Мабільны тэлефон
Мабільны тэлефон — мабільнае камунікацыйная прылада, прызначанае пераважна для галасавых зносінаў. Тэхналягічную аснову мабільнай сувязі складае радыёсувязь. У цяперашні час сотавая сувязь самая распаўсюджаная з усіх выглядаў мабільнай сувязі, таму звычайна мабільным тэлефонам завуць сотавы тэлефон, хоць мабільнымі тэлефонамі акрамя сотавых зьяўляюцца таксама спадарожнікавыя тэлефоны, радыётэлефоны і апараты магістральнай сувязі.
Гісторыя мабільнай сувязі
рэдагаваць8 красавіка 1973 г. канструктар прадпрыемства «Матарола» (вёска Шомбэрг(en), акруга Кук(en), штат Іліной, ЗША) Мартын Купэр (нар. 1928, Чыкага) ажыцьцявіў першы ў сьвеце званок з мабільніка на вуліцы Нью-Ёрка. Тэлефанаваньне адбылося з далькажыка «Матарола ДынаААП»(en) (анг. Motorola DynaTAC, дзе Total Area Coverage — агульны абсяг пакрыцьця) да адпаведнага распрацоўніка прадпрыемства «Лябараторыі Бэл»(en) (Мюрэй-Гіл(en), акруга Юніён(en), штат Нью-Джэрзі) Джоэла Энгэла(en) (нар. 1936, Нью-Ёрк) і пачалося словамі: «Адгадай, адкуль я тэлефаную? Я тэлефаную табе з сотавага тэлефона». На той час тэлефон важыў 1,15 кг і меў даўжыню каля 30 см і 10 см у шырыню. Сотавы тэлефон сабралі з 2 тыс. дэталяў. Яго зарадка займала 10 гадзінаў. Зарад трымаўся каля 20 хвілінаў. На 1975 г. у сьвеце існавала 5 тыс. карыстальнікаў сотавай сувязі[1].
- 6 сакавіка 1983 — Кампанія Motorola выпусьціла першы ў сьвеце камэрцыйны партатыўны сотавы тэлефон. Апарат DynaTAC 8000X, на які было выдаткавана больш $100 млн, распрацоўваўся 15 гадоў. Тэлефон важыў 794 грама і меў памеры 33 x 4,4 x 8,9 см. Зарада акумулятараў хапала на 8 гадзінаў працы ў рэжыме чаканьня або на адну гадзіну ў рэжыме гутаркі. У розьніцу тэлефон каштаваў 3995 даляраў ЗША.
- У 1984 годзе карыстачоў мабільнай сувязі было каля 300 тысячаў чалавек, у 2003 ужо больш за 1,2 млрд.
На 2012 г. мабільнымі тэлефонамі карысталіся 3,6 млрд чалавек (51% насельніцтва Зямлі), у тым ліку 2,6 млрд чалавек мелі смартфоны (72% карыстальнікаў мабільнікаў, 37% жыхароў Зямлі)[1].
Падрабязьней аб датах гл. артыкул Гісторыя сотавага тэлефона.
Гісторыя мабільнай сувязі ў Беларусі
рэдагавацьВыгляды мабільных тэлефонаў
рэдагаваць- Сотавы тэлефон
- Спадарожнікавы тэлефон
- Апарат транкавай сувязі
- Аўтамабільны радыётэлефон
- Радыётэлефон далёкага дзеяньня
- Радыётэлефон блізкага дзеяньня
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гласарый. Мабільныя ТэлеСыстэмы (Беларусь). Праверана 24 кастрычніка 2012 г.