Іпр
Іпр (па-нідэрляндзку: Ieper [ˈipər], па-француску: Ypres, з.-флям.: Yper), І́пэрн (па-нямецку: Ypern) — горад, разьмешчаны на паўночным захадзе Бэльгіі, у правінцыі Заходняя Фляндрыя, каля граніцы з Францыяй, у складзе эўраакругі Вялікі Ліль. Насельніцтва — 34 897 жыхароў (2006).
Іпр | |||||
нід. Ieper франц. Ypres | |||||
| |||||
Краіна: | Бэльгія | ||||
Рэгіён: | Фляндрыя | ||||
Правінцыя: | Заходняя Фляндрыя | ||||
Мэр: | Ян Дурнэз | ||||
Плошча: | 130,61 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 34 959 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 267,66 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 057 | ||||
Паштовы індэкс: | 8900, 8902, 8904, 8906, 8908 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°51′3″ пн. ш. 2°53′6″ у. д. / 50.85083° пн. ш. 2.885° у. д.Каардынаты: 50°51′3″ пн. ш. 2°53′6″ у. д. / 50.85083° пн. ш. 2.885° у. д. | ||||
Іпр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.ieper.be/ |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню згаданы ў VIII стагодзьдзі, Іпр быў адным з самых заможных гарадоў сярэднявечнай Эўропы, з насельніцтвам у 80 тысячаў жыхароў. У XII—XIV стагодзьдзі ён аспрэчваў у Бруге і Генту званьне галоўнага цэнтру цэхавага сукнаробства ва Фляндрыі. Зацяжная аблога ангельцамі падчас Стогадовай вайны (1383) падарвала яго дабрабыт. Напрыканцы XVI стагодзьдзя, калі мясцовым біскупам быў знакаміты Янсэн (заснавальнік янсэнізму), у Іпры жыло ўжо ня больш за пяць тысячаў чалавек. Далейшыя страты эканоміка панесла падчас войн Людовіка XIV, калі ўмацаваны Вабанам горад ня раз падвяргаўся аблогам.
Першая сусьветная вайна
рэдагавацьІпр забясьпечыў сабе месца ў сусьветнай гісторыі як стратэгічны пункт Заходняга фронту Першай сусьветнай вайны. Іпраўскі выступ у брытанскіх лініях абароны стаў арэнай трох буйных бітваў, падчас якіх немцы ў 1915 годзе ўпершыню ў гісторыі ўжылі хімічную зброю — хлёр — і ў 1917 годзе, таксама ўпершыню ў якасьці зброі, — гарчычны газ, цяпер вядомы як іпрыт.
З 250 000 жаўнераў Антанты, якія загінулі каля Іпру, кожны пяты застаўся непахаваным. У памяць пра гэта каля ўезду ў Іпр у 1927 годзе была адкрыта ўзьведзеная на брытанскія сродкі трыюмфальная арка — гэтак званая Мэнэнская брама. На манумэнце выбіты імёны 54 тысячаў загінулых у гэтых месцах падчас Першай сусьветнай вайны. Увогуле вакол гораду налічваецца ня менш за сто сорак вайсковых могілак і мэмарыялаў.
Славутасьці
рэдагавацьСтары горад быў амаль цалкам зьнішчаны падчас Першай сусьветнай вайны, аднак яго найбольш значныя збудаваньні былі пазьней адноўлены. Першае месца сярод іх займае помнік гатычнай грамадзянскай архітэктуры — палата суконшчыкаў і бэфруа (1304). У гарадзкім саборы Сьв. Мартына (XIII—XV стагодзьдзі) Янсэн. У новы і найноўшы час гэта быў першы выпадак поўнага зьнішчэньня (і наступнага аднаўленьня) эўрапейскага гораду з-за ваенных дзеяньняў.
Раз у тры гады ў Іпры праводзіцца касьцюмаваны Фэстываль катоў, у памяць пра жахлівую традыцыю, якая існавала ажно да пачатку XIX стагодзьдзя: скідаць жывых катоў з гарадзкой вежы. У апагей сьвята адбываецца ськіданьне зь вежы цацачных катоў.
Гарады-сябры
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьІпр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў