Роналд Рэйган
Роналд Ўілсан Рэйган (1911—2004) — 40-ы прэзыдэнт ЗША, 33-ці губэрнатар Каліфорніі (ад 1967 да 1975).
Роналд Рэйган | |
![]() Афіцыйны партрэт Прэзыдэнта ЗША Роналда Рэйгана | |
40-ы Прэзыдэнт ЗША | |
---|---|
20 студзеня 1981 — 20 студзеня 1989 | |
Папярэднік: | Джэймз Эрл Картэр |
Наступнік: | Джордж Гэрбэрт Ўокер Буш |
Губэрнатар Каліфорніі | |
2 студзеня 1967 — 6 студзеня 1975 | |
Папярэднік: | Pat Brown |
Наступнік: | Jerry Brown |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
6 лютага 1911[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13] Тампіка, Уайтсайд, Іліной, ЗША |
Памёр: |
5 чэрвеня 2004[1][2][3][4][5][6][8][9][10][11][12][13] (93 гады) Бэль Эйр, Каліфорнія, Лос-Анджэлес, ЗША[14] |
Партыя: | Рэспубліканская партыя ЗША (1962—2004) |
Сужэнец: |
|
Дзеці: |
|
Бацька: | Джэк Рэйган |
Маці: | Нэлі Рэйган |
Адукацыя: | Eureka College |
Узнагароды: | Залаты мэдаль Кангрэса (1993) |
![]() |
БіяграфіяРэдагаваць
Роналд Рэйган нарадзіўся 6 лютага 1911 году ў штаце Іліной, ЗША. Скончыў каледж Eureka, атрымаў ступень бакаляўра мастацтваў. Ад 1937 году да 1945 году служыў у ваенна-паветраных сілах Арміі ЗША. Выйшаў у адстаўку ў чыне капітана. Потым працаваў дыктарам на радыё, акторам у Галівудзе. Зьняўся ў больш як 40 мастацкіх фільмах, таксама агучваў фільмы. Балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах у 1980 годзе ад рэспубліканскай партыі. Перамог папярэдняга прэзыдэнта ЗША Джымі Картэра. Уступіў на пасаду 20 студзеня 1981 году. Праявіў сябе з аднаго боку кансэрватыўным палітыкам, з другога блёку, праводзіў шэраг рэформаў для падрымкі эканомікі ЗША. У вонкавай палітыцы выступаў антыкамуністам. Віцэ-прэзыдэнтам ЗША падчас прэзыдэнцтва Рэйгана быў Джордж Гэрбэрт Ўокер Буш. У 1994 годзе выявіў, што мае хваробу Альцгаймэра.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б в г Ronald Wilson Reagan — 1834.
- ^ а б в г Encyclopædia Britannica
- ^ а б в г SNAC — 2010.
- ^ а б в г Discogs — 2000.
- ^ а б в г filmportal.de — 2005.
- ^ а б Lundy D. R. The Peerage
- ^ а б в г Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б в г Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б в г Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б в г GeneaStar
- ^ а б в г Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ а б в г Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ а б http://www.encyclopedia.com/doc/1G2-3435000153.html
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Роналд Рэйган — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў