Іван Луцкевіч

(Перанакіравана з «Ян Луцкевіч»)

Іва́н Луцке́віч, Ян Герман Луцкевіч гербу «Навіна» (9 чэрвеня 1881, Шаўлі Ковенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 20 жніўня 1919, Закапанэ, Польшча; псэўданімы: Ян Міхальчык; Нашанівец; Шчасны; Palissander Нев.) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, публіцыст, археоляг. Пачынальнік беларускага нацыянальнага руху. Брат Антона Луцкевіча.

Іван Луцкевіч

лац. Ivan Łuckievič
Дата нараджэньня 28 траўня (9 чэрвеня) 1881
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 жніўня 1919(1919-08-20) (38 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сухоты
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак публіцыст, палітык, археоляг, краязнавец, калекцыянэр
Навуковая сфэра археалёгія
Месца працы
Псэўданімы Нашанівец, Шчасны, Ян Міхальчук і Palіssander Heb.
Сябра ў Круг беларускай народнай прасьветы і культуры, Віленскае таварыства сяброў навук[d], Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, Беларускі народны камітэт, Канфэдэрацыя Вялікага Княства Літоўскага, Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група, Беларускі клюб, Беларускі настаўніцкі саюз, Беларускае навуковае таварыства, Віленская беларуская рада, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі і Летувіская Тарыба
Бацька Ян Баляслаў Луцкевіч
Маці Зоф’я Лычкоўская[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Луцкевіч.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 9 чэрвеня [ст. ст. 28 траўня] 1881 году ў сям’і ўдзельніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага, змагара за Рэч Паспалітую Абодвух Народаў.

У 1890 годзе пачаў вучобу ў Лібаўскай гімназіі, у 1897—1902 гадах — у Менскай гімназіі. У 1905 годзе скончыў юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэта, адначасова ў 1902 годзе — маскоўскі Археалягічны інстытут.

У 1903 годзе быў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады (пазьней — Беларуская сацыялістычная грамада). За палітычную дзейнасьць у 1903 годзе трапіў у астрог. У 1904—1905 гадах працягваў вучобу ў Венскім унівэрсытэце.

Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905 году ў Менску. Пад пагрозай арышту выехаў у пачатку 1906 году ў Вільню, дзе да 1908 году знаходзіўся на нелегальным становішчы.

Паводле яго ініцыятывы былі выдадзеныя беларускія газэты «Наша доля» і «Наша Ніва», створаныя кнігавыдавецкія суполкі «Наша хата» (1908) і Беларускае выдавецкае таварыства (1913), а ў 1916—1918 выходзіла газэта «Гоман». У 1916—1920 гадах зь яго ініцыятывы ў Вільні адкрываецца Беларускі клюб, вакол якога гуртуецца аматарская драматычная дружына пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча. У 1919 годзе паводле ініцыятывы Івана Луцкевіча ў Вільні адбылося адкрыцьцё першай беларускай гімназіі, дзе ён выкладаў краязнаўства і беларусазнаўства.

Цяжка хварэў на сухоты. Каханая Юліяна Мэнке ў 1919 годзе змагла завезьці яго на курорт у польскае Закапанэ, але было ўжо позна. Памёр у Закапаным (Польшча).[1][2] Магілу Івана Луцкевіча выкрасьлілі з рэестраў прыблізна ў 1963. Грунт з магілы Івана Луцкевіча, прывезены з Польшчы ў 1991, быў перазахаваны на віленскіх могілках Росы.

Палітычная дзейнасьць

рэдагаваць

Іван Луцкевіч — змагар за незалежную Беларусь. Быў адным зь першых, хто зразумеў неабходнасьць дзяржаўнай незалежнасьці Бацькаўшчыны і разам з братам Антонам стаў ініцыятарам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Выступаў за аднаўленьне на Беларусі царкоўнай уніі дзеля паяднаньня рэлігійнага і грамадзка-палітычнага рухаў у адзіным нацыянальна-адраджэнскім працэсе.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Аўтар навукова-публіцыстычных прац па гісторыі, мастацтве, кніжнай культуры Беларусі. Аўтар аповесьці «Дым і попел» — апісаньня знойдзенай ім рукапіснай кнігі беларускіх татараў «Аль-Кітаб» — помніку старабеларускай літаратуры XVI ст., пісаны арабскай графікай.

У калекцыях Івана Луцкевіча былі рэдкія экспанаты, якія пазьней сталі асновай створанага ў 1921 року першага Беларускага нацыянальнага музэю ў Вільні.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  1. ^ Iwan Łuckiewič. (Niekralog) / Francišak Alachnovič // Bielaruskaje Žyćcio : часопіс. — Vilnia: 5 červienia 1919. — № 11. — С. 1,2.
  2. ^ Магіла Івана Луцкевіча ў Закапанэ. / Францішак Аляхновіч // Беларускае жыцьцё : часопіс. — Вільня: 21 кастрычніка 1919. — № 18. — С. 1.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць