Хатаевічы
Хата́евічы[1] (з 1939 году — Акця́бар[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Дрылянцы. Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 575 чалавек. Знаходзяцца за 36 км на поўнач ад Лагойску, за 65 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы.
Хатаевічы лац. Chatajevičy | |
Капліца Сьвятога Дамініка | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Акцябарскі |
Насельніцтва: | 575 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223134 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°21′0″ пн. ш. 27°48′0″ у. д. / 54.35° пн. ш. 27.8° у. д.Каардынаты: 54°21′0″ пн. ш. 27°48′0″ у. д. / 54.35° пн. ш. 27.8° у. д. |
± Хатаевічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Хатаевічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамініканаў.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ пачатку XVI ст. Хатаевічы разам з суседнім маёнткам Плешчаніцамі знаходзіліся ў валоданьні князя Васіля Саламярэцкага (памёр у 1540 годзе). У 1558 годзе паселішча ўпамінаецца пры падзеле маёнткаў паміж ягонай удавой і дзецьмі.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хатаевічы ўвайшлі ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. Пад 1567 годзе яны значацца як сяло, шляхецкая ўласнасьць. У 1681 годзе тут заснавалі кляштар дамініканаў. Каля 1752 году збудавалі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Хатаевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[2]. У 1803 годзе ў мястэчку збудавалі новы касьцёл. У гэты час склад маёнтку Хатаевічы (уладаньне дамініканскага кляштару) уваходзіла 15 вёсак, у мястэчку існавалі карчма, бровар, хлебазапасны магазын. На 1812 год у Хатаевічах было 29 мяшчанскіх і 18 шляхецкіх дамоў, пазьней у ліку іншых каталіцкіх уладаньняў мястэчка канфіскавалі расейскія ўлады. На 1861 год — 19 двароў, касьцёл.
У 1870 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага збудавалі ў Хатаевічах царкву-мураўёўку Сьвятога Мікалая, прыход якой ахопліваў 38 вёсак і хутароў, 2727 прыхаджанаў, царкве належала 112 дзесяцінаў зямлі. Дзеяла царкоўнапрыходзкая школа. На 1886 год у мястэчку было 9 двароў, дзеялі царква, касьцёл, капліца і сынагога (пры ёй юдэйская малітоўная школа), працавалі некалькі крамаў і карчма. У 1893 годзе тут заснавалі мукамольнае і крупяное прадпрыемствы (у 1895 годзе працавалі 6 работнікаў, існавала паравая машына). На 1908 год у Хатаевічах было 82 двары, 2 царкоўнапрыходзкія школы (для хлопчыкаў і дзяўчынак), на 1909 год існавалі аднайменныя мястэчка (61 двор) і маёнтак (1 двор).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Хатаевічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хатаевічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году сталі цэнтрам сельсавету Плешчаніцкага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне). На 1926 год існавалі аднайменныя мястэчка (52 двары), вёска (39 двароў) і хутар (2 двары). У 1938 годзе статус Хатаевічаў панізілі да вёскі. У 1939 годзе савецкія ўлады перайменавалі вёску ў «Акцябар». На 1941 год тут было 127 двароў. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году Хатаевічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1969 год у Хатаевічах было 142, на 1990 год — 204, на 1994 год — 237, на 1 студзеня 2003 году — 230. У 2000-я гады Хатаевічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Стары касьцёл, каля 1900 г.
-
Царква-мураўёўка, каля 1900 г.
-
Новы касьцёл, 1914 г.
-
Інтэр'ер новага касьцёла, 1914 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1811 год — 118 муж.; 1886 год — 84 чал.
- XX стагодзьдзе: 1908 год — 466 чал.; 1909 год — 322 чал. у мястэчку Хатаевічах і 18 чал. у маёнтку Хатаевічах; 1926 год — 198 чал. у мястэчку Хатаевічах, 172 чал. у вёсцы Хатаевічах, 12 чал. на хутары Хатаевічах; 1941 год — 463 чал., 1969 год — 489 чал.; 1990 год — 569 чал.[3]; 1994 год — 736 чал.[4]; 1999 год — 679 чал.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2003 году — 651 чал.[5]; 2010 — 575 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Хатаевічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
У 1990-я гады ў вёсцы збудавалі новую царкву.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Капліца Сьвятога Дамініка (XVIII ст.; абкладзеная цэглай у 1990-я)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Дамініка (1907)
- Царква Сьвятога Мікалая (1870)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 242—243.
- ^ Jelski A. Chotajewicze // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 637.
- ^ Казлоўская М., Насевіч В. Акцябр // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 92.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 223.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2 / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 485, [1] с.: іл. ISBN 985-11-0282-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.