Дзявалтаў
Дзява́лтаў (лет. Deltuva) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Армоне. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 503 чалавекі. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Вількаміру.
Дзявалтаў лац. Dziavałtaŭ | |||||
лет. Deltuva | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1385 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Вількамірскі | ||||
Насельніцтва: | 503 чал. (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°14′0″ пн. ш. 24°40′0″ у. д. / 55.23333° пн. ш. 24.66667° у. д.Каардынаты: 55°14′0″ пн. ш. 24°40′0″ у. д. / 55.23333° пн. ш. 24.66667° у. д. | ||||
Дзявалтаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дзявалтаў — мястэчка гістарычнай Вількаміршчыны, якое ў 2003 годзе абвясьцілі часткай афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».
Назва
рэдагавацьГісторык Генрык Лаўмянскі назву Дзявалтава зь летапіснай Дзяволтвай[1].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Дзявалтаў датуецца 1385 годам, цэнтар воласьці[2]. Уваходзіў у склад Вількамірскага павету Віленскага ваяводзтва. У XV стагодзьдзі — у валоданьні Валімунтавічаў, пазьней Кезгайлаў, у XVI стагодзьдзі — Радзівілаў, у XVII стагодзьдзі — Падбярэскіх, пазьней Грушэўскіх.
У 1476 годзе Кезгайлы фундавалі ў Дзяволтаве драўляны касьцёл, перароблены да 1570 году Радзівіламі пад кальвінскі збор. Пры ім існавала школа. Статус мястэчка атрымаў у XVI стагодзьдзі, у 1744 годзе — прывілей на таргі і кірмашы[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дзявалтаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вількамірскім павеце[4].
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1918 годзе Дзявалтаў увайшоў у склад Летувы.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 506 чал.
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 442 чал.; 1959 год — 361 чал.; 1970 год — 352 чал.; 1989 год — 521 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 550 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Кальвінскі збор (XVI ст.)
- Касьцёл (1752)
Галерэя
рэдагаваць-
Руіны збора
-
Касьцёл
-
Сажалка
-
Вуліца мястэчка
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кізін А. Праблема лакалізацыі сярэднявечнай Літвы ў гістарыяграфіі і розныя значэнні тэрміна «Літва» // 79-я научная конференция студентов и аспирантов Белорусского государственного университета: материалы конф., Минск, 10–21 мая 2022 г. В 3 ч. Ч. 3 / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: В. Г. Сафонов (гл. ред.) [и др.]. — Минск: БГУ, 2023. С. 108.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 200.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 201.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 289.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7