Акрэсьціна

ізалятар часовага ўтрыманьня ў Менску (Беларусь)

«Акрэ́сьціна» — комплекс месцаў зьняволеньня ў Менску, разьмешчаны па 1-м завулку Акрэсьціна(be) (адсюль назоў), на рагу вуліцы Кулібіна й завулку Талаша. Комплекс складаецца з прыёмніка-разьмеркавальніка для непаўналетніх (дом № 38), ізалятару часовага ўтрыманьня (№ 36А) і цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (№ 36) ГУЎС Менгарвыканкаму[1].

Акрэсьціна
Матчына кампанія ГУЎС Менгарвыканкаму

«Акрэсьціна» стала хадзячым назовам, «патрапіць на Акрэсьціна» азначае быць затрыманым, або проста патрапіць у турму[1]. З 2020 году стала сымбалям катаваньняў мірных грамадзянаў, нязгодных з фальсыфікацыямі на выбарах[2][3][4].

Падзеі 2020—2021 гадох

рэдагаваць
 
Зьбіты на Акрэсьціна пратэстовец, затрыманы 11 жніўня 2020

У дзень выбараў 9 жніўня 2020 году, адразу пасьля галасаваньня, па ўсёй тэрыторыі Беларусі пачаліся масавыя пратэсты. Прычынаю стала падазрэньне ў фальсыфікацыі вынікаў выбараў на карысьць дзеючага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Наступныя два дні адбываліся сутыкненьні пратэстуючых з сілавікамі рэжыму Лукашэнкі, у адказ на гэта[5] ўладамі была праведзена карная апэрацыя[6] па аднаўленьні парадку на вуліцах гарадох і спыненьні пратэстаў[7][8][9]. Акрэсьціна стала адным з галоўных месцаў, куды звозілі затрыманых у Менску пратэстоўцаў. Выпушчаныя затрыманыя сьведчылі пра зьдзекі й катаваньні людзей пасьля затрыманьняў[10][10][11][12].

Вядомы выпадак, калі пасьля зьбіцьця ў ізалятары на Акрэсьціна 33-гадоваму Аляксею Жуку лекары зрабілі шэраг апэрацыяў на назе, наклаўшы 30 швоў. Па іхніх словах, прамаруджаньне з мэдычнаю дапамогаю ўсяго на адзін дзень прывяло б да ампутацыі нагі[13].

13 жніўня ў СМІ зьявіліся сьведчаньні пра жорсткае абыходжаньне з затрыманымі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску на завулку Акрэсьціна: у камэры, разьлічаныя на чацьвярых, зьмяшчалі па 20-30 чалавекаў; людзей прымушалі агаворваць сябе; неабходная мэдычная дапамога не аказвалася; затрыманым доўгі час не давалі ваду й ежу, іх беспадстаўна зьбівалі дубінкамі[14]. Таксама зьявіўся аўдыёзапіс, на якім чутныя стогны й крыкі людзей меркавана з-за сьценаў ізалятару на Акрэсьціна[15]. У гэты ж дзень праваабаронцы зьвярнуліся да кіраўніка МУС Юрыя Караева з патрабаваньнем спыніць нялюдскае абыходжаньне з затрыманымі[16].

У ноч з 13 на 14 жніўня 2020 году сваякі людзей, якіх утрымлівалі на Акрэсьціна, зафіксавалі гукі няспыннага зьбіцьця, якія добра было чуваць на вуліцы. На запісах таксама можна было пачуць галасы людзей, якія крычаць ад болю й просяць літасьці. Адзін вызвалены зьняволены паведаміў, што тых, хто прасіў сілавікоў рэжыму Лукашэнкі не зьбіваць, зьбівалі яшчэ больш жорстка[17]. Адна з былых вязьняў Акрэсьціна паведаміла Міжнароднай амністыі, што, пасьля таго як ёй удалося зарэгістраваць сваю скаргу й ейныя траўмы агледзеў афіцыйны судова-мэдычны экспэрт, яна пачула ад сьледчага, што ён усё роўна ня будзе пачынаць афіцыйнае расьсьледаваньне без «загаду зьверху»[17].

14 жніўня многіх людзей, затрыманых у папярэднія дні пратэстаў, выпусьцілі. Некаторых вывезьлі на машынах хуткай дапамогі, дзясяткі чалавек паказвалі раны й траўмы ад зьбіцьця[18].

17 жніўня, паводле інфармацыі Гэнпракуратуры, больш за 600 грамадзянаў заявілі пра зьбіцьцё й катаваньні ў месцах зьняволеньня[19][20]. У той жа дзень каля 500 мэдычных работнікаў і іх прыхільнікаў сабраліся перад уваходам у Міністэрства аховы здароўя з патрабаваньнем забясьпечыць доступ лекараў на тэрыторыю цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на зав. Акрэсьціна й ізалятару часавага ўтрыманьня на вул. Валадарскага ў Менску для агляду пацыентаў й вырашэньня пытаньня аб шпіталізацыі[21].

 
Мінск, 21 жніўня. Агульнагарадзкі ланцуг супраць гвалту ад Курапатаў да ЦІП на Акрэсціна

19 жніўня арцыбіскуп-мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч памаліўся пад сьценамі ізалятараў, якія сталі сымбалям катаваньняў мірных грамадзянаў, нязгодных з фальсыфікацыямі на выбарах[2].

21 жніўня а 18 гадзіне ў Менску пачалася масавая мірная акцыя «Ланцуг пакаяньня»[22]. Ейныя ўдзельнікі, якія прызывалі да спыненьня гвалту, выстраіліся ўздоўж дарогаў у жывыя ланцужкі — ад месца пахаваньняў ахвяраў масавых рэпрэсіяў канца 1930-х гадох ва ўрочышчы Курапаты, што на паўночнай ускраіне гораду, да месца жорсткага зьбіцьця й катаваньняў затрыманых у ЦІП на завулку Акрэсьціна[23], разьмешчанага на паўднёвым захадзе гораду[24][25].

22 жніўня на плошчы Перамогі адбылася акцыя «Мая камэра», арганізаваная сваякамі й сябрамі тых, хто стаў вязьнямі ЦІП на Акрэсьціна. Удзельнікі намалявалі на асфальце контуры камэры, разьлічанай на шасьцярых чалавекаў, і ўсталі туды разам з мэтаю паказаць, як гэта было[26].

14 верасьня тэлеканал «СТБ» паказаў рэпартаж прапагандыста Рыгора Азаронка пра нібыта камфортныя ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары на Акрэсьціна, і ў якім начальнік ізалятару адмаўляў прымяненьне гвалту ў дачыненьні да затрыманых[27]. Тэлесюжэт выклікаў шматлікую крытыку ў СМІ[28][29].

11 кастрычніка 2020 году было абнародавана відэа, у якім вязьняў Акрэсьціна праводзяць праз шэрагі міліцыі й сіл бясьпекі й бесьперапынна зьбіваюць[30].

У красавіку 2021 году вязьні Акрэсьціна паведамілі пра рэгулярнае катаваньне, калі падлогу камэраў залівалі хлёрам і перакрывалі падачу кіслароду ў клеткі[31]. Напрыклад, кіраўнік АГП Мікалай Казлоў быў дастаўлены ў бальніцу з-за атручваньня хлёрам у цэнтры ізаляцыі[31]. Таксама атрымалі агалоску сьведчаньні, як у аднамесных камэрах утрымлівалася па восем чалавекаў[31]. Іншыя сьведчаньні пацьвярджаюць вышэйназваныя катаваньні хлёркаю й перанаселенасьцю камэраў, напрыклад, у камэры на чатыры ложкі было 18 чалавекаў і людзі спалі на падлозе, але многія стаялі, бо месца ўсім не хапала, а таксама, што на вязьняў ішоў псыхалягічны й фізычны ціск, калі білі за адказ падтакнуць людзям у балаклавах, якія паведамлялі зьняволеным, што ў іх «цяпер правоў няма»[32]. Акрамя таго, стала вядома пра выдачу пад запіс прасьцінаў, якіх перад уваходам у камэру зьбіралі[32]. Спаць вязньям было амаль нельга: пастаянна ўключанае сьвятло, пабудкі кожныя 1,5-2 гадзіны, калі хтосьці ўдзень спаў на падлозе (не было ані матрацаў, ані падушак) і вартаўнікі гэта бачылі, то тыя адчынялі камэру й вылівалі тазік хлёркі[32]. Чалавеку з эпілепсіяю на ягоныя скаргі лекарка сказала, што «ў змагароў усё добра», а ў шпіталізацыі з-за прыпадкаў было адмоўлена[32]. Перадачаў ад сваякоў адміністрацыя аддавала вязьням толькі малую частку, у той час як у непалітычных былі й матрацы, і перадачы[32]. Таксама мелі месца сьведчаньні пра спробы вярбоўкі з боку апэратыўнікаў, пагрозы пасадзіць за інтэрвію СМІ, вузлом акаўнтаў сацыяльных сетак вязьняў падчас іхняга зьняволеньня[32].

У чэрвені 2021 году атрымаў агалоску выпадак, калі жанчыне, якая адбывала арышт на Акрэсьціна ў студзені — лютым 2021 году, выдалілі яечнік(uk)[33]. Прычынаю стала пераахалоджваньне з-за таго, што, па ейных словах, у камэры, як на вуліцы, стаяў мароз і спаць прыходзілася на ледзяной падлозе[33].

Паводле сьведчаньняў сядзеўшых у чэрвені 2021 году, вязьням у перапоўненых камэрах прыходзілася спаць на падлозе, прычым увесь час гарэла сьвятло, а іх будзілі па некалькі разоў за нач і ладзілі ператрусы[34]. На прагулкі зьняволеных не вадзілі, пагражалі зачыніць фортку[34]. Перадачы аддавалі толькі на вахце па сканчэньні тэрміну зьняволеньня і ў няпоўным выглядзе[34].

Станам на чэрвень 2021 году аніводнае крымінальнай справы па факце катаваньняў на Акрэсціна заведзена не было. Паводле адваката Андрэя Мачалава, сярод кліентаў якога былі пацярпелыя, якія хацелі завядзеньня крымінальных справаў па факце катаваньняў на Акрэсьціна, усе факты катаваньняў у сваю вытворчасьць прыняў цэнтральны апарат Сьледчага камітэту, які праводзіў праверку, але, калі тагачасны яго кіраўнік Іван Наскевіч(be) паставіў пытаньне пра гэта на нарадзе сілавікоў рэжыму Лукашэнкі, адразу быў звольнены[35].

Санкцыі ЭЗ, ЗША, іншых краінаў

рэдагаваць

Кіраўнікі й супрацоўнікі комплексу месца зьняволеньняў станавіліся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка Чорнага сьпісу Эўразьвязу[36]. Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 2 кастрычніка 2020 году, Іван Сакалоўскі, дырэктар цэнтру ізаляцыі Акрэсьціна, быў уключаны ў сьпіс за «бесчалавечнае й прыніжаючае годнасьць абыходжаньне, у тым ліку з прымяненьнем катаваньняў, у дачыненьні да грамадзянаў, затрыманых у ізалятары»[37]. Яго ж уключылі ў свае санкцыйныя сьпісы Вялікабрытанія[38], Канада[39], Швайцарыя[40][41]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[42].

Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 21 чэрвеня 2021 году ў ліст былі дададзены чарговыя службовыя асобы: Яўген Урублеўскі, старшы сяржант міліцыі, які паводле сьведкаў і паведамленьняў СМІ асабіста прымаў удзел у жорсткіх пабоях затрыманых мірных жыхароў, за «бесчалавечнае й прыніжаючае годнасьць абыходжаньне, уключаючы катаваньні, у дачыненьні да грамадзянаў, якія ўтрымліваюцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў», Яўген Шапецька, дырэктар цэнтру ізаляцыі, за «жудасныя ўмовы ў цэнтры ізаляцыі й бесчалавечнае й прыніжаючае годнасьць абыходжаньне з грамадзянамі, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту й былі затрыманыя», Ігар Кенюх, кіраўнік Ізалятару часовага ўтрыманьня, за «жудасныя ўмовы й за бесчалавечнае й зьневажальнае годнасьць абыходжаньне, уключаючы зьбіцьцё й катаваньні» й «ціск на мэдычны пэрсанал з мэтаю выдаленьня лекараў», Глеб Дрыль і Уладзімер Лапыр, намесьнікі кіраўніка Ізалятару часовага ўтрыманьня, за «жудасныя ўмовы й бесчалавечнае й зьневажальнае годнасьць абыходжаньне, уключаючы зьбіцьцё й катаваньні» ў дачыненьні да затрыманых грамадзянаў[43]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[44]. 9 жніўня гэтыя ж службовыя асобы патрапілі пад санкцыі ЗША[45][46].

21 чэрвеня 2021 году цэнтры ўтрыманьня на Акрэсьціна былі дададзены да сьпісу спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША, за, паводле відавочцаў, фізычны гвалт, у тым ліку катаваньні й бесчалавечныя ўмовы падчас затрыманьня, — парушэньні правоў чалавека, зьвязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі(be)[47][48].

  1. ^ а б Снежана Инанец. (2020-08-19) Не Окрестино. В честь кого на самом деле назван переулок, где находится печально известный изолятор (рас.) Праверана 2020-09-19 г.
  2. ^ а б Арцыбіскуп Кандрусевіч памаліўся ля ізалятараў на Акрэсціна
  3. ^ Ex-Inhaftierte berichten von Folterungen durch Polizisten in Belarus (ням.). Web.de(de) (2020-08-19). Праверана 2020-08-23 г.
  4. ^ Bernhard Riedmann. (2020-08-23) Schmerz und Schwanensee: Fotograf Andrei Liankevich dokumentiert die Lage in Belarus (ням.). Der Spiegel(be)Праверана 2020-08-23 г.
  5. ^ Глава МВД Белоруссии заявил о покушениях на силовиков
  6. ^ Беларусь: граждане против узурпатора
  7. ^ Беларусь — предварительные итоги
  8. ^ Нечего с ним цацкаться! Будущее Беларуси и постсоветского пространства зависит от сопротивления карательной акции Лукашенко. Что скажут «мастера культуры»?
  9. ^ «Всё идёт к тому, чтобы локализовать акции» Председатель Белорусской ассоциации журналистов — об обстановке в Минске
  10. ^ а б Пытки в изоляторе и забастовки заводов (рас.) Праверана 2020-08-15 г.
  11. ^ «Избивали по гениталиям, стоя на ногах». Что рассказывают освобождённые из белорусских СИЗО о пытках и зверствах силовиков (рас.). НВ(uk)Праверана 2020-08-15 г.
  12. ^ Избивали, заставляли кричать «Я люблю ОМОН» - вышедшие из Окрестино рассказали о пытках (рас.). Telegraf.by (2020-08-14). Праверана 2020-08-15 г.
  13. ^ Пасьля зьбіцьця на Акрэсьціна мужчыну ледзь не ампутавалі нагу | После избиения мог лишиться ноги // Радыё Свабода. 28 августа 2020.
  14. ^ «Там творится какой-то ад». Истории людей, которые побывали в изоляторе на Окрестина после выборов
  15. ^ «Ощущение, что это Средневековье». Ночью возле Окрестина записали аудио — крики и стоны от избиений
  16. ^ Правозащитники обратились к главе МВД с требованием прекратить бесчеловечное обращение с задержанными
  17. ^ а б Belarus: Impunity for perpetrators of torture reinforces need for international justice (анг.). Міжнародная амністыя (2021-01-27). Праверана 2021-02-24 г.
  18. ^ «Положили мне в штаны гранату»: что делают с задержанными в Беларуси // BBC Расея(uk). 14 августа 2020.
  19. ^ Сьведчаньне ахвяры катаваньняў | Свидетельства жертвы пыток в Беларуси // Радыё Свабода. 17 августа 2020.
  20. ^ Крики из изолятора в Минске: как пытают белорусов. И отказываются это признать // Новая газета. 14 августа 2020.
  21. ^ Медики у здания Минздрава требуют пустить их в ЦИП и ИВС. Министр сообщил, сколько погибло и пострадало
  22. ^ Беларусь: «цепь покаяния» от Окрестина до Куропат // Euronews(be). 22 августа 2020.
  23. ^ «Пытались изнасиловать дубинкой»: врачи и пациенты о действиях силовиков в Беларуси // BBC News — Русская служба. 19 августа 2020.
  24. ^ Вечер пятницы: в городе выстраиваются цепочки солидарности, в центре прошел государственный митинг
  25. ^ В Минске прошла массовая акция Цепь покаяния // Новые Известия. 21.08.2020.
  26. ^ «Камера» на площади Победы, Александр Лукашенко в Гродно и марш против насилия. Фоторепортаж за день. TUT.BY (23-08-2020). Праверана 23.08.2020 г. Архіўная копія ад 23.08.2020 г.
  27. ^ «Здесь никого не били». Руководство ЦИП на Окрестина приняло журналистов СТВ с экскурсией. Onliner.byПраверана 2021-04-21 г.
  28. ^ Начальник ЦИП на Окрестина: изолятор заполнен на 90-100 % — Reform.by(be), 14 верасьня 2020 г.
  29. ^ Репортаж СТВ из Окрестина. Почему зрители оставили так много гневных комментариев? — Media IQ, 17 верасня 2020 г.
  30. ^ Das verprügelte Minsk (ням.). Фонд Гайнрыха Бёля(uk) (2020-10-29). Праверана 2021-02-07 г.
  31. ^ а б в На Окрестина камеры заливают хлоркой, в Жодино избивают, в Могилеве будят среди ночи. В каких условиях содержатся арестанты? (рас.). Вясна (2021-04-06). Праверана 2021-04-21 г. Архіўная копія ад 2021-04-21 г.
  32. ^ а б в г д е «Ну што, бл…і польскія! Цяпер у гэтых сценах у вас правоў няма» (бел.) Белсат. Новы час (2021-05-03). Праверана 2021-05-03 г. Архіўная копія ад 2021-05-03 г.
  33. ^ а б Пасля пераахалоджвання на Акрэсціна дзяўчыне выдалілі яечнік (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-06-02). Праверана 2021-06-04 г. Архіўная копія ад 2021-06-04 г.
  34. ^ а б в Дзіана Серадзюк. Пакуль навуковец Анатоль Літвіновіч сядзеў на «сутках», яму выбілі шыбу ў кватэры  (бел.) // Новы час. — 2021. — № 22 (730). — С. 2.
  35. ^ «Не адмаўляў увогуле нікому, пабачыўшы 10 жніўня жудасную карціну ў Бальніцы хуткай дапамогі» (бел.) Наша Ніва. Беларускі партызан (2021-06-25). Праверана 2021-06-30 г. Архіўная копія ад 2021-06-30 г.
  36. ^ МГ/АА. (2021-06-21) Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (рас.). БелсатПраверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
  37. ^ EUR-Lex - 02012D0642-20210227 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(en).
  38. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  39. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  40. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  41. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  42. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
  43. ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(en), 21.06.2021
  44. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
  45. ^ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent ElectionШаблён:Ref-e n. Міністэрства фінансаў ЗША (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  46. ^ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (рас.). Zerkalo.io(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  47. ^ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-06-21). Праверана 2021-08-18 г.
  48. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць