Рычард I
Ры́чард I, Ры́чард Льві́нае сэ́рца, Ры́чард Ільві́нае сэ́рца (па-ангельску: Richard the Lionheart, па-француску: Richard Cœur de Lion; 8 верасьня 1157, палац Бамон, Оксфард, Ангельшчына — 6 красавіка 1199, Шалю, герцагства Аквітанія) — кароль Ангельшчыны з 1189 па 1199 год з дынастыі Плантагенэтаў.
Рычард I | |
Гістарызаваная выява караля Рычарда Львінае сэрца | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 8 верасьня 1157, |
Памёр | 6 красавіка 1199 (41 год), |
Сужэнец | Берэнгарыя Наварская[d][2] |
Біяграфія
рэдагавацьРычард нарадзіўся 8 верасьня 1157 году ў Оксфардзе. Будучы трэцім законным сынам Генрыха II, Рычард фармальна меў невялікія шансы на атрыманьне ангельскай кароны. У дзяцінстве ён зьехаў ва Францыю, дзе яму ў нашчадак ад маці засталося герцагства Аквітанскае. Адначасова (у 1170 годзе) старэйшы брат Рычарда, Генры, быў каранаваны под імем Генрыха III (у гістарычнай літаратуры яго звычайна называюць «Малады кароль», каб не пераблытаць з Генрыхам III, пляменьнікам «маладога» Генры і Рычарда, сынам Джона), але фактычна Генрых так і не атрымаў рэальнай улады.
У 1173 годзе Рычард разам зь іншымі сынамі Генрыха ўзьняў супраць яго бунт, але бацька атрымаў перамогу ў гэтым супрацьстаяньні. Рычард атрымаў шанс на ангельскую карону ў 1183 годзе, пасьля сьмерці «Маладога караля». Пасьля заключэньня альянсу з францускім каралём Філіпам II, Рычард у выніку пасьпяховай экспэдыцыі ў 1189 годзе разьбіў войска Генрыха. У тым жа годзе кароль памёр. Каранаваньне Рычарда адбылося ў Вэстмінстэры 3 верасьня 1189 году.
Міт караля
рэдагавацьВакол асобы Рычарда I, вобраз якога паўстае ў літаратурных творах і былінах у якасьці мудрага і добрага караля і сапраўднага рыцара, склаліся — нягледзячы на адносна кароткі час кіраваньня і жыцьця — шматлікія легенды.
Частка гэтай ідэалізацыі ўзьнікла ў выніку мэтанакіраванай прапаганды яшчэ ў час яго жыцьця. Так, кароль і яго дваровае асяродзьдзе інсцэнізавалі сябе як рыцарскіх ідэалаў. Вялікую і адмысловую ролю ў гэтым адыграла легенда пра караля Артура.
Несумненна, Рычард I быў адной з найяскравейшых і найадметнейшых асобаў у гісторыі позьняга сярэднявечча. Рычард — таксама як і яго бацькі — меў незвычайную харызму, валодаў якасьцю прымаць рашучыя і неадкладныя меры ў адносінах да любой справы. Прыняўшы рашэньне, кароль адразу браўся за справу і дзейнічаў пасьлядоўна да непасрэднага ажыцьцяўленьня гэтай справы ў жыцьці.
Папярэднік Генрых II |
Кароль Ангельшчыны 1189—1199 |
Наступнік Іяан |
- ^ а б Union List of Artist Names (анг.) — 2017.
- ^ Kindred Britain