Упершыню быў затрыманы 26 сьнежня 2019 году[5].
Быў арыштаваны 10 чэрвеня 2020 году паводле абвінавачваньня па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», яму пагражала 3–4 гады турмы. 1 ліпеня 2020 году праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала яго палітвязьнем[6][7][8]. Утрымліваўся ў СІЗА-1 Менску (Пішчалаўскі замак).
20 верасьня 2020 году Нікляс Нінас, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту, узяў шэфства над палітвязьнем[9].
25 траўня 2021 году Магілёўскі абласны суд (судзьдзя — Ірына Ланчава) пакараў Казлова пяцьцю гадамі пазбаўленьня волі за «падрыхтоўку да ўдзелу ў пратэстах у Беларусі»[10][11]. Казлоў — вязень турмы №4 Магілёва.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кандидат Козлов Дмитрий Олегович :: Новости Орши. orsha.eu. Праверана 2020-08-20 г.
- ^ Блогер Дмитрий Козлов (Серый кот) признан политзаключенным (рас.). Наша Ніва. Праверана 2020-08-20 г.
- ^ Патрабуем неадкладна спыніць пераслед Дзмітрыя Казлова (бел.). Вясна. Праверана 2020-08-20 г.
- ^ Kyiv. Coffee with bloggers, part 2 - Sofia square
- ^ Блогер Шэры кот арыштаваны. Новы час. Праверана 2020-08-20 г.
- ^ Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу палітвязьня Дзьмітрыя Казлова - Віцебская вясна (бел.). vitebskspring.org. Праверана 2020-08-20 г.
- ^ В Беларуси появился еще один политзаключенный. naviny.by (2020-07-01). Праверана 2020-08-20 г.
- ^ Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітычным зняволеным (бел.). Вясна (2021-07-01). Праверана 2021-08-26 г. Архіўная копія ад 2021-07-27 г.
- ^ Members of Parliament from Poland and Germany take over prisoners’ godparenthood for Andrei Novikau, Uladzimir Tsyhanovich and Dzmitry Kazlou (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-09-20). Праверана 2021-08-26 г. Архіўная копія ад 2021-08-26 г.
- ^ Ад 4 да 7 гадоў калоніі. У Магілёве вынеслі прысуды Севярынцу, блогеру Казлову і актывістам "Еўрапейскай Беларусі" (бел.). Вясна. Праверана 2021-07-26 г.
- ^ “Угруповання Тіхановського-Статкевича”: у Білорусі сімох активістів засудили до 4-7 років колонії за участь у протестах проти Лукашенка (укр.). Новинарня(uk) (2021-05-26). Праверана 2021-07-26 г.