Штат ЗША

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка

Штат (па-ангельску: state — «дзяржава», «краіна») — асноўная дзяржаўна-тэрытарыяльная адзінка ЗША (50 штатаў), якая мае значную ступень сувэрэнітэту ва ўнутраных справах і што саступае ўсю поўнасьць паўнамоцтваў фэдэральным уладам у адносінах з замежнымі дзяржавамі. Прыняцьцю якой-небудзь тэрыторыі ў склад Злучаных Штатаў папярэднічае працяглая працэдура: абавязковае прыняцьцё тэрыторыяй уласнай канстытуцыі, якую павінен задаволіць Кангрэс ЗША, прыймаючы рашэньне аб яе прыняцьці ў склад Злучаных Штатаў. Ня мае права выхаду з складу Злучаных Штатаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Слова зьявілася яшчэ ў каляніяльны пэрыяд (прыкладна ў 1648) — ім звалі часам асобныя калёніі; стала выкарыстоўвацца паўсюдна пасьля прыняцьця Дэклярацыі Незалежнасьці ў 1776 годзе.

Назвы штатаў

рэдагаваць

Слова state ўваходзіць у назвы 46 штатаў (напрыклад, State of Texas).

У аснове паходжаньня пэўных назваў штатаў ляжаць шэсьць крыніц: назвы 26 штатаў — індзейскага паходжаньня (зь іх, прынамсі, адно — Айдага — насамрэч прыдуманае слова), назва Аляска — з мовы эскімосаў, Гаваі — з гавайскай мовы; у 11 штатаў назвы ангельскага паходжаньня; у шасьці — гішпанскага, у трох — францускага, назва Род-Айлэнд узята зь нідэрляндзкай мовы, і, нарэшце, назоў аднаго штату — Вашынгтон — мае карані ў гісторыі ЗША.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Штат ЗШАсховішча мультымэдыйных матэрыялаў