Клявіятура

упарадкаваны склад клявіш, які служыць для ручнога кіраваньня прыладай, ці ручнога ўвода дадзеных

Клявіяту́ра — упарадкаваны склад клявіш, які служыць для ручнога кіраваньня прыладай, ці ручнога ўвода дадзеных. У залежнасьці ад прадугледжанай функцыі клявіятура можа ўтрымліваць клявішы рознай накіраванасьці: альфабэтныя, лічбавыя, са спэцыяльнымі знакамі ці функцыямі, са значэньнем, створаным карыстальнікам.

Беларуская раскладка клявіятуры

Клявіятура ўжываецца ў розных прыстасаваньнях — пішучых машынках, калькулятарах, сотавых тэлефонах і г. д.; таксама клявіятура — гэта адзін з асноўных элемэнтаў пэрсанальнага кампутара. У наш час ужываюцца сучасныя віды кампутарных клявіятур, якія ўтрымліваюць больш за 100 клявіш. Усё часьцей да кампутарнай клявіятуры дадаюць дадатковыя элемэнты кіраваньня (дадатковыя клявішы) і кантролю (сьветлавыя дыёды) — часьцей за ўсё для абслугоўваньня мультымэдыя.

Асаблівы від клявіятуры — гэта клявіятура музычных інструмэнтаў (фартэпіяна, арганах і. г.д.), таксама і ў электронных інструмэнтах.

Клявіятура ErgoLogic з рэгуляваным нахілам літарнага блёку

На кампутарнай клявіятуры кожны націск на клявішу выклікае сыгнал да кампутара. Кожная клявіша мае своеасаблівы сыгнал, які мае назву «код». Найбольш распаўсюджаным кампутэрным кодам для клявіятуры зьяўляецца код ASCII. Нядаўна зьявіліся бяздротавыя клявіятуры, якія маюць сувязь з кампутарам з дапамогай інфрачырвонага далучэньня (павінен быць прамы кантакт з прыймальнікам сыгналу), ці з дапамогай радыёсувязі (клявіятура павінна быць не далей 5 мэтраў ад прыймальніка). Найсучасьнейшы спосаб далучэньня клявіятуры і кампутара — з дапамогай стандарту Bluetooth.

Клявішы на кампутарных клявіятурах звычайна разьмяшчаюцца ўкладам QWERTY (ад першых літар у левым верхнім радку клявіятуры), радзей QWERZ (клявіятура нямецкая), ці AZERTY (француская). Існуюць іншыя ўклады клявіятур, напрыклад клявіятура Дворака, мэтай якой зьяўляецца паскарэньне пісаньня.

Асноўныя віды клявіятур кампутара па часу ўзьнікненьня

  • 83-клявіятурная — клявіятура тыпа РС і ХТ
  • 84-клявіятурная — клявіятура тыпа АТ
  • 101-клявіятурная — клявіятура пашыраная нумералягічнымі клявішамі
  • 104-клявіятурная — клявіятура 101 пашыраная дадаткам клявіш для мэню Windows
  • мультымэдыйныя — клявіятура 104 пашыраная дадатковымі клявішамі