Visual Studio
Visual Studio (бел. зрокавае вывучэньне) — інтэграванае асяродзьдзе распрацоўкі Microsoft, што выпускаецца з красавіка 1995 году. Дазваляе распрацоўваць праграмы пад Windows і вэб-сайты, вэб-дадаткі, вэб-службы ў родным і кіраваным кодах з падтрымкай плятформаў Microsoft Silverlight, Windows API, Windows Forms, Windows Presentation Foundation і Windows Store. Улучае рэдактар зыходнага коду з падтрымкай кантэкстнага(en) аўтадапаўненьня(en) і перапрацоўкі коду(en). Убудаваны адладнік дазваляе выпраўляць зыходны і родны коды. Астатнія ўбудаваныя прылады складаюцца з рэдактара формаў для стварэньня графічнага інтэрфэйсу, вэб-рэдактара, дызайнэра клясаў і дызайнэра схемы базы зьвестак. Дазваляе ствараць і падлучаць дадаткі для падтрымкі кантролю вэрсіяў зыходнага коду (Subversion і Visual SourceSafe), рэдагаваньня і візуальнага праектаваньня коду на прадметна-арыентаваных мовах праграмаваньня і дапаможных прыладаў цыклю распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня (Team Explorer для працы з Team Foundation Server).
Visual Studio | |
Распрацоўка | Microsoft (Рэдманд(en), штат Вашынгтон, ЗША) |
---|---|
Апошняя вэрсія | Visual Studio 2013 Update 1 (12.0.30110.00) (20 студзеня 2014 г. ) |
Напісаны на | C++, C# |
АС | Microsoft Windows |
Тып | інтэграванае асяродзьдзе распрацоўкі |
Ліцэнзія | карыстальніцкая |
Афіцыйная старонка | www.visualstudio.com |
Мае ўбудаваную падтрымку моваў праграмаваньня С, C++, C#, F#, VB.NET. Асобнай устаноўкі вымагаюць мовы M, Python і Ruby. Таксама падтрымліваюцца XML/XSLT, HTML/XHTML, JavaScript і CSS. Архітэктура праграмы падтрымлівае дадаткі іншых распрацоўнікаў, што пашыраюць магчымасьці асяродзьдзя распрацоўкі. Найбольш ужываныя зь іх: ReSharper, Visual Assist X, AnkhSVN.
Складнікі
рэдагавацьУласьцівасьці выданьняў
рэдагавацьВыданьне | Дадаткі | Шаблёны праектаў |
Лучнасьць зь сеткай распрацоўкі |
Адлад | Абрыс | Статычны разбор |
Кантэкстны сьлед |
Тэст частак |
Пакрыцьцё коду |
Тэст коду інтэрфэйсу карыстача |
Разбор уплыву тэсту |
Тэст загрузкі |
Досьледнае кіраваньне |
Архітэктура і мадэлёўка |
Дарэчна Windows Phone |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Express | — | Часткова | Часткова | Ёсьць | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | Ёсьць |
Professional | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | — | — | — | Ёсьць | — | — | — | — | — | — | Ёсьць |
Premium | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | — | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | — | — | Часткова | Ёсьць |
Ultimate | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць | Ёсьць |
Test Professional | — | — | Ёсьць | — | — | — | — | — | — | — | Ёсьць | — | Ёсьць | — | — |
Мінуўшчына
рэдагавацьДа выхаду 4-ай вэрсіі асяродзьдзі распрацоўкі Visual Basic 3, Visual C++, Visual FoxPro і SourceSafe пастаўляліся ў якасьці самастойных пакетаў.
Афіцыйная назва |
Кодавая назва |
Унутраная вэрсія |
Вэрсія .NET Framework |
Дата выхаду |
---|---|---|---|---|
Visual Studio | — | 4.0 | — | красавік 1995 |
Visual Studio 97 | Boston | 5.0 | — | люты 1997 |
Visual Studio 6.0 | Aspen | 6.0 | — | чэрвень 1998 |
Visual Studio .NET (2002) | Rainier | 7.0 | 1.0 | 13 лютага 2002 |
Visual Studio .NET 2003 | Everett | 7.1 | 1.1 | 24 красавіка 2003 |
Visual Studio 2005 | Whidbey | 8.0 | 2.0 | 7 лістапада 2005 |
Visual Studio 2008 | Orcas | 9.0 | 3.5 | 19 лістапада 2007 |
Visual Studio 2010 | Dev10/Rosario | 10.0 | 4.0 | 12 красавіка 2010 |
Visual Studio 2012 | Dev11 | 11.0 | 2.0, 3.0, 3.5, 4.0, 4.5 | 12 верасьня 2012 |
Visual Studio 2013 | Dev12 | 12.0 | 2.0, 3.0, 3.5, 4.0, 4.5, 4.5.1 | 17 кастрычніка 2013 |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вырабы і дадаткі (анг.)
- Падтрымка (анг.)
- Прылады распрацоўкі і мовы (анг.)
- Microsoft паведаміла першыя зьвесткі аб Visual Studio 10 // Беларускія навіны ІТ, 19 верасьня 2008 г. Праверана 16 сакавіка 2014 г.