Наша доля
Наша доля — беларуская штотыднёвая легальная газэта рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, першая легальная газэта на беларускай мове. Выдавалася ў Вільні ў пэрыяд 1(14).9.1906 — 1(14).12.1906. Разам выйшла 6 нумароў, зь іх 4 былі канфіскаваны, 7-ы быў зьнішчаны яшчэ ў наборы. Палова тыражу друкавалася кірыліцай, палова — лацінкай. Разавы тыраж 1-га нумару склаў 10 тыс. асобнікаў.
Наша доля | |
Тып | газэта |
---|---|
Уладальнік | Антон Луцкевіч Іван Луцкевіч Алаіза Пашкевіч Францішак Умястоўскі |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | І. А. Тукеркес А. Гедвіла |
Заснаваная | 1906 |
Закрытая | 1906 |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня |
Афіцыйны рэдактар-выдавец — віленскі мяшчанін Іван Тукеркес, з 18 лістапада 1906 за рэдактара быў А. Гедвіла. Сапраўдныя заснавальнікі — частка кіраўніцтва Беларускай сацыялістычнай грамады, а менавіта, браты І. і А. Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), Францішак Умястоўскі.
За зьмест 1-га, 3-га, 4-га нумароў пастановаю Віленскай судовай палаты (11 студзеня 1907) выданьне было забаронена «назаўсёды», афіцыйны рэдактар-выдавец Тукеркес быў засуджаны на 1 год крэпасьці.
Бібліятэкі рэдагаваць
- Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius). Наша Доля
Літаратура рэдагаваць
- Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 112 (№ 936). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
- Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / М. Біч, В Яноўская, С.Рудовіч і інш. ; М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. — Мн. : Экаперспектыва, 2005. ISBN 985-469-104-7
- Біч М. В. «Наша доля» // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т.Т.7. Манцякі — Паддубічы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — 608 с.: іл., карты.
- Уладзімер Конан. «Наша доля» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- І. Мелешко. 10-летні юбілей беларускай прэссы. // Гоман : газэта. — 1916, 24 кастрычніка. — № 73. — С. 2.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Наша доля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў