Рыгор Кручок
Рыгор Раманавіч Кручок (2 кастрычніка 1918, вёска Навасёлкі Барысаўскага раёну — 4 сакавіка 1987) — беларускі навуковец у галіне мэдыцыны. Доктар мэдычных навук (1965), прафэсар (1967).
Рыгор Кручок | |
Дата нараджэньня | 2 кастрычніка 1918 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 сакавіка 1987 (68 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец, лекар, вайсковы лекар, мэдычны адміністратар, гісторык медыцыны, прафэсар унівэрсытэту, загадчык катэдры |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мэдычных навук[d] |
Дзеці | Аляксандар Кручок[d] |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Менскі мэдычны інстытут у 1940. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасьля вайны працаваў у аддзелах аховы здароўя, намесьнікам міністра аховы здароўя, у Менскім мэдычным інстытуце, кіраўніком аддзела Усесаюзнага навукова-дасьледчага інстытуту мэдычнай і мэдыка-тэхнічнай інфармацыі. 3 1982 узначальваў катэдру Гарадзенскага мэдычнага інстытуту. Дасьледаваў народныя лекі ад вытокаў да пачатку XX ст., гісторыю разьвіцьця сельскай мэдыцыны ў 1-й палове XIX — сярэдзіне XX стст., аптэчнай справы, мэдычнай адукацыі і навуковай думкі на Беларусі, у тым ліку ў Менску. Аўтар манаграфіі «Нарысы гісторыі медыцыны Беларусі» (1976), навуковых працаў.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2002. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3. С. 555—556