International Business Machines Corporation (NYSE: IBM) ці IBM — амэрыканская транснацыянальная тэхналягічная і кансалтынгавая карпарацыя з штаб-кватэрай у Арманку, Нью-Ёрк, ЗША. IBM распрацоўвае і робіць разнастайную кампутарную тэхніку і апраграмаваньне. Апроч таго, IBM аказвае інфраструктурныя, хостынгавыя і кансалтынгавыя паслугі ў абласьцёх ад мэйнфрэймаўскіх кампутараў да нанатэхналёгіяў.[9] На сьнежань 2011 году IBM была 3-й найбуйнешай публічнай тэхналягічнай кампаніяй у сьвеце паводле рынкавай капіталізацыі.[10][11]

International Business Machines Corporation
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NYSE: IBM
NASDAQ: IBM
Складнік Dow Jones
Складнік S&P 500
Заснаваная Эндыкот, Нью-Ёрк, ЗША
16 чэрвеня 2011 году
Заснавальнікі Томас Джон Ўотсан
Уласьнікі Berkshire Hathaway[d], The Vanguard Group[d] і State Street Corporation[d]
Краіна
Разьмяшчэньне Арманк, Нью-Ёрк, ЗША
Ключавыя фігуры Джыні Ромэці (прэзыдэнт і CEO)
Самуэль Пальмізана (старшыня савету)
Галіна Кампутарная тэхніка, Апраграмаваньне, ІТ-паслугі, ІТ-кансалтынг
Прадукцыя праграмнае забесьпячэньне[2], цэнтар зьвестак[d], unit record equipment[d], direct-access storage device[d], апаратнае забесьпячэньне[d], list of IBM products[d] і хмарныя вылічэньні[d]
Апэрацыйны прыбытак
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Даччыныя кампаніі SoftLayer[d][5][6], IBM India Private Limited[d][6], Internet Security Systems[d], Lotus Software[d], Rational Software[d], IBM Denmark[d][6], IBM France[d][6], Companhia IBM Portuguesa[d][6], IBM Nederland[d][6], IBM Deutschland[d][6], IBM Egypt Business Support Services[d][6], IBM Canada[d][6], Bluemix, IBM Research[d], The Weather Company[d], Object Technology International[d][7], Red Hat[d][8], IBM Česká republika[d], IBM Israel[d] і IBM Norge[d]

Кампанія была заснаваная ў 1911 годзе як Computing Tabulating Recording Corporation празь зьліцьцё трох кампаніяў: Tabulating Machine Company, International Time Recording Company і Computing Scale Corporation.[12] Назву International Business Machines кампанія атрымала ў 1924 годзе ад уласнай даччынай кампаніі ў Канадзе і, пазьней, Паўднёвай Амэрыцы. За ўнікальную карпаратыўную культуру і брэндынг кампанія атрымала мянушку Big Blue (ад ангельскага «Сіні волат»).

IBM мае найбольшую колькасьць патэнтаў сярод тэхналягічных кампаніяў ЗША. Па ўсім сьвеце разьмешчана 9 дасьледчых лябараторыяў.[13] Супрацоўнікі кампаніі 5 разоў былі ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі, чатыры разы атрымлівалі Прэмію Т’юрынга, 9 разоў — Нацыянальны мэдаль у вобласьці тэхналёгіяў і інавацыяў, і 5 разоў — Нацыянальны навуковы мэдаль.[14] Сярод вынаходніцтваў IBM: банкамат, дыскета, цьвёрды дыск, картка з магнітнай паласой, рэляцыйная база зьвестак, Universal Product Code, фінансавы своп, кампутарная сыстэма SABRE, DRAM, сыстэма штучнага інтэлекту Watson і іншыя.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць