Энвер Барыеў
Энве́р Рыза́евіч Бары́еў (нарадзіўся 2 кастрычніка 1964 году, Алі-Байрамлы, Азэрбайджанская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь (2005—2010), амбасадар ў Туркмэністане (з 2011).
Энвер Барыеў | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Туркмэнскай Рэспубліцы | |
---|---|
26 жніўня 2011 — 16 траўня 2013 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Юры Малумаў |
Наступнік: | Алег Табанюхаў |
Міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь | |
22 сакавіка 2005 — 29 сьнежня 2010 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Валеры Астапаў |
Наступнік: | Уладзімер Вашчанка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 кастрычніка 1964 (59 гадоў) Алі-Байрамлы, АзССР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Біяграфія Рэдагаваць
Нарадзіўся ў г. Алі-Байрамлы Азэрбайджанскай ССР у 1964 годзе. У 1985 годзе скончыў Львоўскую пажарна-тэхнічную вучэльню МУС СССР, у 1991 годзе — Вышэйшую інжынэрную пажарна-тэхнічную школу МУС СССР. Служыў ва Ўзброеных сілах, МУС, КДБ, памежных войсках. 1991—1996 гады — на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры пажарнай бясьпекі Галоўнае ўправы ваенізаванай пажарнай службы МУС Беларусі. 1996—1999 — першы намесьнік начальніка Галоўнае ўправы ваенізаванай пажарнай службы МУС — начальнік штабу. Са жніўня 1999 году — першы намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. З 29 сьнежня 2004 году — выканаўца абавязкаў кіраўніка МНС. 22 сакавіка 2005 году — 29 сьнежня 2010 — міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь.
26 жніўня 2011 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Туркмэністане[1]. 16 траўня 2013 году быў адстаўлены з гэтай пасады[2].
Кандыдат пэдагагічных навук, дацэнт. Мае болей за 100 навуковых публікацыяў.
Генэрал-маёр унутранай службы.
Узнагароды Рэдагаваць
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені, мэдалём «За бездакорную службу» ІІ, ІІІ ступеняў, мэдалямі іншых краінаў.
Крыніцы Рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Біяграфія на бачыне МНС(рас.)
- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка)(рас.)