Сты́вэн Э́нтані Ба́лмэр (па-ангельску: Steven Anthony Ballmer; нар. 24 сакавіка 1956 году, Дэтройт, ЗША) — амэрыканскі прадпрымальнік, які стаў мільярдэрам у выніку працы на пасадах старшыні (ліпень 1998 — люты 2001) і генэральнага дырэктара (студзень 2000 — люты 2014) карпарацыі «Майкрасофт». 44-ы ў сьпісе найбагацейшых людзей у сьвеце паводле вэрсіі часопісу Forbes (сакавік 2012). Кавалер францускага Ордэна Ганаровага легіёну (2011).

Стывэн Балмэр
анг. Steven Anthony Ballmer
Стыў Балмэр у 2007 годзе
Імя пры нараджэньні Стывэн Энтані Балмэр
Род дзейнасьці Генэральны дырэктар «Майкрасофт» (2000—2014)
Дата нараджэньня 24 сакавіка 1956 (68 гадоў)
Месца нараджэньня Дэтройт, Мічыган
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак прадпрымальнік, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, гандляр
Месца працы
Бацька Фрэдэрык Балмэр
Маці Бэатрыс Дворкіна (нар. 1920 г., Дэтройт)
Жонка Коні Снайдэр (з 1990 г.)
Дзеці 3 сыны
Узнагароды Ордэн Ганаровага легіёну[1]
Сайт Стыў Балмер — Microsoft.com

Паходжаньне

рэдагаваць

Дзед Стыва Балмэра па мацярынскай лініі Шлёма Дворкін і прадзед жылі і былі пахаваныя ў Пінску (Беларусь). Шлёма Дворкін працаваў у кравецкай майстэрні, што знаходзілася ў прадмесьці Пінску — Малоткавічах[2], а дзядзька Стыва валодаў пякарняй у Пінску.

25 кастрычніка 2007 году Стыў Балмэр разам зь сястрой, якая ў той дзень адзначала 50-гадовы юбілей, прыяжджаў у Пінск (Берасьцейская вобласьць). Госьці наведалі Музэй Беларускага Палесься, магілу прадзеда, былую пякарню дзядзькі і сынагогу[3].

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Стыў Балмэр нарадзіўся ў сям’і амэрыканскага швайцарца і амэрыканскай жыдоўкі[4]. У 1977 скончыў Гарвардзкі ўнівэрсытэт са ступеньню бакаляўра матэматычных ды эканамічных навук. Пасьля на працягу двух рокаў працаваў намесьнікам загадніка вытворчасьці кампаніі Procter & Gamble.

У 1980, пакінуўшы заняткі ў Стэнфардзкай вышэйшай школе бізнэсу, Балмэр на запрашэньне Біла Гейтса, зь якім вучыўся ва ўнівэрсытэце, пераходзіць у Майкрасофт. Кіраваў распрацоўкаю першых вэрсій апэрацыйных сыстэмаў MS-DOS і Windows, ачольваў розныя аддзяленьні кампаніі. У ліпені 1998 року стаў прэзыдэнтам карпарацыі, а 13 студзеня 2008 замяніў Біла Гейтса на пасадзе генэральнага дырэктара кампаніі «Майкрасофт».

У 1990 ажаніўся з супрацоўніцай «Майкрасофт» Коні Снайдэр, маюць трох дзяцей[5].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць