Іліной
Ілінойс, Іліной (па-ангельску: Illinois) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША, кіроўны ў групе Поўнача-Усходняга Цэнтра. Плошча — 150 тыс. км². Насельніцтва — 12,4 млн чалавек (2000) (пяты па колькасьці жыхароў штат). Сталіца — горад Спрынгфілд, найбуйнейшы горад — Чыкага; іншыя буйныя гарады: Рокфард, Пэорыя, Арора, Нэйпэрвіль, Дэкэйтэр.
Ілінойс | |||||
| |||||
Мянушка | «Зямля Лінкольна» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Спрынгфілд | ||||
Найбуйнейшы горад | Чыкага | ||||
Плошча | |||||
25-я па ЗША | |||||
- агулам | 149 998 км² | ||||
- % вады | 4 | ||||
- шырата | 36°58' пн. ш. па 42°30' пн. ш. | ||||
- даўгата | 87°30' з. д. па 91°30' з. д. | ||||
Вышыня | |||||
- сярэдняя | 182 м | ||||
Насельніцтва | |||||
5-е па ЗША | |||||
- агулам (2000) | 12,419 млн | ||||
- шчыльнасьць | 86,27/км² | ||||
Дата заснаваньня | 3 сьнежня 1818 (21-ы) | ||||
Губэрнатар | Брус Ронэр | ||||
Часавы пас | Цэнтральны час: UTC-6/-5 | ||||
Афіцыйная старонка |
Афіцыйная мянушка — «Зямля Лінкольна» (Land of Lincoln), а таксама «Штат у прэрыі» (Prarie State). Афіцыйны дэвіз State sovereignty, national union («Незалежнасьць штата, нацыянальны саюз»).
Геаграфія і клімат
рэдагавацьШтат разьмешчаны на Цэнтральных раўнінах, і 60% яго тэрыторыі займаюць прэрыі, астатняя частка занятая ўзгоркамі. На поўначы мяжуе са штатам Вісконсін, з паўночнага ўсходу абмежаваны возерам Мічыган, мяжуе са штатам Індыяна на ўсходзе і паўднёвым усходзе, з Кентакі — на поўдні, c Аявай на захадзе. Паўднёвая мяжа праходзіць па рацэ Агаё, заходняя і паўднёва-заходняя — па рацэ Місысыпі.
У штаце больш 500 рэк (найбуйнейшая — Ілінойс) і 950 азёраў.
Умераны кантынэнтальны клімат.
Штат багаты карыснымі выкапнямі, сярод якіх — вугаль, нафта, прыродны газ, цынк, пяшчанік.
Эканоміка
рэдагавацьПрамысловасьць з асноўным цэнтрам у раёне Чыкага ўжо з пачатку XX стагодзьдзя дазваляе штату займаць адно зь першых месцаў па індустрыяльным разьвіцьці ў краіне; сярод галінаў, што цяпер лідыруюць — перапрацоўка нафты, машынабудаваньне (Caterpillar), харчовая прамысловасьць, вытворчасьць электраабсталяваньня, хімічная прамысловасьць.
Гістарычна найважнейшую ролю выконвала апрацоўчая прамысловасьць — перапрацоўка мяса, дрэваапрацоўка, харчовая.
Разьвітыя буйныя фэрмэрскія гаспадаркі (кукуруза, соя, пшаніца, жывёлагадоўля, сьвінагадоўля); з канца XIX стагодзьдзя штат зьяўляецца зачынальнікам шматлікіх новаўвядзеньняў у сельскай гаспадарцы.
Ва ўнутраных вадаёмах разьвітае рыбалоўства (карп і іншыя).
Прыкметнае месца ў эканоміцы займаюць турызм і сфэра абслугоўваньня.
Ілінойс — кіроўны шматгаліновы транспартны цэнтар краіны.
Палітыка
рэдагавацьШтат заўсёды аказваў вялікі ўплыў на палітычнае жыцьцё ЗША ў цэлым. Калі ў XIX стагодзьдзі тут пераважаў уплыў рэспубліканцаў, то ў XX стагодзьдзі важную ролю ў палітыцы гуляюць абедзьве палітычныя партыі.