Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)

Каардынаты: 35°40′42″ пн. ш. 139°44′39″ у. д. / 35.67833° пн. ш. 139.74417° у. д. / 35.67833; 139.74417

Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (па-японску: 国立国会図書館) — адзіная нацыянальная бібліятэка Японіі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк сьвету. Была заснавана ў 1948 для выкарыстаньня чальцамі Парлямэнта Японіі. Па сваіх мэтах і магчымасьцях бібліятэка параўнальная з Бібліятэкай Кангрэсу (ЗША). Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка складаецца з двух асноўных аддзяленьняў у Токіё і Кіёта, і больш малых.

Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка

Галоўны будынак Такійскага аддзяленьня
Краіна
МесцазнаходжаньнеЯпонія Японія, Токіё, Кіёта
Адрэса 1-10-1, Nagatacho, Chiyoda-ku, Tokyo
Заснаваная 25 лютага 1948
Архітэктар Maekawa Associates, Architects & Engineers[d][1]
Калекцыя
Памер збору 35,6 млн адзінак (9,3 млн кніг)[2]
Досяг і карыстаньне
Чытачоў 654 тыс. у год[2]
Іншыя зьвесткі
Бюджэт ¥21,8 млрд[2]
Штат 908[2]
Афіцыйны сайт
Галоўны будынак Такійскага аддзяленьня Нацыянальнай парлямэнцкай бібліятэкі
Галоўны будынак Кіёцкага аддзяленьня Нацыянальнай парлямэнцкай бібліятэкі

Гісторыя рэдагаваць

Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка Японіі зьяўляецца спадчыньніцай трох розных бібліятэк: Імпэрскай бібліятэкі, заснаванай у 1872 годзе пры Міністэрстве адукацыі Японіі і бібліятэк 2-х палат Парлямэнта Японіі, утвораных адначасова ў 1890 годзе. 2 Бібліятэкі Парлямэнта, як і сам гэты заканадаўчы орган, не былі разьвіты ў першай палове XX стагодзьдзя. У часы акупацыі Японіі войскамі ЗША пры садзейнічаньні Дугляса Мак-Артура бібліятэка разраслася да 100 тысячаў тамоў у 1948. Да 1986 збор бібліятэкі дасягнуў 12 млн асобнікаў. Нядаўна было адкрыта новае аддзяленьне для дзяцей. Дзякуючы бібліятэцы праводзяцца сотні тысячаў дасьледаваньняў.

Асноўная калекцыя рэдагаваць

Бібліятэка валодае ўсімі выданьнямі, якія калі-небудзь выдаваліся ў Японіі, а таксама шматлікімі замежнымі кнігамі.

Важныя адмысловыя калекцыі рэдагаваць

8 адмысловых калекцый бібліятэкі лічацца важнымі:

  • Сучасная палітычная і канстытуцыйная гісторыя
  • Матэрыялы пра паваенную акупацыю Японіі
  • Законы і законапраекты
  • Навука і тэхналёгіі
  • Карты
  • Музыка
  • Замежныя кнігі пра Японію
  • Рэдкія і старажытныя выданьні

Аблічбоўка кніг для сеткі Інтэрнэт рэдагаваць

У апошнія гады актыўна разьвіваецца сайт бібліятэкі на ангельскай і японскай мове. На гэты сайт выкладваюцца такія дакумэнты, як агульны каталёг бібліятэкі, 60 000 сучасных кніг, 37 000 старажытных, пратаколы паседжаньняў Парлямэнта Японіі.

Зноскі рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць