Ю́ры Хаджымура́тавіч Кара́еў (нар. 21 чэрвеня 1966 Арджанікідзэ, Паўночная Асэтыя) — беларускі вайсковы й дзяржаўны дзяяч, памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласьці з 2020 году.

Юры Караеў
Юрый Караеў.jpg
9-ы міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь
11 чэрвеня 2019 — 29 кастрычніка 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас, Раман Галоўчанка
Папярэднік: Ігар Шуневіч
Наступнік: Іван Кубракоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 чэрвеня 1966 (54 гады)
Сьцяг СССР Арджанікідзэ, Паўночная Асэтыя
Адукацыя: Акадэмія міліцыі МУС Беларусі (1992)

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Юры Караеў паводле нацыянальнасьці асэтын.

У 1996 годзе скончыў Акадэмію Генштабу імя Фрунзэ.

Быў камандзірам міліцэйскай брыгады ў Гомлі, камандаваў міліцэйскім батальёнам у Бабруйску.

У ліпені 2008 году Караеў быў прызначаны камандзірам палка міліцыі адмысловага прызначэньня (былы АМАП) ГУУС Менгарвыканкаму. Камандаваць сталічным ПМАПам яму прыйшлося ледзь больш двух месяцаў.

6 кастрычніка 2008 году прызначаны камандзірам 3-й асобнай Чырванасьцяжнай брыгады адмысловага прызначэньня ўнутраных войскаў МУС (в/ч 3214, Уручча, Менск) з прычыны адхіленьня ад гэтай пасады палкоўніка Дзьмітрыя Паўлічэнкі.

У 2009 годзе Караеў заняў пасаду першага намесьніка начальніка апэратыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў МУС Беларусі. У сьнежні 2012 году стаў кіраваць унутранымі войскамі.

11 чэрвеня 2019 году прызначаны на пасаду міністра ўнутраных справаў Беларусі.

31 жніўня 2020 году ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэньне мірных пратэстаў»[1].

Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (11 чэрвеня 2019 - 29 кастрычніка 2020), генерал-лейтэнант міліцыі.Кіраўнік карных аперацый супраць мірнага насельніцтва ў перыяд акцый пратэсту 2020 года. Адказны заўтойванне вынікаў выбараў ў жніўні 2020 ды аддаваў загад на сілай разгон мірных мітынгаў і прымяненне гумовых куляў, агнястрэльнай зброі, светлавых гранат і водоментов супраць бяззбройных пратэстуючых, а таксама за гвалті катаванні ў беларускіх сілавых структурах і месцах пазбаўлення волі. 29 кастрычніка 2020 году вызвалены з пасады міністра і прызначаны памочнікам Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласьці[2].

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць