Ціксі
Ціксі (Тыксі; рас. Тикси, якуцк. Тиксии) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Булунскага ўлуса (раёну) Рэспублікі Саха (Якуція). Разьмешчаны за Паўночным палярным колам ад Якуцка на адлегласьці: паветраным шляхам 1270 км, водным 1703 км. Марскі порт, аэрапорт. Насельніцтва 5892 чал. (2010).
Створаны ў 1933 г., як адзін з пунктаў Паўночнага марскога шляху, на месцы стойбішча аленяводаў, з 1939 г. рабочы пасёлак.
Працуюць друкарня, музэй выяўленчага мастацтва, гідраграфічная база, помнік Міхаілу Брусьнёву, сопка «Каханьня». Пасьля перабудовы пасёлак заняпаў.
Літаратура
рэдагаваць- Тикси // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 43.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |