Virtual International Authority File
VIAF (па-ангельску: Virtual International Authority File — Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл[3]) — віртуальная сыстэма міжнародных стандартаў для аўтарытэтнай інфармацыі (напрыклад, зьвестак пра творы й іхніх аўтараў). Гэта супольны праект некалькіх нацыянальных бібліятэк, які кіруецца Анлайнавым кампутарным бібліятэчным цэнтрам (OCLC)[4]. VIAF зьяўляецца міжнародна прызнанай сыстэмай клясыфікацыі.
Virtual International Authority File | |
Тып | пошукавая сыстэма, электронны каталёг |
---|---|
Даступныя мовы | ангельская |
Уладальнік | OCLC |
Аўтар | супольны праект чатырох бібліятэк |
Пачатак працы | 2012 |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | не |
Актуальны стан | дзейны |
Ліцэнзія | Open Data Commons Attribution License[d][1][2] |
VIAF.org |
Праект быў ініцыяваны Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай і Бібліятэкай Кангрэсу ЗША і заснаваны ў 2000 року[5]. У ягонай распрацоўцы ўдзельнічалі некалькі найбуйнейшых сусьветных бібліятэк, у тым ліку Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бібліятэка Кангрэсу ЗША[6][7].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ красавіку 1998 року Бібліятэка Кангрэсу ЗША (LC), Нямецкая бібліятэка (DNB) і OCLC прыступілі да стварэньня канцэптуальнага праекту, каб зьвязаць бібліяграфічныя запісы для асабістых імёнаў у адзіную сыстэму.
Кансорцыюм VIAF быў сфармаваны па пісьмовай згодзе LC, DNB і OCLC у жніўні 2003 году. Пагадненьне было падпісана на 69-й Генэральнай канфэрэнцыі IFLA, якая адбылася ў Бэрліне.
Нацыянальная бібліятэка Францыі (BNF) далучылася да пагадненьня пра кансорцыюм 5 кастрычніка 2007.
Гэтыя чатыры арганізацыі — LC, DNB, BnF і OCLC — узялі на сябе ролю кіраўнікоў у кансорцыюме, маючы агульную адказнасьць за VIAF, хостынг VIAF і пастаўку праграмнага забесьпячэньня, а таксама бібліяграфічны зьмест зьвестак. Іншыя арганізацыі пазьней далучыліся да кансорцыюму, падаючы крынічныя файлы і досьвед для прасоўваньня VIAF.
У 2010 року сярод кіраўнікоў установаў пачаліся сур’ёзныя перамовы і дыскусіі па доўгатэрміновай арганізацыйнай дамоўленасьці для VIAF. Пасьля разгляду розных варыянтаў і прынцыпаў працы аўтары пагадзіліся аднесьці VIAF да службы OCLC. У 2011 былі абмеркаваныя дэталі пераходу, і пасьля згоды ўсіх удзельнікаў у 2012 пачаўся гэты пераход.
Апісаньне праекту
рэдагавацьМэта сыстэмы — зьвязаць некалькі нацыянальных ідэнтыфікатараў (такіх, як нямецкі GND (раней PND для асоб), амэрыканскі LCCN, францускі BNF і іншыя) у адзіную сыстэму клясыфікацыі і пошуку інфармацыі. Запіс VIAF атрымлівае стандартны ўнікальны нумар, утрымлівае ўвесь набор першасных запісаў з зыходніка, а таксама спасылаецца на арыгінальныя крыніцы. Зьвесткі знаходзяцца ў вольным інтэрнэт-доступе і могуць быць выкарыстаныя для дасьледаваньняў і абмену праз фонды бібліятэк у электронным выглядзе. Узаемнае абнаўленьне ажыцьцяўляецца па пратаколе Ініцыятывы адкрытых архіваў (OAI).
Нумары файлаў таксама дадаюцца ў біяграфічныя й іншыя артыкулы Вікіпэдыі.
Бібліятэкі-ўдзельнікі
рэдагаваць№ п.п. | Фатаздымак | Беларуская назва | Назва на мове арыгіналу | Разьмяшчэньне | Краіна | Код клясыфікацыі | Прыклад паказальніка |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Інстытут адзінага каталёгу італьянскіх бібліятэк | Istituto Centrale per il Catalogo Unico | Рым | Італія | ICCU | IT/ICCU/RAVV/088390 | |
2 | Нямецкая нацыянальная бібліятэка | Deutsche Nationalbibliothek | Франкфурт-на-Майне | Нямеччына | GND | DNB/11864291X | |
3 | Getty Research Institute(en) | Getty Research Institute | Лос-Анджэлес, Каліфорнія | ЗША | JPG | ULAN/500327036 | |
4 | Бібліятэка і Архіў Канады | Bibliothèque et Archives Canada | Атава, Антарыё | Канада | LAC | LAC/0040H0370F | |
5 | Бібліятэка Александрына | Bibliotheca Alexandrina | Александрыя | Эгіпет | EGAXA | EGAXA/vtls000791617 | |
6 | Бібліятэка Кангрэсу + 8 бібліятэк | Library of Congress (NACO consortium) | Вашынгтон | ЗША | LCCN | n/79/068416 | |
7 | Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія) | 国立国会図書館 | Токіё і Кіёта | Японія | NDL | NDL/00458898 | |
8 | Нацыянальная бібліятэка Аўстраліі | National Library of Australia | Канбэра | Аўстралія | NLA | NLA/000036180076 | |
9 | Нацыянальная бібліятэка Францыі | Bibliothèque nationale de France | Парыж | Францыя | BNF | cb11926775j | |
10 | Нацыянальная бібліятэка Ізраілю | הספרייה הלאומית | Ерусалім | Ізраіль | NLI | NLI/000131866 | |
11 | Нацыянальная бібліятэка Партугаліі | Biblioteca Nacional de Portugal | Лісабон | Партугалія | BNP | PTBNP/56654 | |
12 | Нацыянальная бібліятэка Гішпаніі | Biblioteca Nacional de España | Мадрыд | Гішпанія | BNE | BNE/XX933715 | |
13 | Нацыянальная бібліятэка Швэцыі | Kungliga Biblioteket | Стакгольм | Швэцыя | SELIBR | SELIBR/97268 | |
14 | Нацыянальная бібліятэка Чэхіі | Národní knihovna České republiky | Прага | Чэхія | NKC | NKC/jn19981002230 | |
15 | Нацыянальная бібліятэка імя Сечэні | Országos Széchényi Könyvtár | Будапэшт | Вугоршчына | NSZL | NSZL/000000001730 | |
16 | RERO: Бібліятэчная сетка Заходняй Швайцарыі | Réseau des bibliothèques de Suisse occidentale or Westschweizer Bibliothekverbund | Швайцарыя | RERO | RERO/vtls013481645 | ||
17 | Францускі бібліятэчны кансорцыюм унівэрсытэтаў | Système universitaire de documentation | Францыя | SUDOC | SUDOC/085948470 | ||
18 | Швайцарская нацыянальная бібліятэка | Schweizerische Nationalbibliothek, Bibliothèque nationale suisse, Biblioteca nazionale svizzera, Rete delle bibliotheche della Svizzera occidentale | Бэрн | Швайцарыя | SWNL | SWNL/vtls000204495 | |
19 | NUKAT: Адзіны каталёг навуковых бібліятэк Польшчы | NUKAT: katalog zbiorów polskich bibliotek naukowych | Варшава | Польшча | NUKAT | NUKAT/n/94202820 | |
20 | Ватыканская апостальская бібліятэка | Bibliotheca Apostolica Vaticana | - | Ватыкан | BAV | BAV/ADV10242315 | |
21 | BIBSYS | BIBSYS | Тронгэйм | Нарвэгія | BIBSYS | BIBSYS/x90952390 | |
22 | Флямандзкія публічныя бібліятэкі | Flemish Public Libraries | Брусэль | Бэльгія | BIBNET | BIBSYS/x90952390 | |
23 | Каралеўская бібліятэка Даніі + 1 бібліятэка | Danish Library Center | Капэнгаген | Данія | ВBС | 8709791159102x | |
24 | Латвійская нацыянальная бібліятэка | Latvijas Nacionālā bibliotēka | Рыга | Латвія | LNB-LNC | LNB-LNC10-000012145 | |
25 | Нацыянальная бібліятэка Польшчы | Biblioteka Narodowa w Warszawie | Варшава | Польшча | NLP | NLP-a21143511 | |
26 | Бібліятэка Каталёніі | Biblioteca de Catalunya | Барсэлёна | Гішпанія | BNC | BNC-a10604303 | |
27 | Нацыянальная бібліятэка Люксэмбургу | Bibliothèque nationale de Luxembourg | Люксэмбург | Люксэмбург |
Бібліятэкі і праекты, якія ўдзельнічаюць у рэжыме тэставаньня
рэдагаваць№ п.п. | Фатаздымак | Беларуская назва | Назва на мове арыгіналу | Разьмяшчэньне | Краіна | Код клясыфікацыі | Прыклад паказальніка |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Расейская дзяржаўная бібліятэка | Российская государственная библиотека | Масква | Расея | RSL | RSL/nafpn-000084026 | |
2 | Каралеўская нацыянальная бібліятэка Нідэрляндаў | Koninklijke Bibliotheek | Гаага | Нідэрлянды | NTA | NTA/068808658 | |
3 | Нацыянальная бібліятэка Сынгапуру | 国家图书馆管理局 | - | Сынгапур | NLB | NLB/18487957 | |
4 | Нацыянальная бібліятэка Лівану | المكتبة الوطنية | Бэйрут | Ліван | LNL | LNL/33485 | |
5 | Пэрсэй | Perseus | унівэрсытэт Тафтса (таварыства Макса Плянка) | ЗША (Нямеччына) | PERSEUS | PERSEUS/author.236.1 | |
6 | Вікіпэдыя | Wikipedia | Сан-Францыска | ЗША | Wikipedia | ||
7 | Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных назваў | International Standard Name Identifier | Лёндан | Вялікабрытанія | ISNI | ISNI/0000 0001 2137 6443 | |
8 | Нацыянальная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка Заграбу | Nacionalna i sveučilišna knjižnica u Zagrebu | Заграб | Харватыя | |||
9 | 2 недакумэнтаваныя праекты |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Basic Register of Thesauri, Ontologies & Classifications, Basel Register of Thesauri, Ontologies & Classifications / пад рэд. A. Ledl, H. Papatheodorou, Z. Park, C. Gnoli, A. P. i. Serra, H. Hedden — Verbundzentrale des GBV, 2013.
- ^ Virtual International Authority File (мн.) — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
- ^ http://www.gpntb.ru/win/inter-events/crimea2005/disk/140.pdf
- ^ About OCLC. OCLC. Праверана 2010-03-18 г. Архіўная копія ад 2012-09-16 г.
- ^ Analysis and Reflections on VIAF, Virtual International Authority File // JLIS, Vol. 1, No. 2 (2010), Manzotti, DOI:10.4403/jlis.it-4520: «Virtual International Authority File (VIAF) is a joint experiment of the Library of Congress (LC), the Deutsche Nationalbibliothek (DNB), and the Bibliothèque Nationale de France (BNF) with Online Computer Library Center (OCLC). Started in 2000, VIAF is a linking between authority records of the participant national agencies»
- ^ Michael Kelley, Meredith Schwartz. VIAF service transitions to OCLC // Library Journal. — Media Source, 2012. — Т. 137. — № 8. — С. 16.
- ^ VIAF. OCLC. Праверана 10 лютага 2014 г.