Язэп Адамовіч
Язэ́п Алякса́ндравіч Адамо́віч (7 студзеня 1897 — 22 красавіка 1937) — дзяржаўны дзяяч Беларускай ССР.
Язэп Аляксандравіч Адамовіч | |
па-беларуску: Язэп Аляксандравіч Адамовіч | |
Старшыня Савету народных камісараў Беларускай ССР | |
---|---|
17 сакавіка 1924 — 7 траўня 1927 | |
Папярэднік: | Аляксандар Чарвякоў |
Наступнік: | Мікалай Галадзед |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 сьнежня 1896 (7 студзеня 1897)[1] |
Памёр: |
22 красавіка 1937[1] (40 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Адамовіч.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУдзельнік Першай сусьветнай вайны, з 1917 году бальшавік. У 1918—1920 гады вызначыўся ў падаўленьні сялянскіх выступленьняў у Гомельскай, Віцебскай і Смаленскай губэрнях, у тым ліку Стракапытаўскага мецяжу ў Гомелі. У 1920 годзе ўвайшоў у склад Ваенна-рэвалюцыйнага камітэту і Рэўваенсавету ССРБ, наркам па ваенных справах, начальнік Менскага гарнізону. У 1922 годзе ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і падпісаньні Дагавору аб стварэньні СССР. Старшыня Саўнаркаму БССР у 1924—1927 гадах. У 1924 годзе пад яго кіраўніцтвам адбылося вяртаньне ў склад БССР Віцебскай губерні, перададзенай РСФСР амаль адразу па абвяшчэнні БССР.[2]
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |