Уладзімер Корбан

беларускі паэт, дзіцячы пісьменьнік

Уладзі́мер Іва́навіч Ко́рбан (25 жніўня 1910, в. Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць — 30 лістапада 1971, Менск) — беларускі савецкі паэт, пісьменьнік. Заслужаны дзяяч культуры БССР (1970). Быў сябрам КПСС.

Уладзімер Іванавіч Корбан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 жніўня 1910(1910-08-12)
в. Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць
Памёр 30 лістапада 1971(1971-11-30) (61 год)
Менск
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік
Гады творчасьці 1945—1971
Жанр байкі, аповеды
Мова беларуская
Дэбют 1945
Узнагароды Ордэн Працоўнага чырвонага Сьцяга, Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонай зоркі, «Знак пашаны» і інш.
Творы на сайце Knihi.com
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Корбан.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і рабочых. Працоўны шлях пачаў токарам на заводзе ў Воршы «Чырвоны кастрычнік». У 1926 годзе. Сярэднюю адукацыю атрымаў у вячэрняй школе, якую закончыў у 1930 годзе. У 1930—1932 гадах быў токарам на суднабудаўнічым заводзе ў месьце Ленінград. З 1932 па 1934 гады служыў у войску СССР. Потым працаваў заўкомам на заводзе «Чырвоны кастрычнік» у Воршы, затым старшынём будкому льнокамбінату ў Воршы. З 1941 па 1946 гады ваяваў на баку СССР супраць Нямеччыны. Меў у сваім падпарадкаваньні стралковую роту, служыў у штабе дывізіі. У 1946 і ў 1948—1952 гадах працаваў на заводзе «Чырвоны кастрычнік» у Воршы. Займаў на заводзе пасады галоўнага мэханіка, галоўнага інжынэра, начальніка цэху й начальніка аддзела кадраў. З канца 1946 году па студзень 1948 году працаваў начальнікам заводу па вырабу цьвікоў, што ў Лідзе. З 1952 году ў часопісе «Вожык». З 1967 па 1971 гады быў галоўным рэдактарам гэтага часопіса.

Узнагароды

рэдагаваць
  • Ордэны:
  1. Ордэн Працоўнага чырвонага Сьцяга,
  2. Айчыннай вайны ІІ ступені,
  3. Чырвонай зоркі,
  • «Знак пашаны»

і інш.

  • Заслужаны дзяяч культуры БССР.

Творчасьць

рэдагаваць

Першыя байкі надрукаваў у БССР у 1945 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў, баек і невялікіх апавяданьняў:

  • «Мы іх ведаем» (1950)
  • «Байкі» (1953)
  • «Зь вецярком» (1957)
  • «Дакладныя прыкметы» (1958)
  • «Гарачая прыпарка» (1959)
  • «Дзе гэта вуліца?… (1961)
  • «Сіняк» (1964)
  • «Не на сваім месцы» (1965)
  • «Сьвіньні ў рэпе» (1968)
  • «Дзям’янава юшка» (1970)
  • «Шклянка чаю» (1970)
  • «Закаханы морж» (1972)
  • «Выбранае» (1976)

Літаратура

рэдагаваць
  • Корбан Уладзімір Іванавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 374.
  • Дорошенко В. О. Корбан Володимир Іванович // Українська літературна енциклопедія. — Т. 2. — К., 1990. — С. 564.