Вашынгтон (штат)
Вашынгто́н (па-ангельску: Washington; абазначэньне WA) — штат на паўночным захадзе ЗША, 42-і штат у складзе саюзу. Сталіца — Алімпія, найбуйнейшы горад — Сіэтл. Насельніцтва — каля 7 млн чалавек (2014)[1]. У пазьбяганьне блытаніны са сталіцай назоў той звычайна суправаджаюць скаротам DC (што азначае «Акруга Калюмбія»), а да назову штата дадаюць слова «штат». Афіцыйная мянушка — «Вечназялёны штат».
Вашынгтон | |||||
| |||||
Мянушка | «Вечназялёны штат» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Алімпія | ||||
Найбуйнейшы горад | Сіэтл | ||||
Плошча | |||||
18-я па ЗША | |||||
- агулам | 184 827 км² | ||||
- сушы | 172 446 км² | ||||
- вады | 12 227 км² | ||||
- % вады | 6,6 | ||||
- шырата | 45°32' пн. ш. па 49° пн. ш. | ||||
- даўгата | 116°57' з. д. па 124°48' з. д. | ||||
Насельніцтва | |||||
13-е па ЗША | |||||
- агулам | 7 061 530 (2014) | ||||
- шчыльнасьць | 39,6/км² | ||||
Дата заснаваньня | 11 лістапада 1889 (42-ы) | ||||
Губэрнатар | Джэй Інсьлі | ||||
Часавы пас | Ціхаакіянскі час: UTC-8/-7 |
Геаграфія
рэдагавацьНа поўначы штат Вашынгтон мяжуе з канадзкай правінцыяй Брытанская Калумбія, на ўсходзе — са штатам Айдага, на поўдні — са штатам Арэгон. На захадзе ён амываецца водамі Ціхага акіяна. Агульная плошча складае 184 824 км² (18-е месца ў ЗША), зь іх на сушу прыходзіцца 172 587 км².
Гісторыя
рэдагавацьДа прышэсьця на заходняе ўзьбярэжжа эўрапейцаў тэрыторыя цяперашняга Вашынгтону была заселеная шматлікімі індзейскімі плямёнамі, якія прамышлялі рыбалоўствам і паляваньнем на кітоў. Першым эўрапейцам, чыё зьяўленьне на гэтай тэрыторыі было зафіксавана ў хроніках, быў гішпанскі капітан Бруна дэ Эсэта, які прыбыў сюды ў 1775 годзе ў разьдзеле эскадры з двух караблёў. У 1778 годзе брытанскі капітан Джэймс Кук праплываў у вусьце праліва Хуан дэ Фуку, але ўпершыню пралівы, які падзяляюць цяпер штат Вашынгтон і Брытанскую Калюмбію, былі дасьледаваныя ў 1789 годзе экспэдыцыяй капітана Чарлза Барклі. У пачатку 1790-х дасьледаваньні працягнулі гішпанскія капітаны Мануэль Кімпэр і Франсыска Эліса, а таксама брытанец Джордж Ванкувэр. У 1792 годзе капітан Робэрт Грэй адкрыў вусьце ракі Калюмбія.
У 1819 Гішпанія адмовілася ад сваіх дамаганьняў на тэрыторыю цяперашняга штату на карысьць ЗША. З гэтага часу тэрыторыя стала прадметам спрэчкі паміж ЗША і Вялікабрытаніяй. Спрэчка вырашылася на карысьць ЗША 15 чэрвеня 1846 году, калі была складзеная Арэгонская дамова.
11 лістапада 1889 году Вашынгтон стаў 42-м штатам у складзе ЗША.
Эканоміка
рэдагавацьУ 2003 ВУП штату Вашынгтон склаў $244 млрд (11-е месца ў ЗША). Тут разьмяшчаюцца прадпрыемствы такіх карпарацыяў, як «Боінг» і «Майкрасофт».