Царква Сьвятога Мікалая (Азярніца)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Азярніца |
Каардынаты | 53°04′22.81″ пн. ш. 25°00′34.41″ у. д. / 53.0730028° пн. ш. 25.0095583° у. д.Каардынаты: 53°04′22.81″ пн. ш. 25°00′34.41″ у. д. / 53.0730028° пн. ш. 25.0095583° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Азярніцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Азярніцы збудавалі ў 1867 годзе як прыпісную да царквы Раства Багародзіцы ў Міжэвічах. У XIX ст. маёнтак Азярніца належаў сьвятару Антону Аліфяровічу.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Падоўжана-восевую кампазыцыю фармуюць 2-ярусная 4-гранная званіца-прытвор, прасторная трапезная, папярочны аб’ём малітоўнай залі, прастакутная апсыда. Роўнічныя фасады праразаюцца адзінарнымі і здвоенымі аркавымі вокнамі ў руставаных ліштвах. Сылуэт завяршаюць самкнуты сфэрычны купал з купалам-цыбулінай над званіцай і купал-цыбуліна на 8-гранным барабане асноўнага аб’ёму. Уваход праз 4-слуповы аркавы рундук з бочкавым кілепадобным пакрыцьцём. Стрыманы дэкор абмяжоўваецца філёнгамі, шырынкамі, прафіляванымі карнізамі і шырынкавымі фрызамі.
Царкву атачае бутавая агароджа з 4-слуповай брамай[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
Магіла Мацьвея Макарэвіча, 1899 г.
-
1930-я гг.
-
1941—1944 гг.
-
1944 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Магіла
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Афіцыйны адрас — вуліца Касманаўтаў, 11
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 10.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.