Аляксандар Вашкевіч
Алякса́ндар Алякса́ндравіч Вашке́віч (28 жніўня 1901, Белавежа, цяпер у Беластоцкім ваяводзтве Польшчы — 22 красавіка 1945, Таўэр(de), Нямеччына) — палкоўнік Чырвонай Арміі і генэрал брыгады Польскай народнай арміі. Герой Савецкага Саюзу (1943), генэрал-маёр (1945).
Аляксандар Аляксандравіч Вашкевіч | ||||||||||
28 жніўня 1901 — 22 красавіка 1945 | ||||||||||
Родны дом Аляксандра Вашкевіча ў Белавежы на вуліцы, названай ягоным імем | ||||||||||
Месца нараджэньня | Белавежа, Расейская імпэрыя | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Таўэр, Нямеччына | |||||||||
Прыналежнасьць | СССР Польшча | |||||||||
Род войскаў | сухапутныя | |||||||||
Гады службы | 1919—1944 | |||||||||
Званьне | генэрал брыгады | |||||||||
Камандаваў | 5-я саксонская дывізія пехоты | |||||||||
Бітвы/войны | Другая сусьветная вайна Бітва пад Баўцэнам | |||||||||
Узнагароды | | |||||||||
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 28 жніўня [ст. ст. 15 жніўня] 1901 ў Белавежы ў сялянскай сям’і, беларус[1]. Скончыў васьміклясную пачатковую школу, працаваў на паравым млыне.
У шэрагі Чырвонай Арміі пайшоў у 1919 з Ташкенту. Чалец ВКП(б) ад 1920 року.
З кастрычніка 1919 па красавік 1920 навучаўся ў кулямётнай школе. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. У 1922—1924 роках навучаўся ў Вайсковай пяхотнай школе ў Смаленску, атрымаў званьне лейтэнанта. Па сканчэньні атрымаў у падначаленьне ўзвод, а ў 1934—1936 выконваў абавязкі начальніка штабу палка.
У 1938—1942 выконваў абавязкі начальніка аддзелу навучаньня ў Вайсковай акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве, адначасна вучыўшыся ў ёй (скончыў у 1942). Ад 15 жніўня 1942 да 2 лютага 1943 кіраваў 739-м палком стралкоў 213-й стралковай дывізіі (другога фармаваньня) Стэпавага фронту. З 2 па 15 лютага 1943 кіраваў 182-м палком горных стралкоў 68-й дывізіі горных стралкоў, ад 22 чэрвеня 1943 да 23 ліпеня 1944 — камандуючы 797-га стралковага палку 232-й Сумска-Кіеўскай стралковай дывізіі (другога фармаваньня)(ru). У ноч на 27 верасьня 1943 пасьпяхова арганізаваў пераправу праз Днепр каля вёскі Перавалочная Кішэнькаўскага раёну Палтаўскай вобласьці; бяз стратаў у жывой сіле і тэхніцы полк замацаваўся на пляцдарме і працягнуў наступ. Пасьля кіраваў 116-й стралковай дывізіяй(ru).
У верасьні 1944 у званьні палкоўніка быў накіраваны ў Войска польскае. 22 верасьня 1944 арганізаваў і ўзначаліў 5 дывізію пяхоты(pl). 3 лістапада 1944 Нацыянальная краёвая рада прызначыла яго генэралам брыгады. Дывізія пад ягоным даводзтвам (у складзе 2 арміі Войска Польскага) узяла ўдзел у зацятых баях пад Баўцэнам у красавіку 1945. У раёне мясцовасьці Таўэр штаб 5-й дывізіі пяхоты быў акружаны нямецкімі войскамі; 21 красавіка 1945 цяжка паранены Аляксандар Вашкевіч трапіў у палон. На наступны дзень катаваны і забіты. Зьнявечаны труп быў знойдзены толькі 4 траўня ў лесе непадалёк ад Штыфтшвэзэ(de). Пахаваны ў Варшаве на Павонскаўскіх могілках 28 траўня 1945 року.
11 ліпеня 1945 пасьмяротна прысвоенае званьне генэрала-маёра.
Узнагароды
рэдагавацьЗа мужнасьць, аказаную ў баях пры фарсіраваньні Дняпру ў 1943, 26 кастрычніка 1943 атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу і Залатую Зорку героя (мэдаль №1480). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сьцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. Пасьмяротна ўзнагароджаны Залатым крыжом ордэну Virtuti Militari.
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьІмя Аляксандра Вашкевіча носяць галоўная вуліца Белавежы, на якой стаіць ягоны родны дом, а таксама вуліца ў Пружанах.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Edward Jan Nalepa, Oficerowie Armii Radzieckiej… s. 195.
Літаратура
рэдагаваць- Вашкевіч Аляксандар Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 48.
- Вашкевіч А. А. // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 118.
- Вашкевич Александр Александрович (8.08.1901—22.04.1945) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 102. — 30 000 ас.
- Навечно в сердце народном: Справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1984. — 607 с. — 65 000 ас.
- Edward Jan Nalepa. Oficerowie Armii Radzieckiej w Wojsku Polskim 1943-1968. — Warszawa: Wydawnictwo Bellona, 1995. — ISBN 83-11-08353-3
- Maciej Szczurowski. Dowódcy Wojska Polskiego na froncie wschodnim 1943-1945. Słownik biograficzny. — II uzupełnione. — Pruszków: Oficyna Wydawnicza «Ajaks», 1996. — ISBN 83-87103-08-X
- Вашкевіч Аляксандар Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 — С. 238.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Жыцьцяпіс на праекце «Герои страны» (рас.)
- Генэрал-маёр Вашкевіч (анг.)