Counter-Strike: Global Offensive

кампутарная гульня 2012 року

Counter-Strike: Global Offensive (CS:GO; па-ангельску: Контраўдар: ґлябальны наступ) — шматкарыстальніцкая кампутарная гульня, распрацаваная кампаніямі Valve ды Hidden Path Entertainment. Апошняя асноўная гульня ў сэрыі гульняў Counter-Strike;[4] як і ўсе гульні сэрыі, яна прысьвечаная супрацьстаяньню тэрарыстаў ды войскаў адмысловага прызначэньня.

Counter-Strike: Global Offensive
Дата выпуску 21 жніўня 2012 року (Windows, macOS, Xbox 360,Xbox One, PlayStation 4, PlayStation 3)[1]
23 верасьня 2014 року (Linux)[2]
Дата анансаваньня 12 жніўня 2011
Вэрсія 1.36.3.8
Апошняя вэрсія
Жанр Трохмерны шутэр з выглядам ад першае асобы
Ліцэнзія Прапрыетарная
Сэрыя Counter-Strike
Стваральнікі
Распрацоўнікі Сьцяг ЗША Valve
Сьцяг ЗША Hidden Path Entertainment
Выдаўцы Valve Corporation[d]
Мова інтэрфэйсу ангельская мова, баўгарская, бразыльская партугальская мова[d], вугорская мова, дацкая, гішпанская мова, італьянская мова, вэньянь[d], карэйская мова, нямецкая, нідэрляндзкая, нарвэская мова, польская мова, партугальская, румынская мова, расейская мова, тайская мова, турэцкая мова, украінская мова, фінская мова, француская мова, чэская мова, швэдзкая мова, японская мова, віетнамская мова, грэцкая мова і спрошчаная кітайская[d]
Кампазытар
Тэхнічныя дэталі
Рухавік Source
Плятформы Windows, macOS, Xbox 360, Xbox One, PlayStation 3, Linux
Рэжым шматкарыстальніцкі
Век. абмежаваньні ACB: MA15+
ESRB: M
OFLC (NZ): R16
PEGI: 18
USK: 16
Носьбіты лічбавы распаўсюд[d]
Кіраваньне клявіятура, мыш або ґеймпад
Афіцыйны сайт
Counter-Strike: Global Offensive у Вікісховішчы

Выйсьце на ПК пад кіраваньнем Windows, на кампутарах Mac ды гульнявых кансолях Xbox 360 і PlayStation 3, адбылося 21 жніўня 2012 року. У 2014 годзе была выпушчаная на Linux[2], а ў 2016 годзе стала даступная, у рамках праґрамы зваротнае сумяшчальнасьці, на Xbox One[5]. У 2018 годзе была выпушчаная дармовая вэрсія (Counter-Strike: Global Offensive Free Edition) з магчымасьцю гуляць з рэальнымі гульцамі, прадстаўленыя і двубоі з ботамі. Зь 7 сьнежня 2018 року поўная вэрсія стала бескаштоўнаю, і яе папулярнасьць моцна ўзрасла.

Гісторыя распрацаваньня

рэдагаваць

Першыя навіны аб распрацаваньні гульні зьявіліся разам з афіцыйным анонсам — 12 жніўня 2011 року. Чуткі аб тым, што кампанія Valve, адказная за сэрыю гульняў Counter-Strike, распрацоўвае новую частку гульні (апошняю на той момант асноўнаю гульнёю сэрыі, ня ўлічваючы асобную вэрсію, накіраваную на азіяцкую аўдыторыю, была Counter-Strike: Source 2004 року), распаўсюджваліся некалькімі днямі раней[6][7].

У анонсе гульні паведамлялася аб тым, што распрацоўнікі абяцаюць захаваць асновы гульнявога працэсу «клясычнае» вэрсіі гульні — Counter-Strike 1.6, а таксама дадаць новыя мапы для шматкарыстацкіх змаганьняў (сярод якіх будуць рэмэйкі старых мапаў з палепшанаю ґрафікаю), мадэлі байцоў ды зброя. У ліку іншых удасканаленьняў чакаліся он-лайн-табліцы рэкордаў й сыстэма аўтаматычнага падбору супернікаў. Мовілася аб тым, што гульня выйдзе пачаткам 2012 року, а ў 2011 годзе яна будзе прадэманстраваная на выставах PAX Prime ды Eurogamer Expo. Гульня распрацоўвалася для пэрсанальнага кампутара з апэрацыйнымі сыстэмамі Windows ды Mac OS X, і для гульнявых кансолей PlayStation 3 й Xbox 360 (там яна выйшла ў он-лайн-сэрвісах PlayStation Network ды Xbox Live адпаведна).

Некаторыя сайты выказалі здагадку, што Counter-Strike: Global Offensive базавацьмецца на апошняй вэрсіі гульнявога рухавіку Source, уласнай распрацоўкі Valve, на якой пабудаваныя ўсе апошнія гульні студыі; аднак у афіцыйным анонсе няма аніякіх удакладненьняў, датычных тэхналяґічнай часткі[8][9][10][11][12][13]. Некалькі буйных сайтаў апублікавалі «трэйлер гульні», які насамрэч ё перамантаваным аматарам (у прыватнасьці, зьменены надпіс у канцы роліку) трэйлерам іншае часткі, Counter-Strike Online.

Прыкладна адначасова зь першымі навінамі-анонсамі гульні зьявіліся зьвесткі пра тое, што распрацоўнікі кампаніі Valve запрасілі найлепшых кібэрспартоўцаў, што гуляюць у Counter-Strike, для тэставаньня новае часткі; адзін з тэстараў апісаў свае ўражаньні ад знаёмства з працоўнаю вэрсіяю Global Offensive ў невялікім прэвію, у якім ён паведамляе пра тое, што «праект распрацаваны на абноўленым рухавіку Source», пацьвярджае зьвесткі пра новыя віды зброі і пра тое, што ў гульні будуць палепшаныя і пераробленыя вэрсіі старых мапаў («мапы выглядалі цудоўна, скіны гульцоў і анімацыя выдатныя, а мадэлі зброі надзвычай прыгожыя»); паводле тэстара гульня ўяўляе сабою працоўную вэрсію, але «выглядае лепш, ніж нейкая pre-beta»[14][15].

15 жніўня 2011 року зьявіліся іншыя навіны адносна гульні: стала вядома, што студыя Hidden Path Entertainment, што супрацоўнічае з Valve, мае намер і пасьля выйсьця Global Offensive займацца абнаўленьнямі для Counter-Strike: Source (раўналежна з абнаўленьнямі Global Offensive), зьявіліся падрабязнасьці пра некаторыя дэталі гульнявога працэсу (так, грашовая сыстэма цалкам перапрацаваная, зьявіліся новыя выбухованебясьпечныя рэчы — кактэйль Молатава і ґраната-прынада, якая імітуе зброевыя стрэлы, зьбіваючы суперніка з панталыку)[16].

20 жніўня 2011 року і некалькімі днямі пазьней сталі зьяўляцца навіны пра тое, што распрацоўнікі маюць намер зрабіць шматкарыстальніцкі рэжым шматплятформным, аднак такая сумяшчальнасьць будзе толькі з Windows-вэрсіяю, Mac-вэрсіяю й вэрсіяю для PlayStation 3; то бок уладальнікі гульні, што гуляюць на кансолі і гульцы, што гуляюць на пэрсанальных кампутарах, атрымаюць змогу змагацца разам на адных сэрвэрах. «Мы больш не жадаема падзяляць гульнявую індустрыю на адасобленыя адна ад аднае выспачкі» — пракамэнтаваў заяву пра падтрымку шматпляцоўнае гульні Ґейб Ньюэл, заснавальнік кампаніі Valve[17][18][19]. Таксама было заяўлена, што вэрсія гульні для PlayStation 3 будзе ў поўнай меры падтрымліваць кіраваньне з клавіятуры й мышы (якія можна далучыць да кансолі з дапамогаю прадугледжаных партоў USB). Даступнае стандартнае кіраваньне з кантролера кансолі й кіраваньне з кантролера PlayStation Move[20][21][22].

Ґейб Ньюэл таксама выступіў з крытыкаю Microsoft, адзначыўшы празьмерную закрытасьць праґрамнае плятформы, што не якая дазваляе рэалізаваць шматлікія сеткавыя функцыі, у тым ліку сумесную гульню зь іншымі плятформамі (менавіта што па гэтай прычыне сумесная гульня з гульцамі Xbox 360 ня можа быць рэалізаваная)[23].

26 жніўня 2011 року выйшаў першы афіцыйны трэйлер гульні, у якім былі прадэманстраваныя ґрафіка (ужываньне апошняй на момант распрацоўкі гульні вэрсіі рухавіку Source), гульнявы працэс (уключаючы новае мэню куплі зброі), мапы й узбраеньне[24][25].

6 верасьня 2011 року стала вядома, што Counter-Strike: Global Offensive будзе прадстаўленая на гульнявой выставе «ИгроМир 2011». На выставе будзе ўпершыню ў сьвеце паказаная ПК-вэрсія гульні[26].

19 верасьня 2011 року стала вядома, што ў новай гульні будзе даступны гэтак званы «казуальны рэжым». Навакі здолеюць гуляць індывідуальна; гульня для іх будзе прасьцейшаю, а зброю ня трэба будзе набываць[27][28].

22 верасьня 2011 року кампанія Valve заявіла пра тое, што ў ліку шматкарыстальніцкіх рэжымаў будуць рэжымы Arsenal: Demolition ды Arsenal: Arms Race. Гэтыя рэжымы ўпершыню былі прадстаўленыя ў аматарскім модзе Gun Game для Counter-Strike: Source; распрацоўнікам гульні яны спадабаліся, таму было вырашана запрасіць аўтараў моду да працы над новаю часткаю[29][30].

1 кастрычніка 2011 року адзін з распрацоўнікаў Valve паведаміў, што кампутарная вэрсія гульні не адрозьнівацьмецца ад кансольнае[31].

У пачатку лістапада прадстаўнікі Valve паведамілі, што адкрытае бэта-тэставаньне гульні, якое плянавалася пачаць у кастрычніку, адкладаецца ў сувязі з жаданьнем аўтараў папрацаваць над гульнёю, перш чым выводзіць яе на публіку[32][33].

18 лістапада 2011 року кампанія Valve паведаміла, што закрытае бэта-тэставаньне пачнецца 30 лістапада[34].

4 чэрвеня 2012 року Valve на выставе E3 абвясьціла дату выйсьця Counter-Strike: Global Offensive, якая прызначаная на 21 жніўня 2012 року, і кошт, які для ўсіх плятформаў складае 14,99$[35].

8 жніўня 2012 року стала даступная перадзамова гульні ў службе лічбавага распаўсюджваньня Steam. Таксама было абвешчана, што адкрытае бэта-тэставаньне стартуе 14 жніўня, аднак яно будзе даступнае для тых, хто скарыстаўся перадзамоваю гульні.

15 жніўня 2012 року Valve у сваім блоґу апублікавалі поўную статыстыку бэта-тэсту пачынаючы зь 1 сьнежня 2011 року і да 15 жніўня 2012[36].

16 жніўня 2012 стала вядома, што ўсе, хто перадзамовіў Counter-Strike: Global Offensive, у падарунак атрымаюць рэч з Team Fortress 2 — зброю для снайпэра, зробленую ў выглядзе AWP. AWPer Hand атрымалі ўсе, хто перадзамовіў CS:GO у Steam да 21 жніўня[37].

22 жніўня 2012 року (а 21:00 па Менску) адбыўся рэліз гульні ў Steam. У той жа дзень выйшла першае абнаўленьне.

Падтрымка гульні пасьля выпуску

рэдагаваць

1 кастрычніка 2012 року выйшла чарговае абнаўленьне, якое дадало дзьве новыя мапы: de_vertigo — для клясычнага рэжыму й ar_monastery — для «Гонкі ўзбраеньняў», таксама даданы новы гульнявы спаборніцкі рэжым на ранґі — «Клясычны спаборніцкі», і 5-ступеністая сыстэма штрафаў за выхад з матчу. Пры першым дачасным выхадзе гульцу будзе заблякаваны спаборніцкі рэжым на 5 хвілінаў, пры другім — 30 хвілінаў, трэцім — 2 гадзіны, чацьвертым— 24 гадзіны, пятым — тыдзень. У тым выпадку, калі гулец не парушае цягам тыдня, узровень штрафу зьніжаецца да папярэдняй прыступкі.[38]

25 кастрычніка 2012 року выйшла абнаўленьне, што ўлучае ў сябе GOTV і скіл-ґрупы спаборніцкага рэжыму.[39] З гэтага часу пры пошуку матчу і фармаваньні каманды гульня арыентуецца на ўзровень гульца (лідэра лобі), зароблены ў спаборніцкім рэжыме. Ранґ даецца па сканчэньні 10 пераможных матчаў.[40]

15 лістапада 2012 року выйшла чарговае абнаўленьне[41], што зьмяшчае, акрамя выпраўленых памылкаў, зьмены ў балянсе кактэйлю Молатава і запальных ґранатаў. З гэтага часу агонь можна патушыць дымавою ґранатаю. У ліку іншых зьменаў: агонь распаўсюджваецца хутчэй, але паменшаны радыюс распаўсюджваньня; агонь цяпер не запавольвае рухаў; адрэґуляваная прабіўная здольнасьць агню.

У абнаўленьні ад 23 студзеня 2013 року рэалізаваны афіцыйны рэжым «Бой насьмерць» (па-ангельску: Deathmatch). Падтрымліваюцца ўсе мапы клясычнага рэжыму і мапы рэжыму «Падрыў аб’екта». Пры падтрымцы прафэсійных гульцоў супольнасьці ўнесеныя зьмены ў балянс і аддачу зброі, а таксама ў мэню куплі: узнагарода за забойства з AWP павялічаная з $50 да $100, Glock-18 замацаваны толькі за камандаю тэрарыстаў, Five-SeveN замацаваны толькі за камандаю адмысвойскаў, кошт кактэйля Молатава для тэрарыстаў зьніжаны да $500. Запушчанае закрытае бэта-тэставаньне майстэрні (па-ангельску: Workshop) для стваральнікаў мапаў[42].

30 студзеня 2013 року ў мэню «Гуляць зь сябрамі» даданая магчымасьць назіраньня за гульнёю сябра, які гуляе на афіцыйным спаборніцкім сэрвэры, з дапамогай GOTV. 21 сакавіка 2013 року ў гульню была даданая мапа для клясычнага рэжыму cs_militia. Таксама была кардынальна зьмененая сыстэма выратаваньня закладнікаў: цяпер іх нельга будзе забіць, нанясеньне калецтваў, як і раней, караецца грашовым штрафам, а для таго, каб адмысвойскі даставілі закладнікаў у зону выратаваньня, яны мусяць несьці іх на сабе, калі ў папярэдніх вэрсіях Counter-Strike закладнікі проста йшлі за імі. Акрамя гэтага, адмысвайсковец можа цягнуць на сабе толькі аднаго закладніка.

14 жніўня 2013 року гульня атрымала ґлябальнае абнаўленьне Arms Deal, што ўнесла ў гульню калекцыі з рознымі разфарбоўкамі («скінамі») для зброі. Атрымаць разфарбоўку на хоць якую зброю можна рознымі спосабамі: напрыканцы матчу выпадковым чынам выпадковаму гульцу выпадае «дроп», набыць ключ і кейс ў гульні або набыць на гандлёвай пляцоўцы. Рэчы, што могуць выпасьці: расфарбоўка (некалькіх ґатункаў — стандартнага, прамысловага ґатунку, вайсковага ґатунку, забароненага, затаемнага або тайнага); нож (зь лязом-гычком, сьцізорык, багнет-нож, багнет-нож M9, карамбіт, паляўнічы, балісонґ, фальшыён, Ценявыя кінжалы й нож Боўі); або ж кейс, што зьмяшчае мноства «скіноў» ды нажоў. Дадатак дазволіў калекцыянаваць, набываць і прадаваць зброю. Дададзена больш за 100 тыпаў відазьмененага ўзбраеньня. Таксама гульцы атрымалі M4A1-S ды USP-S з глушніком.[43]

21 жніўня 2013 року гульні Counter-Strike: Global Offensive споўніўся роўна адзін рок. У гонар гэтае падзеі студыя Valve апублікавала статыстыку гульні. Усяго гульцамі было зроблена стрэлаў — 90,623,305,670; трапленьняў па гульцах — 18,124,661,134; усяго забойстваў — 6,524,878,008; стрэлаў у голаву — 2,253,969,830; забойстваў нажом — 508,661; выратаваных закладнікаў — 5,407,652; усяго бомбаў было абясшкоджана — 60,889,023.[44]

У жніўні 2014 року на Gamescom адбыўся чэмпіянат ESL One Cologne па CS:GO з прызавым фондам у 250 тысячаў даляраў. Прыз у 100 тысячаў даляраў атрымала каманда Ninjas in Pyjamas з Швэцыі.[45]

11 лістапада 2014 року выйшла чарговая апэрацыя — так званае мерапрыемства, што праводзіцца ў гульні, падчас якога зьяўляюцца пэўныя місіі — пад назваю «Аванґард» (па-ангельску: Operation Vanguard). Гульцам сталі даступныя 6 новых мапаў, на якіх неабходна выконваць місіі дадзенае апэрацыі — Backalley, Bazaar, Facade, Marquis, Season ды Workout. Апэрацыя скончылася ў сакавіку 2015 року.

10 сьнежня 2014 року выйшла абнаўленьне для мапы de_train, што ўключае перапрацоўку тэкстураў і ґрафікі, а таксама дапрацоўку па частцы ґеймплэю.

8 студзеня 2015 року былі даданыя кейсы пад назваю Chroma Case, што ўключаюць новыя расфарбоўкі для зброі і нажоў.

31 сакавіка 2015 року было выпушчанае буйное абнаўленьне, што ўлучае ў сябе зьмены ў адлюстраваньні дымавых ґранатаў, а таксама запаволеньне хуткасьці руху з снайпэрскімі вінтоўкамі з актываваным прыцэлам; былі ўнесеныя нязначныя зьмены на такіх мапах, як Cache, Cobblestone, Dust II, Mirage, Overpass ды Train; з асноўнага складу мапаў быў прыбраны de_nuke, замест якой дадалі мапу de_train; зьменшылі колькасьць набояў у пісталеце Tec-9 з 32 да 24; панізілі дакладнасьць стральбы на далёкіх адлегласьцях; павялічылі кошт на вінтоўку M4A1-S з 3100$ да 3200$ і іншае.

21 студзеня 2016 року гульня стала даступнаю на Xbox One, стаўшы адной з гульняў ініцыятывы па зваротнай сумяшчальнасьці гульняў на Xbox 360 ад Microsoft[5].

18 лютага 2016 року было выпушчанае чарговае буйное абнаўленьне, што зьмяшчае новую апэрацыю — Operation Wildfire (па-беларуску: «Дзікае полымя»). У гульню дададзены новы кейс пад назваю «Operation Wildfire Case», што зьмяшчае найпапулярнейшыя рэчы з майстэрні Steam. Гульцам сталі даступныя для гульні новыя мапы — Empire, Mikla, Royal, Santorini, Tulip, Cruise ды Coast. Мапа Nuke была абноўленая. Апэрацыя скончылася 15 ліпеня 2016 року[46].

28 красавіка 2016 року было выпушчанае буйное абнаўленьне, што ўлучае ў сябе зьмены ў гуках, выпраўленьні памылак. Таксама дададзены новы кейс Chroma 3 Case, што ўлучае 17 новых расфарбоўкаў зброі; была зьмененая шкода ад кактэйля Молатава й запальнае ґранаты на 40 шкоды ў сэкунду, незалежна ад таго, якія паказьнікі ўсталяваныя на сэрвэры; усталяваныя сэрвэры на Чылі; навіны ў галоўным мэню адлюстроўваюцца на мове, абранай для гульні карыстальнікам.

16 чэрвеня 2016 року было выпушчанае буйное абнаўленьне, што дадало кейс Gamma Case (мае 17 новых расфарбовак зброі, 7 новых расфарбовак для нажоў — усяго 30 нажоў), апэрацыя Wildfire стала недаступнаю для набыцьця, хоць яе ж працягнулі на месяц; на пачатковых ранґах навікі атрымлівацьмуць больш досьведу за канец звычайнае гульні; спаборніцкая гульня стала даступнаю раней, а менавіта на 2 гульнявым ранґу. Былі абноўленыя прайм-акаўнты: прайм-акаўнты атрымаюць тыя гульцы, якія далучаць далягук у адмысловым разьдзеле, а таксама дасягнуць мінімум 21 гульнявога ранґу або мэдалю за службу. Падчас гульні за бота, гулец зможа атрымаць грошы за пераможаны раўнд ужо на свой рахунак, а не на рахунак бота. Нязначна зьмененыя каманды ды іх змогі. На кампутарах з АС [Mac] усталяваны рэжым прамога далучэньня мышы, зьмененыя шрыфты й іхні памер у галоўным мэню.

17 чэрвеня 2016 року выпушчанае невялікае абнаўленьне, у якім зьмененыя гукі ад першае асобы й перанабіцьця драбавікоў Nova ды Sawed-Off. Даданая функцыя прайграваньня гуку ў мэню Alt+Tab на Windows ды Linux. На Mac зьменены выгляд шрыфтоў у кансолі, выпраўленыя некаторыя памылкі ў паўнаэкранным рэжыме.

14 верасьня 2017 гульня была афіцыйна запушчаная ў Кітаі, выдавецтвам выступіла кампанія Beijing Perfect World. У гонар гэтага выйшла абнаўленьне, у якім дадалі новыя налепкі для кітайскіх гульцоў, пасьля былі дададзеныя ў міжнародную Steam вэрсію.

31 верасьня 2018 была выпушчаная адмысловая вэрсія, Counter-Strike: Global Offensive Free Edition, у Steam. У гэтай вэрсіі гульні даступная лішэ гульня з батамі, а таксама, замест сеткавае гульні — прагляд чужых сэансаў шляхам функцыі GOTV.

3 кастрычніка 2018 было выпушчанае новае абнаўленьне, што ўлучае ў сябе абнаўлёны дызайн пэрсанажаў боку спэцвойскаў на мапах Office, Nuke і Agency.

7 сьнежня 2018 року Counter-Strike: Global Offensive стала бескаштоўнаю, а тым хто набыў яе выдалі «Прайм-статусы», з дапамогаю якіх, пры падборы гульняў, гульцы з улучаным прайм-статусам траплялі толькі да тых хто меў той жа статус. Такім чынам Valve зьбіралася палепшыць якасьць матчмэйкінґу, аддзяліўшы прафэсійных гульцоў ад гакэраў. Прайм-статус можна атрымаць як платна, так і бескаштоўна, дайшоўшы да 21 узроўню і прывязаўшы свой нумар далягука да акаўнту Steam. Таксама з дадзеным абнаўленьнем у гульню быў уведзены новы рэжым «Danger Zone», які па сутнасьці ёсьць трохі зьмененаю каралеўскаю бітваю.[47]

Гульнявы працэс

рэдагаваць
См. также Counter-Strike: Source, Counter-Strike: Condition Zero, Counter-Strike

Counter-Strike: Global Offensive шмат у чым падобная на Counter-Strike: Source з папраўкаю на палепшаную ґрафіку і зьмены ў балянсе гульні.[48]

Эканамічны складнік гуляе важную ролю ў ґеймплэі. Гульцы атрымліваюць адпаведныя грашовыя ўзнагароды за выйгрыш або пройгрыш раўнду і забойства гульцоў варожае каманды. На атрыманыя грошы можна набываць зброю ды рыштунак. Сыстэма штрафаў прадугледжвае штраф (зьняцьце сродкаў зь віртуальнага рахунку гульца) за забойства хаўрустніа па камандзе (300$), а таксама штраф за нанясеньне шкоды закладнікам (ад 30$ да 1500$)

Ґрупаваньні

рэдагаваць

Як і ранейша ў сэрыі, у Global Offensive вайна йдзе між двума ґрупаваньні — спэцвойскамі ды тэрарыстамі.

Тэрарысты
Спэцвойскі

Радыёпаведамленьні

рэдагаваць

Гульцы, апроч ужываньня галасавое лапатухі, могуць абменьвацца кароткімі радыёпаведамленьнямі. Паведамленьне або рапарт пэрсанаж гульца прамаўляе ў голас, таксама яно адлюстроўваецца на дысплэі ў тэкставым выглядзе для іншых гульцоў.

Для ўсяго арсэнала гульца прадастаўлена 5 слотаў: першы — для першараднае зброі (то бок, для драбавікоў, пісталетаў-кулямётаў, вінтовак ды кулямётаў); другі — для пісталета або рэвальвэра (другараднае зброі); трэці — для зьроі бліжняга бою (то бок, для нажэй ды тэйзэра); чацьверты — для ґранатаў; пяты — для бомбы (яе могуць насіць толькі тэрарысты на мапах кшталту Bomb/Defuse).

Кібэрспартовая дысцыпліна

рэдагаваць

Гульня «CS:GO», як і яе папярэдніцы Counter-Strike ды Counter-Strike:Source, ёсьуь кібэрспартоваю дысцыплінаю. Найбуйнейшымі турнірамі ёсьць major турніры, што праводзяцца з падтрымкаю Valve. Найпершы такі турнір DreamHack Winter 2013 меў прызавы фонд у $250,000. На гэтым турніры перамагла каманда Fnatic. Другі Major турнір ESL Major Series One: Katowice 2014 меў прызавы фонд $250,000 і праходзіў у месты Катавіцы ў сакавіку 2014 року, дзе атрымала перамогу каманда Virtus.pro. У тым жа годзе, у жніўні, праходзіў таксама ESL One: Cologne 2014, што меў прызавы фонд у памеры $250,000. На ім перамагла каманда Ninjas in Pyjamas.

  1. ^ Counter-Strike: Global Offensive (рас.). SteamПраверана 22 студзеня 2016 г.
  2. ^ а б Counter-Strike: Global Offensive (анг.). Steam Database. Праверана 22 студзеня 2016 г.
  3. ^ https://www.reddit.com/r/GlobalOffensive/comments/13947lq/counterstrike_global_offensive_update_for_5523/
  4. ^ Counter-Strike: Global Offensive в Steam (рас.). store.steampowered.com. Праверана 2018-04-01 г.
  5. ^ а б The Witcher 2, CS: GO и ещё восемь игр стали обратно совместимыми с Xbox One (рас.). Overclockers.ru. Праверана 22 января2016 г.
  6. ^ Іван Лабанаў Valve выпусьціць шутэр Counter-Strike: Global Offensive (рас.). Игры@Mail.ruПраверана 14 жніўня 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  7. ^ Jim Rossignol Counter-Strike: Global Offensive Confirmed? (анг.). Rock, Paper, ShotgunПраверана 14 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  8. ^ Константин Фомин Blast from de_dust (рас.). Absolute GamesПраверана 14 августа 2011 г.
  9. ^ Mumby Valve Software анансавала Counter-Strike: Global Offensive (рас.). PlayGround.ruПраверана 14 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  10. ^ Константин Т. Counter-Strike: Global Offensive выйдзе ў пачатку 2012-га (рас.). StopGame.ru. Праверана 14 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  11. ^ Counter-Strike: Global Offensive анансаваная афіцыйна (рас.). Consolelife.ru. Праверана 15 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  12. ^ R.B Counter-Strike: Global Offensive — афіцыйна (рас.). GameGuru. Праверана 15 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  13. ^ vTK Counter-Strike: Global Offensive – новая гульня вядомае сэрыі (рас.). Overlockers.ua. Праверана 15 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  14. ^ Andrew Torbull details CS: GO Play (анг.). CS:GO News. Праверана 15 августа 2011 г.
  15. ^ Превью игрока на основе pre-beta версии (рас.). Gamer.ru. Праверана 15 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  16. ^ Новые детали Counter-strike: Global Offensive (рас.). csglobaloffensive.ru. Праверана 15 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  17. ^ Pavel Zharnikov Valve намерена сделать Counter-Strike: Global Offensive кроссплатформенной (рас.). PlayGround.ruПраверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  18. ^ Вольдемар Сидоров Мышка против геймпада (рас.). StopGame.ru. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  19. ^ Иван Лобанов В новой Counter-Strike владельцы РС и консолей смогут играть друг с другом по Сети (рас.). Игры@Mail.ruПраверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  20. ^ Иван Лобанов Шутер Counter-Strike: Global Offensive будет поддерживать сенсор Move (рас.). Игры@Mail.ruПраверана 14 августа 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  21. ^ Pavel Zharnikov Valve позволит владельцам PS3-версии CS: Global Offensive использовать клавиатуру и мышь (рас.). PlayGround.ruПраверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  22. ^ Вольдемар Сидоров Спасение для консольщиков (рас.). StopGame.ru. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  23. ^ Вольдемар Сидоров Ньюэлл призвал Microsoft смягчиться (рас.). StopGame.ru. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  24. ^ Counter-Strike GO: New Trailer (анг.). SteamПраверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  25. ^ Петр Петров Премьерный трейлер Counter-Strike: Global Offensive (рас.). 3DNewsПраверана 25 сентября 2011 г.
  26. ^ Counter Strike: Global Offensive на Игромире 2011 (рас.). БукаПраверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  27. ^ Counter Strike Global Offensive получит новый казуальный режим (рас.). MGnews. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  28. ^ Pavel Zharnikov Counter-Strike: Global Offensive обзаведётся казуальным режимом (рас.). PlayGround.ruПраверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  29. ^ Вольдемар Сидоров Новые режимы Global Offensive (рас.). StopGame.ru. Праверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  30. ^ Pavel Zharnikov Valve анонсировала дополнительный режим для Counter-Strike: Global Offensive (рас.). PlayGround.ruПраверана 25 сентября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  31. ^ REVOLUTiON Новые режимы Global Offensive. Csglobaloffensive.ru. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  32. ^ CS GO: нету-тестирования (рас.). GameGuru. Праверана 14 ноября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  33. ^ Pavel Zharnikov Valve перенесла бета-тестирование Counter-Strike: Global Offensive на более поздний срок (рас.). PlayGround.ruПраверана 14 ноября 2011 г. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  34. ^ Oleg Tsvetkov Дата старта ЗБТ CS:GO. CounterStrike-GO.ru. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  35. ^ Стала известна цена и дата релиза CS:GO. CSGlobalOffensive.ru. Архіўная копія ад 2012-08-25 г.
  36. ^ Вперёд, GO, вперёд! (рас.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 января 2016 г.
  37. ^ Слонобой (рас.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 января 2016 г.
  38. ^ Новые система подбора и карты (рас.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 января 2016 г.
  39. ^ Skill Groups, GOTV (анг.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 января 2016 г.
  40. ^ Competitive Skill Groups FAQ (анг.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 января 2016 г.
  41. ^ Where there’s smoke, there’s no fire (анг.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 января 2016 г.
  42. ^ Release notes for 1/23/12 (анг.). Steam. Праверана 22 января 2016 г.
  43. ^ The Arms Deal Update (анг.). Афіцыйны блоґ Counter-Strike. Праверана 22 студзеня 2016 г.
  44. ^ One Year of CS:GO (анг.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 студзеня 2016 г.
  45. ^ ESL One Cologne 2014 – Winner (анг.). Официальный блог Counter-Strike. Праверана 22 студзеня 2016 г.
  46. ^ Обновление игры от 18 февраля 2016 - CS-GO.ru. cs-go.ru. Праверана 2016-03-02 г.
  47. ^ Counter-Strike: Global Offensive :: Добро пожаловать в «Запретную зону»! (рас.). steamcommunity.com (2018-12-06). Праверана 2019-02-16 г.
  48. ^ Counter Strike: Global Offensive — спампавань не задарма (анг.). GameStar. Праверана 22 студзеня 2016 г.