Азярні́ца[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Іванаўцы. Цэнтар сельсавету Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 411 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на захад ад Слоніма, за 1,5 км ад чыгуначнага прыпынку Азярніца (лінія Баранавічы — Ваўкавыск).

Азярніца
лац. Aziarnica
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Слонімскі
Сельсавет: Азярніцкі
Плошча: 3,8 км²
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 411 чал.
шчыльнасьць: 108,16 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1562
Паштовы індэкс: 231807
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°4′0″ пн. ш. 24°58′0″ у. д. / 53.06667° пн. ш. 24.96667° у. д. / 53.06667; 24.96667Каардынаты: 53°4′0″ пн. ш. 24°58′0″ у. д. / 53.06667° пн. ш. 24.96667° у. д. / 53.06667; 24.96667
Азярніца на мапе Беларусі ±
Азярніца
Азярніца
Азярніца
Азярніца
Азярніца
Азярніца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Азярніца — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Азярніцу датуецца 1478 году ў ліку «прысёлкаў» маёнтку Дзярэчына, якім валодалі Копачы. У канцы XV — пачатку XVI стагодзьдзяў паселішча знаходзілася ў валоданьні Б. Мілашэвіча, па ягонай сьмерці ў 1509 годзе — вялікіх князёў.

3 1510 году маёнткам у Азярніцы валодаў падскарбі земскі Б. Багавіцінавіч. Згодна з дакумэнтам за 1569 год, паселішча мела статус мястэчка ў Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні І. Гарнастая. На 1604 год тут было 55 двароў і 10 корчмаў

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Азярніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1886 год у мястэчку было 39 двароў, дзеялі царква і сынагога, працавала школа, штогод праводзіліся 2 кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Азярніцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Азярніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Азярніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Азярніца ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1969 год тут было 155 двароў, на 1990 год — 187, на 1994 год — 173. У 2000-я гады Азярніца атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 272 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 58, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 210, жабракоў 1[3]; 1878 год — 808 чал. (375 муж. і 422 жан.), у тым ліку 350 юдэяў[4]; 1886 год — 418 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1969 год — 496 чал.; 1990 год — 431 чал.[5]; 1994 год — 442 чал.[6]; 1999 год — 453 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 411 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Азярніцы працуюць дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа, лякарня сястрынскага догляду, лекарская амбуляторыя, вясковыя клюб і бібліятэка, пошта, АТС, аптэка, крама, комплексна-прыёмны пункт.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Царква Сьвятога Мікалая

Славутасьці

рэдагаваць

Прыкладна за 200 м на паўночны захад ад Азярніцы знаходзіцца гарадзішча пэрыяду раньняга жалезнага веку, якое адносяць да 1-га тысячагодзьдзя н. э. Гэтая знакавая мясьціна трапіла ў Сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 321.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 787.
  5. ^ Шаблюк В. Азярніца // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 70.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 173.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць