Virtual International Authority File

(Перанакіравана з «VIAF»)

VIAF (па-ангельску: Virtual International Authority File — Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл[3]) — віртуальная сыстэма міжнародных стандартаў для аўтарытэтнай інфармацыі (напрыклад, зьвестак пра творы й іхніх аўтараў). Гэта супольны праект некалькіх нацыянальных бібліятэк, які кіруецца Анлайнавым кампутарным бібліятэчным цэнтрам (OCLC)[4]. VIAF зьяўляецца міжнародна прызнанай сыстэмай клясыфікацыі.

Virtual International Authority File
Тып пошукавая сыстэма, электронны каталёг
Даступныя мовы ангельская
Уладальнік OCLC
Аўтар супольны праект чатырох бібліятэк
Пачатак працы 2012
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя не
Актуальны стан дзейны
Ліцэнзія Open Data Commons Attribution License[d][1][2]
VIAF.org

Праект быў ініцыяваны Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай і Бібліятэкай Кангрэсу ЗША і заснаваны ў 2000 року[5]. У ягонай распрацоўцы ўдзельнічалі некалькі найбуйнейшых сусьветных бібліятэк, у тым ліку Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бібліятэка Кангрэсу ЗША[6][7].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У красавіку 1998 року Бібліятэка Кангрэсу ЗША (LC), Нямецкая бібліятэка (DNB) і OCLC прыступілі да стварэньня канцэптуальнага праекту, каб зьвязаць бібліяграфічныя запісы для асабістых імёнаў у адзіную сыстэму.

Кансорцыюм VIAF быў сфармаваны па пісьмовай згодзе LC, DNB і OCLC у жніўні 2003 году. Пагадненьне было падпісана на 69-й Генэральнай канфэрэнцыі IFLA, якая адбылася ў Бэрліне.

Нацыянальная бібліятэка Францыі (BNF) далучылася да пагадненьня пра кансорцыюм 5 кастрычніка 2007.

Гэтыя чатыры арганізацыі — LC, DNB, BnF і OCLC — узялі на сябе ролю кіраўнікоў у кансорцыюме, маючы агульную адказнасьць за VIAF, хостынг VIAF і пастаўку праграмнага забесьпячэньня, а таксама бібліяграфічны зьмест зьвестак. Іншыя арганізацыі пазьней далучыліся да кансорцыюму, падаючы крынічныя файлы і досьвед для прасоўваньня VIAF.

У 2010 року сярод кіраўнікоў установаў пачаліся сур’ёзныя перамовы і дыскусіі па доўгатэрміновай арганізацыйнай дамоўленасьці для VIAF. Пасьля разгляду розных варыянтаў і прынцыпаў працы аўтары пагадзіліся аднесьці VIAF да службы OCLC. У 2011 былі абмеркаваныя дэталі пераходу, і пасьля згоды ўсіх удзельнікаў у 2012 пачаўся гэты пераход.

Апісаньне праекту

рэдагаваць

Мэта сыстэмы — зьвязаць некалькі нацыянальных ідэнтыфікатараў (такіх, як нямецкі GND (раней PND для асоб), амэрыканскі LCCN, францускі BNF і іншыя) у адзіную сыстэму клясыфікацыі і пошуку інфармацыі. Запіс VIAF атрымлівае стандартны ўнікальны нумар, утрымлівае ўвесь набор першасных запісаў з зыходніка, а таксама спасылаецца на арыгінальныя крыніцы. Зьвесткі знаходзяцца ў вольным інтэрнэт-доступе і могуць быць выкарыстаныя для дасьледаваньняў і абмену праз фонды бібліятэк у электронным выглядзе. Узаемнае абнаўленьне ажыцьцяўляецца па пратаколе Ініцыятывы адкрытых архіваў (OAI).

Нумары файлаў таксама дадаюцца ў біяграфічныя й іншыя артыкулы Вікіпэдыі.

Бібліятэкі-ўдзельнікі

рэдагаваць
№ п.п. Фатаздымак Беларуская назва Назва на мове арыгіналу Разьмяшчэньне Краіна Код клясыфікацыі Прыклад паказальніка
1 Інстытут адзінага каталёгу італьянскіх бібліятэк Istituto Centrale per il Catalogo Unico Рым Італія ICCU IT/ICCU/RAVV/088390
2   Нямецкая нацыянальная бібліятэка Deutsche Nationalbibliothek Франкфурт-на-Майне Нямеччына GND DNB/11864291X
3   Getty Research Institute(en) Getty Research Institute Лос-Анджэлес, Каліфорнія ЗША JPG ULAN/500327036
4   Бібліятэка і Архіў Канады Bibliothèque et Archives Canada Атава, Антарыё Канада LAC LAC/0040H0370F
5   Бібліятэка Александрына Bibliotheca Alexandrina Александрыя Эгіпет EGAXA EGAXA/vtls000791617
6   Бібліятэка Кангрэсу + 8 бібліятэк Library of Congress (NACO consortium) Вашынгтон ЗША LCCN n/79/068416
7     Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія) 国立国会図書館 Токіё і Кіёта Японія NDL NDL/00458898
8   Нацыянальная бібліятэка Аўстраліі National Library of Australia Канбэра Аўстралія NLA NLA/000036180076
9   Нацыянальная бібліятэка Францыі Bibliothèque nationale de France Парыж Францыя BNF cb11926775j
10   Нацыянальная бібліятэка Ізраілю הספרייה הלאומית Ерусалім Ізраіль NLI NLI/000131866
11   Нацыянальная бібліятэка Партугаліі Biblioteca Nacional de Portugal Лісабон Партугалія BNP PTBNP/56654
12   Нацыянальная бібліятэка Гішпаніі Biblioteca Nacional de España Мадрыд Гішпанія BNE BNE/XX933715
13   Нацыянальная бібліятэка Швэцыі Kungliga Biblioteket Стакгольм Швэцыя SELIBR SELIBR/97268
14   Нацыянальная бібліятэка Чэхіі Národní knihovna České republiky Прага Чэхія NKC NKC/jn19981002230
15   Нацыянальная бібліятэка імя Сечэні Országos Széchényi Könyvtár Будапэшт Вугоршчына NSZL NSZL/000000001730
16 RERO: Бібліятэчная сетка Заходняй Швайцарыі Réseau des bibliothèques de Suisse occidentale or Westschweizer Bibliothekverbund Швайцарыя RERO RERO/vtls013481645
17 Францускі бібліятэчны кансорцыюм унівэрсытэтаў Système universitaire de documentation Францыя SUDOC SUDOC/085948470
18   Швайцарская нацыянальная бібліятэка Schweizerische Nationalbibliothek, Bibliothèque nationale suisse, Biblioteca nazionale svizzera, Rete delle bibliotheche della Svizzera occidentale Бэрн Швайцарыя SWNL SWNL/vtls000204495
19 NUKAT: Адзіны каталёг навуковых бібліятэк Польшчы NUKAT: katalog zbiorów polskich bibliotek naukowych Варшава Польшча NUKAT NUKAT/n/94202820
20 Ватыканская апостальская бібліятэка Bibliotheca Apostolica Vaticana - Ватыкан BAV BAV/ADV10242315
21 BIBSYS BIBSYS Тронгэйм Нарвэгія BIBSYS BIBSYS/x90952390
22 Флямандзкія публічныя бібліятэкі Flemish Public Libraries Брусэль Бэльгія BIBNET BIBSYS/x90952390
23   Каралеўская бібліятэка Даніі + 1 бібліятэка Danish Library Center Капэнгаген Данія ВBС 8709791159102x
24 Латвійская нацыянальная бібліятэка Latvijas Nacionālā bibliotēka Рыга Латвія LNB-LNC LNB-LNC10-000012145
25   Нацыянальная бібліятэка Польшчы Biblioteka Narodowa w Warszawie Варшава Польшча NLP NLP-a21143511
26   Бібліятэка Каталёніі Biblioteca de Catalunya Барсэлёна Гішпанія BNC BNC-a10604303
27   Нацыянальная бібліятэка Люксэмбургу Bibliothèque nationale de Luxembourg Люксэмбург Люксэмбург

Бібліятэкі і праекты, якія ўдзельнічаюць у рэжыме тэставаньня

рэдагаваць
№ п.п. Фатаздымак Беларуская назва Назва на мове арыгіналу Разьмяшчэньне Краіна Код клясыфікацыі Прыклад паказальніка
1   Расейская дзяржаўная бібліятэка Российская государственная библиотека Масква Расея RSL RSL/nafpn-000084026
2   Каралеўская нацыянальная бібліятэка Нідэрляндаў Koninklijke Bibliotheek Гаага Нідэрлянды NTA NTA/068808658
3   Нацыянальная бібліятэка Сынгапуру 国家图书馆管理局 - Сынгапур NLB NLB/18487957
4 Нацыянальная бібліятэка Лівану المكتبة الوطنية‎‎ Бэйрут Ліван LNL LNL/33485
5 Пэрсэй Perseus унівэрсытэт Тафтса (таварыства Макса Плянка) ЗША (Нямеччына) PERSEUS PERSEUS/author.236.1
6   Вікіпэдыя Wikipedia Сан-Францыска ЗША Wikipedia
7 Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных назваў International Standard Name Identifier Лёндан Вялікабрытанія ISNI ISNI/0000 0001 2137 6443
8   Нацыянальная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка Заграбу Nacionalna i sveučilišna knjižnica u Zagrebu Заграб Харватыя
9 2 недакумэнтаваныя праекты
  1. ^ Basic Register of Thesauri, Ontologies & Classifications, Basel Register of Thesauri, Ontologies & Classifications / пад рэд. A. Ledl, H. Papatheodorou, Z. Park, C. Gnoli, A. P. i. Serra, H. HeddenVerbundzentrale des GBV, 2013.
  2. ^ Virtual International Authority File (мн.)[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
  3. ^ http://www.gpntb.ru/win/inter-events/crimea2005/disk/140.pdf
  4. ^ About OCLC. OCLC. Праверана 2010-03-18 г. Архіўная копія ад 2012-09-16 г.
  5. ^ Analysis and Reflections on VIAF, Virtual International Authority File // JLIS, Vol. 1, No. 2 (2010), Manzotti, DOI:10.4403/jlis.it-4520: «Virtual International Authority File (VIAF) is a joint experiment of the Library of Congress (LC), the Deutsche Nationalbibliothek (DNB), and the Bibliothèque Nationale de France (BNF) with Online Computer Library Center (OCLC). Started in 2000, VIAF is a linking between authority records of the participant national agencies»
  6. ^ Michael Kelley, Meredith Schwartz. VIAF service transitions to OCLC // Library Journal. — Media Source, 2012. — Т. 137. — № 8. — С. 16.
  7. ^ VIAF. OCLC. Праверана 10 лютага 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць