Пле́шчаніцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241962 г. Плошча раёну складала 1,1 тыс. км². Насельніцтва на 1959 год — 28 150 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка (з 27 верасьня 1938 году — гарадзкі пасёлак) Плешчаніцы.

Плешчаніцкі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі БССР
Статус раён СССР[d]
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Плешчаніцы
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Дата скасаваньня 25 сьнежня 1962
Насельніцтва
  • 28 150 чал. (1959)
Плошча
  • 1147 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 190 м[1]
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Плешчаніцкі раён утвораны 17 ліпеня 1924 г. ў складзе Барысаўскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 г. раён падзелены на 11 сельсаветаў: Акалоўскі, Амнішаўскі, Горненскі, Завішынскі, Запольскі, Зарэцкі, Ізьбішчанскі, Крайскі, Плешчаніцкі, Прусавіцкі, Хатаевіцкі.

24 верасьня 1926 году Акалоўскі й Амнішаўскі сельсаветы рэарганізаваны ў нацыянальныя польскія сельсаветы.

У 1926 годзе плошча раёна складала 1147 км², насельніцтва — 31,2 тыс. чал.

9 чэрвеня 1927 году раён зь ліквідацыяй Барысаўскай акругі быў перададзены ў Менскую акругу. 22 верасьня 1927 году да раёна далучаны Ганцавіцкі й Каменскі сельсаветы скасаванага Зэмбінскага раёна.

Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году раён у прамым падпарадкаваньні БССР.

26 мая 1935 году Акалоўскі й Амнішаўскі нацыянальныя польскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы.

Пры ўвядзеньні абласнога дзяленьня 20 лютага 1938 году ўключаны ў Менскую вобласьць. 27 верасьня 1938 году Плешчаніцы атрымалі статус гарадзкога пасёлка.

У 1939 годзе Хатаевіцкі сельсавет перайменаваны ў Акцябарскі.

Паводле перапісу 1939 году, у раёне пражывала 36 168 чалавек: зь іх 32 698 — беларусы, 1400 — расейцы, 1106 — габрэі, 484 — украінцы, 322 — палякі[2].

Па зьвестках на 1 студзеня 1947 г. раён меў плошчу 1,3 тыс. км². У склад уваходзіў гарадзкі пасёлак Плешчаніцы й 13 сельсаветаў.

16 ліпеня 1954 году скасаваны Амнішаўскі, Ганцавіцкі, Горнаўскі, Завішынскі, Запольскі сельсаветы, утвораны Задор’еўскі й Нястанавіцкі сельсаветы[3].

Па зьвестках перапісу 1959 году, у раёне пражывала 28 150 чалавек[4].

25 сьнежня 1962 году Плешчаніцкі раён быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лагойскага раёну.

  1. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  2. ^ Плещеницкий район (рас.) Архіўная копія
  3. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. ^ Численность наличного населения городов и других поселений, районов, районных центров и крупных сельских населенных мест на 15 января 1959 года по регионам союзных республик (кроме РСФСР) (рас.) Архіўная копія

Літаратура

рэдагаваць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Пле́шчаніцкі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2001 Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. 425.
  • Пле́шчаніцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1999 Т. 5: М — Пуд. — С. 512.