Уладзімер Агіевіч
Уладзі́мер Агіе́віч (29 верасьня 1910, вёска Пухавічы, Мазырскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 2 кастрычніка 1952) — беларускі літаратар, крытык, паэт, перакладчык.
Уладзімер Агіевіч лац. Uładzimier Ahijevič | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Уладзімер Іванавіч Агіевіч |
Нарадзіўся | 13 (26) верасьня 1910 |
Памёр | 2 кастрычніка 1952 (42 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | крытык, паэт, перакладчык |
Кірунак | аповесьці, апавяданьні |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1928 |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 29 верасьня 1910 году ў вёсцы Пухавічы Мазырскага павету Менскай губэрні (цяпер — Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць) ў сялянскай сям’і. У 1929—1933 гадох працаваў настаўнікам у сельскай школе. У 1937 годзе скончыў літаратурны інстытут Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту. З 1937 па 1939 год працаваў выкладчыкам Слуцкага пэдагагічнага вучылішча. З 1937 па 1941 год вучыўся ў асьпірантуры пры Акадэміі навук БССР. Некаторы час выкладаў гісторыю беларускай літаратуры ў розных ВНУ Менску. Удзельнічаў у нямецка-савецкай вайне, быў паранены. З 1943 па 1946 год працаваў вучоным сакратаром аддзяленьня грамадзкіх навук АН БССР. Працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Менскім пэдагагічным інстытуце імя М. Горкага, літаратурным кансультантам у Саюзе пісьменьнікаў БССР, рэдактарам аддзелу часопісу «Беларусь». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1946 году.
Памёр 2 кастрычніка 1952 году[1].
Творчасьць
рэдагавацьДэбютаваў вершамі ў 1928 годзе. Як крытык пачаў выступаць у 1941 годзе. Вылучаюцца яго артыкулы пра творчасьць Янкі Купалы і Якуба Коласа, пра пасьляваенную беларускую паэзію. Склаў падручнікі (разам зь І. Кудраўцовым): «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952). Найлепшыя крытычныя працы сабраныя ў кнізе «Літаратура і жыццё» (1954).
Пераклаў на беларускую мову аповесьць М. Прыляжаевай «З табой таварышы» (1950)[1].