Белтэлерадыёкампанія

(Перанакіравана з «БТРК»)

Белтэлерадыёкампанія — буйны дзяржаўны мэдыяхолдынг Рэспублікі Беларусь, заснаваны ў 1994 годзе замест Дзяржаўнага камітэту па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. Кампанія падтрымлівае прэзыдэнцтва Аляксандара Лукашэнкі й распаўсюджвае погляды палітычнага кіраўніцтва, у тым ліку й прапаганду ў Беларусі.

Белтэлерадыёкампанія
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
Лягатып
Абрэвіятура БТРК (НДТРК РБ)
Папярэднік Дзяржаўны камітэт па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Рэспублікі Беларусь
Дата ўтварэньня 5 жніўня 1994 (30 гадоў таму)
Тып Сродак масавай інфармацыі
Юрыдычны статус Дзяржаўная ўстанова
Мэта Асьвятленьне дзяржаўнага кіраваньня
Штаб-кватэра Менск, вул. Макаёнка, д. 9
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Старшыня Іван Эйсмант
Генэральны прадусар Глеб Шульман[1]
Кіроўны орган Калегія
Матчына кампанія Прэзыдэнт Беларусі
Зьвязаныя кампаніі Радыё «Культура» і «Сталіца», тэлеканалы «Беларусь 3» і «Беларусь 24»
Колькасьць супрацоўнікаў 1553 (2014)
Сайт www.tvr.by

Белтэлерадыёкампанія аб’ядноўвае агульнадзяржаўныя тэлеканалы «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 5», таксама спадарожнікавы «Беларусь 24». Акрамя гэтага, перакрывае частку трансьляцыі расейскага тэлеканала НТБ пад маркай «НТВ-Беларусь». У склад кампаніі ўваходзяць Першы Нацыянальны канал беларускага радыё і радыёстанцыі «Беларусь», «Культура», «Радыюс-FM» і «Сталіца» (беларускамоўнае). У складзе кампаніі знаходзяцца і 5 абласных тэлерадыёкампаніяў.

У падпарадкаваньні мае акадэмічны хор[2], сымфанічны аркестар[3] (галоўны дырыгент Генадзь Праватораў), ансамбль народнай музыкі «Бяседа»[4] (кіраўнік Леанід Захлеўны), дзіцячы хор «Голас дзяцінства»[5] (кіраўніца Алена Новікава), ансамбль «Сымфаніета»[6] (кіраўнік Аляксей Равуцкі).

Дзейнасьць

рэдагаваць

Паводле Статуту прадметам дзейнасьці кампаніі ёсьць:

  • ладжаньне тэлерадыёвяшчаньня;
  • асьвятленьне ўнутранага і вонкага ўрадаваньня краіны;
  • уплыў на ўтварэньне грамадзкай думкі;
  • стварэньне, назапашваньне, распаўсюд і захоўваньне мастацкіх твораў;
  • эстэтычнае выхаваньне і мастацкая адукацыя;
  • ладжаньне канцэртаў, гастроляў мастацкіх калектываў кампаніі з выпускам і збытам квіткоў;
  • стварэньне тэлерадыёперадачаў сумесна з замежнымі ўстановамі;
  • вызначэньне памеру аўтарскага ўзнагароджаньня за створаныя на заказ творы;
  • здымкі, запіс, тыражаваньне і распаўсюд тэлерадыёперадачаў;
  • грамадазнаўчае дасьледаваньне тэлерадыёаўдыторыі;
  • ладжаньне сьвятаў і спабораў тэлерадыёперадачаў, літаратурных і музычных твораў для тэлебачаньня і радыёвяшчаньня, выставаў тэлерадыёвяшчаньня;
  • адсыл за мяжу карэспандэнтаў і мастацкіх калектываў;
  • вызначэньне парадку вытворчасьці, тыражаваньня тэлефільмаў і сьпісаньня выдаткаў на іх стварэньне;
  • ухваленьне цэнаў на ствараную тэлерадыёпрадукцыю, тэлерадыёпаслугі і рэкляму;
  • нармаваньне працы работнікаў, вызначэньне расцэнак на працу артыстаў, вытворчых і мастацкіх супрацоўнікаў;
  • кіраваньне падпарадкаванымі ўстановамі, ахова іх уласнасьці і нагляд за мэтавым выкарыстаньнем імі вылучаных урадам грошай;
  • зьвесткаабмен з тэлерадыёўстановамі краіны;
  • нагляд за выкананьнем стандартаў і нарматываў тэлебачаньня і радыёвяшчаньня;
  • будаўніцтва ўласных сродкаў тэлебачаньня і радыёвяшчаньня;
  • ладжаньне вонкавагаспадарчай дзейнасьці і ўдзел у гаспадарчых таварыствах з замежнымі ўкладаньнямі;
  • удзел у міжнародных няўрадавых арганізацыях, установах замежных дзяржаваў;
  • распрацоўка і ўнясеньне прапановаў аб зьмене заканадаўства аб тэлебачаньні і радыё;
  • рэклямная і выдавецкая дзейнасьць;
  • ажыцьцяўленьне дзяржаўных мерапрыемстваў, заснаваньне дзяржаўных установаў.

Паўнамоцтвы

рэдагаваць

Паводле Статуту кампанія мае наступныя паўнамоцтвы:

  • атрыманьне адказу на запыт ва ўрадавыя ўстановы;
  • накіраваньне прадстаўнікоў на нарады дзяржаўных установаў;
  • прыцягненьне ўрадавых і замежных адмыслоўцаў да працы ў кампаніі;
  • бясплатнае ажыцьцяўленьне здымак, запісу і наўпроставай перадачы маніфэстацыяў, пасяджэньняў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, нарадаў у дзяржаўных установах, рэпартажаў зь месцаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў;
  • уступленьне ў міжнародныя няўрадавыя арганізацыі;
  • хадайніцтва аб дзяржаўных ўзнагародах журналістам і мастацкім працаўнікам;
  • вызначэньне памеру заахвочвальных выплатаў супрацоўнікам;
  • стварэньне інфармацыйных агенцтваў, выданьне часопісаў і газэтаў;
  • ажыцьцяўленьне лятарэяў дзеля закупу новага абсталяваньня;
  • прысваеньне сродкам тэлерадыёвяшчаньня радыёчастасьцяў, частасьцёвых каналаў у этэры і ў сетках кабэльнага вяшчаньня;
  • продаж вольнага этэрнага часу[7].

Гісторыя

рэдагаваць

Белтэлерадыёкампанія была створаная 5 жніўня 1994 году замест Дзяржаўнага камітэту па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні[8]. Першым кіраўніком быў прызначаны Рыгор Кісель[9]. 28 верасьня А. Лукашэнка падпарадкаваў кампанію сабе[10]. Уласны вэб-сайт займела ў 2000 годзе[11].

На 4 кастрычніка 2007 г. зьяўлялася адзіным прадстаўніком Беларусі ў Эўрапейскім вяшчальным зьвязе(be)[12].

17 жніўня 2020 году адбыліся акцыі пратэсту й забастоўкі супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. Дзяржаўнае тэлебачаньне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграмаў[13].

З-за дзяржаўнае прапаганды шматлікія журналісты вырашылі летам і восеньню 2020 году пакінуць працу ў Белтэлерадыёкампаніі[14]. Зыход прадоўжыўся і ў 2021 годзе: у студзені налічвалася больш за 100 адкрытых вакансіяў у Белтэлерадыёкампаніі, а па стане на чэрвень ад яе былі разьмешчаны ўжо 160 вакансіяў[15].

З 1993 году Белтэлерадыёкампанія была чальцом Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу(be), пакуль яе членства не было прыпынена 28 траўня 2021 году па выніках пасьлявыбарчага маніторынгу[16]. Абурэньне аб’яднаньня вызвалі сярод іншага паказы раскаяньняў палітычных зьняволеных, зробленых пад відавочным ціскам[17]. 30 чэрвеня 2021 году Белтэлерадыёкампанію выключылі з Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу(be)[18].

Старшыні

рэдагаваць
  1. Рыгор Кісель (1994—2000)
  2. Віктар Чыкін (2000—2001)[19]
  3. Ягор Рыбакоў (2001—2004)
  4. Уладзімер Мацьвяйчук (2004—2005)
  5. Аляксандар Зімоўскі (2005—2010)
  6. Генадзь Давыдзька (2010—2018)
  7. Іван Эйсмант (з 2018[20])

Цэнзура й прапаганда

рэдагаваць

Міжнародныя экспэрты й беларуская апазыцыя традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачаньне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструмэнтаў рэжыму Лукашэнкі. Яго абвінавачваюць у дэзынфармацыі, апраўдваньні й прапагандзе палітычных рэпрэсіяў, стварэньні няроўных умоваў і пакрывальніцтве фальсыфікацыяў пры правядзеньні выбараў, ачарненьні крытыкаў рэжыму[21][22].

Паводле журналісткі агенцыі тэленавінаў(ru), якая пакінула АТН падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году, на тэлебачаньні існавала сур’ёзная цэнзура[23]. Напрыклад, існаваў сьпіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазыцыйных палітыкаў, існаваў чорны сьпіс эканамістаў і палітолягаў, у якіх нельга было браць камэнтары, не дапушчалася ўжываньне ў сюжэтах словаў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛаг»[23]. Існаваньне цэнзуры таксама пацьвердзіў журналіст АТН Аляксандар Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду[24].

Супрацоўнікі й топ-мэнэджэры дзяржаўных тэлеканалаў, у тым ліку Белтэлерадыёкампаніі, неаднаразова станавіліся суб’ектамі санкцыяў ўносіліся да Чорнага сьпісу Эўразьвязу[25][26][27][28], траплялі ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[26], санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[29], Швайцарыі[30][31].

У 2022 годзе сама кампанія патрапіла ў санкцыйныя сьпісы Эўразьвязу, Канады, Швайцарыі ды Украіны[32].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Кампанія Праверана 14 лютага 2018 г.
  2. ^ https://web.archive.org/web/20130421092133/http://www.tvr.by/bel/musiccol.asp?pr=choir
  3. ^ https://web.archive.org/web/20130421090455/http://www.tvr.by/bel/musiccol.asp?pr=orchestra
  4. ^ https://web.archive.org/web/20130421090534/http://www.tvr.by/bel/musiccol.asp?pr=byaseda
  5. ^ https://web.archive.org/web/20130421092354/http://www.tvr.by/bel/musiccol.asp?pr=dety
  6. ^ https://web.archive.org/web/20130421092205/http://www.tvr.by/bel/musiccol.asp?pr=simph
  7. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2003 г. №174 (рас.) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 5 красавіка 2012 г. Праверана 4 красавіка 2013 г.
  8. ^ Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі 5 жніўня адзначыць 15-годзьдзе // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 3 жніўня 2009 г. Праверана 4 красавіка 2013 г.
  9. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 1994 г. №27 (рас.) // Валер Леванеўскі, 1 лістапада 2011 г. Праверана 3 красавіка 2013 г.
  10. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасьня 1994 г. №128 (рас.) // НЦПІ Беларусі Праверана 4 красавіка 2013 г.
  11. ^ Вікторыя Целяшук. «Чацьвёрты кіт» у моры інфармацыі // Зьвязда : Газэта. — 12 красавіка 2008. — № 70 (26183). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  12. ^ Беларусь разам з Расеяй і Ўкраінай пазбавілася права на аўтаматычны выхад у фінал «Эўрабачаньня» // БелТА, 4 кастрычніка 2007 г. Праверана 4 красавіка 2013 г.
  13. ^ Staatsfernsehen in Belarus offenbar im Streik (ням.). Die Zeit(be) (2020-08-17). Праверана 2020-08-17 г.
  14. ^ Tatyana Nevedomskaya; Markian Ostaptschuk. (2020-09-02) Propaganda in Belarus: Warum Mitarbeiter staatlicher Medien kündigen (ням.). Нямецкая хваляПраверана 2020-09-23 г. Архіўная копія ад 2021-01-22 г.
  15. ^ Сяргей Салаўёў. Трывога па ўсіх франтах  (бел.) // Новы час. — 2021. — № 22 (730). — С. 3.
  16. ^ EBU Executive Board agrees to suspension of Belarus Member BTRC (анг.). Эўрапейскі вяшчальны зьвяз(be) (2021-05-28). Праверана 2021-05-28 г.
  17. ^ Європейська мовна спілка призупинила членство Білорусі в організації (укр.). Детектор медіа(uk) (2021-05-28). Праверана 2021-05-28 г.
  18. ^ Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-06-30). Праверана 2021-07-01 г. Архіўная копія ад 2021-07-01 г.
  19. ^ Валер Каліноўскі. Чыкін пайшоў у адстаўку і адпачынак // Радыё «Свабода», 13 чэрвеня 2001 г. Праверана 23 кастрычніка 2014 г.
  20. ^ Лукашенко уволил Давыдько, Якубовича и Козиятко. Назначены новые руководители Белтелерадиокомпании, СТВ и «СБ. Беларусь Сегодня» Intex-press, 6 лютага 2018
  21. ^ Сергій Лещенко. (2011-11-08) Посол Польщі Генрик Літвін: Втратити добрий час – це великий ризик для України (укр.). Украінская праўдаПраверана 2021-05-05 г. Архіўная копія ад 2017-10-23 г.
  22. ^ Edward Lucas. (2017-01-20) Edward Lucas Podcast: Belarus propaganda (анг.) Праверана 2021-05-05 г. Архіўная копія ад 2021-05-06 г.
  23. ^ а б Машина пропаганды в Беларуси: бывшие журналисты госСМИ о своей работе (рас.). Нямецкая хваляПраверана 2020-10-12 г. Архіўная копія ад 2020-09-07 г.
  24. ^ В Беларуси журналист уволился с госТВ и объяснил, как работает пропаганда Лукашенко (рас.). УНІАНПраверана 2020-10-12 г. Архіўная копія ад 2020-08-27 г.
  25. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Праверана 2021-05-05 г. Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
  26. ^ а б Мария Садовская Суровые и спорные. Белорусы и рынокПраверана 2009-07-28 г. Архіўная копія ад 2012-12-08 г.
  27. ^ МГ/АА. (2021-06-21) Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (рас.). БелсатПраверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
  28. ^ EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(pl).
  29. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  30. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  31. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  32. ^ [https://web.archive.org/web/20230415204638/https://sanctions.nazk.gov.ua/sanction-company/5933/ Національна державна телерадіокомпанія Республіки Білорусь]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Сеціўнае вяшчаньне: