Алёкмінск
Алёкмінск (па-расейску: Олекминск, па-якуцку: Өлүөхүмэ) — места (з 1783 г.) у Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Алёкмінскага ўлусу Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчанае на левым беразе ракі Лена на поўдні Прыленскага плято, на паўднёвы захад ад Якуцку ў адлегласьці: наземным шляхам у 651, паветраным 530, водным у 530 км. Рачны порт, аэрадром. Насельніцтва: 8813 чал. (2008); 8485 чал. (2010).
Алёкмінск | |||||
рас. Олекминск | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1635 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 41138 | ||||
Паштовы індэкс: | 678100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 60°23′0″ пн. ш. 120°26′0″ у. д. / 60.38333° пн. ш. 120.43333° у. д.Каардынаты: 60°23′0″ пн. ш. 120°26′0″ у. д. / 60.38333° пн. ш. 120.43333° у. д. | ||||
Алёкмінск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьМяркуецца, што назва паходзіць ад тунгускага «олоохунай» — вавёрчына. Заснаваны ў 1635 г. енісейскімі казакамі пад начальствам Пятра Бекетава, як казацкі астрожак, першапачаткова насупраць вусьця р. Алёкма, потым ён быў перанесены на 12 км уверх па р. Лена. У 1775 г. цэнтар Алёкмінскага камісарства Якуцкай правінцыі Іркуцкай губэрні; у 1783—1796 гг. павятовае места Якуцкай вобласьці Іркуцкага намесьніцтва; 26 верасьня 1790 г. зацьверджаны герб Алёкмінску: «У срэбным полі рака, якая цячэ»; з 1822 г. Акруговае места Якуцкай вобласьці, з 1925 г. ЯАССР, з 1930 г. цэнтар раёну ЯАССР.
Прамысловасьць: лясная, харчовая (хлебазавод, мясакамбінат), электрастанцыя, геалягічная партыя. Працуюць: друкарня, тэхнікум мэханізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, дом культуры, музэй гісторыі земляробства, сярэднія агульнаадукацыйныя, спартовая і музычная школы.
Літаратура
рэдагаваць- Олекмінск. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 34.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гісторыя гораду. Наша Олёкма.