Нокія (прадпрыемства)

фінскі вытворца прыладаў сувязі

«Нокія»[2][3][4] (часам трансьліт. «Нокіа»[5][6][7]) — фінская транснацыянальная кампанія, адзін з сусьветных лідэраў у вобласьці мабільных камунікацыйных тэхналёгіяў, кіроўны пастаўшчык абсталяваньня для мабільных, фіксаваных, шырокапалосных і IP-сетак.

«Нокія»
фін. Nokia
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NYSE: NOK, HEX:NOK1V
Дэвіз Connecting people
Заснаваная 1865
Уласьнікі BlackRock[d][1]
Краіна Фінляндыя
Разьмяшчэньне Эспаа
Ключавыя фігуры Ёрма Аліла (старшыня рады дырэктараў)
Алі-Пэка Каласвуа (прэзыдэнт)
Галіна Вытворчасьць тэлекамунікацыйнага абсталяваньня, IT-індустрыя
Прадукцыя Мабільныя тэлефоны, смартфоны, абсталяваньне для сетак GSM, бесправадныя сыстэмы
Абарачэньне €50,722 млрд (2008 год)
Апэрацыйны прыбытак
  • 2,32 млрд (2022)
Чысты прыбытак €4,966 млрд (2008 год)
Лік супрацоўнікаў 123 347 чалавек (2008 год)
Даччыныя кампаніі Nokia Networks[d][1], Withings[d], Nokia (Germany)[d], Nokia (United Kingdom)[d], Nokia (United States)[d], Nokia (Australia)[d], Nokia (China)[d], Nokia (Canada)[d], Nokia (Ireland)[d], Alcatel-Lucent USA[d][1], Luxor AB[d], Bell Labs[d] і Nokia Shanghai Bell[d]

Добра вядомая сваімі мабільнымі тэлефонамі і смартфонамі, па ўласных зьвестках, у 4 квартале 2007 году займала першае месца ў сьвеце па пастаўках мабільных тэлефонаў.[8] Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Эспаа, горадзе-спадарожніку Хэльсынкі.

Гісторыя кампаніі

рэдагаваць

Пачаткам гісторыі кампаніі лічыцца 1865 год, калі горны інжынэр Фрэдрык Ідэстам (па-фінску: Knut Fredrik Idestam) заснаваў у Тампэрэ, на паўднёвым захадзе Фінляндыі, невялікую папяровую фабрыку. Прыналежная яму кампанія была ў 1871 годзе пераназваная ў акцыйнае таварыства «Нокія».

Заснаваная ў 1898 годзе кампанія па вытворчасьці гумовых вырабаў Finnish Rubber Works у 1922 годзе атрымала кантроль над кампаніяй «Нокія» і над заснаванай у 1912 годзе кампаніяй па вытворчасьці кабэляў Finnish Cable Works, а ў 1966—1967 гадах адбылося зьліцьцё гэтых трох кампаній у адну. Каб гэтая апэрацыя задавальняла тагачаснаму фінскаму заканадаўству, фармальна Finnish Rubber Works і Finnish Cable Works уліліся ў «Нокію», самую маленькую з усіх трох.

Аб’яднаная кампанія мела пяць асноўных відаў дзейнасьці: вытворчасьць гумовых вырабаў, кабэляў і электронікі, перапрацоўка драўніны і выпрацоўка электраэнэргіі. З гадамі да іх дадалося некалькі другарадных, напрыклад вытворчасьць паляўнічых стрэльбаў, плястыкаў і хімічных матэрыялаў.

З пачатку 1980-х гадоў «Нокія» пачала актыўна разьвіваць распрацоўку і вытворчасьць электронікі, чаму спрыяла купля шэрагу электронных кампаній. У 1987 годзе асноўным бізнэсам кампаніі становіцца бытавая электроніка, у прыватнасьці «Нокія» стала трэцім па велічыні вытворцам тэлевізараў у Эўропе.

У канцы 1980-х «Нокія» патрапіла ў крызісны стан, чаму спрыяў агульны спад сусьветнай эканомікі. Крызіс быў пераадолены рэструктурызацыяй бізнэсу, адмовай ад большасьці выглядаў дзейнасьці і факусоўкай на новых тэхналёгіях — у прыватнасьці, разьвіцьцём тэлекамунікацыйнага падпадзяленьня.

Як асобная кампанія ў 1988 годзе з «Нокіі» была вылучаная Nokian Renkaat, якая з 1967 году зьяўлялася яе «гумовым» падпадзяленьнем. Цяпер Nokian ня мае ніякага дачыненьня да «Нокіі».

У 1989 годзе кампанія прадала фінскаму апэратару Radiolinja абсталяваньне для сеткі GSM, а ў 1992 годзе выпусьціла свой першы ручны GSM-тэлефон Nokia 1011.

У 1994 годзе прэзыдэнт «Нокіі» Ёрма Аліла канчаткова сфармуляваў стратэгію кампаніі: адмова ад старога бізнэсу і фокус на тэлекамунікацыйных тэхналёгіях.

Гэтая стратэгія дазволіла кампаніі стаць найбуйным у сьвеце вытворцам сотавых тэлефонаў: дзель рынка «Нокіі» ацэньваецца ў 40%[8].

У чэрвені 2006 году «Нокія» і Siemens вырашылі аб’яднаць свае аддзяленьні па вытворчасьці тэлекамунікацыйнага абсталяваньня ў новую кампанію — Nokia Siemens Networks. 3 верасьня 2013 году кіраўніцтва «Нокіа» падпісала дамову аб продажы мабільнага падразьдзяленьня амэрыканскай карпарацыі «Майкрасофт» (Рэдманд, штат Вашынгтон) за $7,17 млрд. У выніку за дзень акцыі «Нокіа» на Хэльсынскай фондавай біржы вырасьлі ў цане на 47 % з $2,96 да $4,36 за акцыю. Такім чынам, рынкавая капіталізацыя «Нокіа» павялічылася да $15,52 млрд. 25 красавіка 2014 году продаж ажыцьцявілі пасьля ўхваленьня ўрадамі Фінляндыі, ЗША і Эўрапейскай камісіяй[9].

 
Штаб-кватэра кампаніі

Уласьнікі і кіраўніцтва

рэдагаваць

«Нокія» — найбуйная фінская кампанія. Яе капіталізацыя складае каля паловы сукупнай рынкавай капіталізацыі ўсіх фінскіх кампаніяў, якія катыруюцца на фондавай біржы — унікальная сытуацыя для разьвітой індустрыяльнай краіны.

Старшыня рады дырэктараў кампаніі — Ёрма Аліла, прэзыдэнт — Алі-Пэка Каласвуа.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Агульная колькасьць пэрсаналу «Нокіі» — 66,1 тыс. чалавек (на 30 чэрвеня 2006 году).

Выручка за 2007 год склала €51,1 млрд (у 2006 годзе — €41,121 млрд), чысты прыбытак — €7,2 млрд (€5,488 млрд)[10].

У Беларусі

рэдагаваць

Напрыканцы верасьня 2009 году ў продажы зьявіліся мадэлі тэлефонаў з мэню на беларускай мове.[11]

Чыстыя продажы «Нокіі» ў Расеі склалі ў 2006 годзе 1,518 млрд эўра, павялічыўшыся ў параўнаньні з папярэднім годам на 7,7 %. Расея — шосты па аб’ёме выручкі рынак у сьвеце для фінскай кампаніі.

Дасягненьні

рэдагаваць
  • У 2006 годзе «Нокія» заняла 20-е месца ў складзеным часопісам Fortune сьпісе самых выбітных кампаній сьвету. Гэта быў лепшы вынік сярод тэлекамунікацыйных кампаній і чацьвёрты вынік сярод кампаній, зьмешчанымі за межамі ЗША.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Сучасны фірмовы шрыфт Nokia быў распрацаваны дызайнэрам Эрыкам Спайкерманам і завецца AgfaMonotype Nokia Sans. Да зьяўленьня гэтага шрыфта ў рэкляме і інструкцыях па эксплюатацыі тэлефонаў кампанія выкарыстоўвала стыль Agfa Rotis Sans.
  • «Нокію» можна лічыць найбуйным у сьвеце вытворцам лічбавых фотаапаратаў, бо продажы абсталяваных фотакамэрамі тэлефонаў «Нокія» пераўзыходзяць продажы лічбавых фотаапаратаў любога з вытворцаў фотатэхнікі.
  • Першы ў сьвеце платны званок па мабільным тэлефоне стандарту GSM быў зроблены па тэлефоне «Нокія» ў сеткі, пабудаванай на абсталяваньні, вырабленым «Нокіяй». Гэта адбылося ў 1991 годзе ў Хэльсынкі, тэлефанаваў прэм’ер-міністар Фінляндыі Хары Халкеры.
  • Рынгтон Nokia tune заснаваны на мэлёдыі гітарнага твора Gran Vals, напісанага ў 19-м стагодзьдзі гішпанскім музыкам Францыска Тарэга. Першапачаткова рынгтон насіў назву музычнага твора, але атрымаў імя Nokia tune у 1998 годзе, калі стаў трывала асацыявацца з тэлефонамі «Нокія».
  • Стандартны гудок, выдаваны тэлефонамі «Нокія» пры атрыманьні SMS зьяўляецца кодам Морзэ, які азначае «SMS».
  • Стандартная мэлёдыя Ascending код Морзэ фразы «Connecting People».
  • «Нокія» не выкарыстае лічбу 4 у назвах мадэляў тэлефонаў, прызначаных для азіяцкіх рынкаў, бо ў шматлікіх рэгіёнах паўднёваўсходняй і ўсходняй Азіі лічба 4 лічыцца нешчасьлівай.
  • «Нокію» часам завуць Aikon (Nokia наадварот). Гэтая назва распаўсюджанае сярод распрацоўнікаў праграмнага забесьпячэньня для мабільных тэлефонаў, бо яно выкарыстоўваецца ў камплектах праграм для распрацоўкі новых прыкладаньняў, уключаючы распаўсюджваны Nokia Symbian S60 SDK і Symbian S80 SDK.

Паходжаньне назвы кампаніі

рэдагаваць

Кампанія атрымала сваё імя па назьве мясцовасьці, дзе Фрэдрык Ідэстам купіў у 1868 годзе зямлю пад сваю другую папяровую фабрыку.

Маёнтак Нокія вядома з 1270-х гадоў, хоць першы дакумэнт зь яго згадваньнем датуецца 1505 годам. Цяперашняя Нокія — мястэчка за 15 км ад Тампэрэ.

Іншая справа, што назва самой мясцовасьці, як лічыцца, адбываецца ад старадаўняга фінскага слова nois (множ. nokia), што пазначае чорнага собаля, які калісьці вадзіўся ў тых месцах. Калі собаль зьнік, гэтае слова стала пазначаць любога зьвера з чорным мехам, напрыклад куніцу.

Самым дарагім брэндам у Эўропе 2008 году прызнана фінская кампанія «Нокія», такі жа тытул яна заваявала і ў 2007 годзе. Брэнд «Нокія» ацэньваецца ў 38,283 мільярду даляраў. У параўнаньні зь мінулым годам гандлёвая марка падаражэла больш чым на шэсьць мільярдаў эўра.

Другое месца, як і ў 2007 годзе, заняў францускі канцэрн LVMH, які вырабляе прадметы раскошы. Ён каштуе 34,907 мільярда эўра, за год падняўшыся ў кошце амаль на пяць мільярдаў.

На трэцім радку разьмясьціўся мабільны апэратар Vodafone (24,128 мільярду эўра). Брытанская Unilever (21,638 мільярду эўра), якая выпускае спажывецкія тавары, сёлета апусьцілася на дзьве пазыцыі ў сьпісе, займаючы толькі пятае месца. У дзясятку таксама ўвайшлі тэлекамунікацыйныя Telefonica і France Telecom, аўтавытворцы Mercedes-Benz і BMW, а таксама банкі Royal Bank of Scotland і Deutsche Bank.

У 2009 і 2010 годзе «Нокія» прызнаная брэндам году ў Беларусі[12][13]

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б в https://www.nokia.com/sites/default/files/files/nokia_20f16_full_report_en.pdf
  2. ^ Вольга Караткевіч. Амэрыканцы іранізуюць над страхам эўрапейцаў перад навуковым прагрэсам // Беларуская служба Радыё «Свабода», 2 сакавіка 2001 г. Праверана 9 сакавіка 2023 г.
  3. ^ БелаПАН. На прадпрыемствах Беларусі створаныя антыкрызісныя камітэты // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 26 лістапада 2008 г. Праверана 9 сакавіка 2023 г.
  4. ^ Тацьцяна Паляжай, БелТА. Уладзімер Сямашка: Беларусь можа стаць для Сынгапура ідэальнай пляцоўкай для вытворчасьці электронікі // Belarus.by, 22 сакавіка 2013 г. Праверана 9 сакавіка 2023 г.
  5. ^ Тэльман Масьлюкоў. Беларусы ў найдаражэйшых каледжах ЗША // Беларуская служба Радыё «Свабода», 6 жніўня 2009 г. Праверана 9 сакавіка 2023 г.
  6. ^ Алена Талалаева, «ЗН». Матэматык Х // Газэта «Беларусь сёньня», 24 лютага 2014 г. Праверана 9 сакавіка 2023 г.
  7. ^ Рыгор Лазько. § 9. Паўночныя краіны Заходняй Эўропы // Сусьветная гісторыя навейшага часу, 1945—2005 гг. : вучэб. дапам. для 10 кл. / рэд. Генадзь Космач. — 2-е выд. — Менск: Выдаведцкі цэнтар БДУ, 2006. — С. 70. — 239 с. — 35 027 ас. — ISBN 985-476-444-3
  8. ^ а б Q4 2007 Quarterly results(недаступная спасылка)
  9. ^ «Майкрасофт» набыла «Нокіа» // Зьвязда : газэта. — 4 верасьня 2013. — № 165 (27530). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  10. ^ Адам Юінг. У «Нокіі» 40 % рынка // Ведомости, № 13 (2035), 25 студзеня 2008
  11. ^ Nokia прапануе тэлефоны з беларускай мовай меню // Наша Ніва
  12. ^ 2009. Потребительская номинация(недаступная спасылка)
  13. ^ 2010. Потребительская номинация. БРЭНДЫ-ЛИДЕРЫ ПОТРЕБИТЕЛЬСКОЙ НОМИНАЦИИ(недаступная спасылка) - bestbrand.by (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць