MS-DOS

апэрацыйная сыстэма фірмы Microsoft

MS-DOS (па-ангельску: Microsoft Disk Operating System) — дыскавая апэрацыйная сыстэма для кампутараў на базе архітэктуры x86. MS-DOS — самая вядомая АС сярод сямейства DOS-сумяшчальных апэрацыйных сыстэмаў і самая выкарыстоўваемая сярод IBM PC-сумяшчальных кампутараў з 1980-х да сярэдзіны 1990-х гадоў, пакуль яе ня выціснулі апэрацыйныя сыстэмы з графічным карыстальніцкім інтэрфэйсам, у асноўным зь сямейства Microsoft Windows[1].

MS-DOS

Прыклад інтэрфэйсу каманднага радка MS-DOS, які паказвае, што бягучы каталёг - корань дыска C
Распрацоўнік
Microsoft
Выпускі
Сямейства АС DOS
Першы выпуск жнівень 1981
Апошні стабільны рэліз 8.0 (16 верасьня 2000 г.; 24 гады таму)
Мовы шматмоўная
Мовы праграмаваньня мова асэмблера
Тып ядра маналітнае
Паўплываў на Microsoft Windows
Стандартны інтэрфэйс інтэрфэйс каманднага радка, тэкставы
Ліцэнзія прапрыетарная
Бягучы стан
гістарычная

MS-DOS — неафіцыйны гібрыд апэрацыйных сыстэмаў CP/M і Unix, які ўзяў прастату і легкаважнасьць ад першай і вялікую частку функцыяналу ад другой. Гэта гнуткая апэрацыйная сыстэма, не патрабавальная да рэсурсаў ПК.