Аўгіньня Кавалюк
беларуская паэтка
Аўгі́ньня Трафі́маўна Кавалюк (Сідаро́віч, 13 сакавіка 1934, вёска Стральцы Скідзельскага раёну — 2 лістапада 2007, Санкт-Пецярбург) — беларуская паэтка.
Аўгіньня Кавалюк | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 13 сакавіка 1934 |
Памерла | 2 лістапада 2007 (73 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, паэтка |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыла Гарадзенскі пэдагагічны інстытут імя Янкі Купалы. Працавала ў Рызе настаўніцай у міжгаліновай вучэльні павышэньня кваліфікацыі працаўнікоў народнай гаспадаркі. Ад 1987 жыла ў Пецярбургу, актыўна ўдзельнічала ў грамадзкім жыцьці беларусаў.
Вядомая беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненьняў сьлед».
Літаратура
рэдагаваць- Адклікаюцца рэхам гады. — Менск: ЗБС «Бацькаўшчына», 2005
- Мікола Нікалаеў. У Санкт‑Пецярбургу памерла паэтэса Аўгіньня Кавалюк(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 4 лістапада 2007
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|