Якуты

цюркскі народ, карэннае населення Якуціі

Яку́ты (саманазва саха́) — цюрскі народ, карэннае насельніцтва Якуціі. Жывуць таксама ў іншых рэгіёнах Расіі, ЗША, Канадзе, Кітаі і іншых краінах. Агульная колькасьць (2013 г.) — каля 487 тыс.[1]

Культура

рэдагаваць

Фальклор

рэдагаваць

Найбольш вядомым здабыткам вуснай народнай творчасьці якутаў зьяўляецца эпас «Аланхо», у якім апавядаецца пра подзьвігі асілкаў боотур і перасяленьне якутаў у Сыбір[2]. Характэрнай асаблівасьцю «Аланхо» зьяўляецца тое, што ў ім словы пэрсанажаў сьпяваюцца, астатні тэкст выконваецца рэчытатывам, часта без інструмэнтальнага суправаджэньня.[3]. Таксама распаўсюджаны паданьні сэhэн, хуткамоўкі чабыргах, гарлавыя сьпевы хабарга ырыата, працяглыя песьні дьиэрэтии ырыа або тойук, хуткія песьні дэгэрэн ырыа, «птушыныя» прыпеўкі чыычаах ырыата, прыказкі і прымаўкі, вершы алгыс[4]. Якуцкія народныя музычныя інструмэнты — варган камуз або хомус, скрыпка кырыымпа, бубен дюнгюр , струнная прылада кылысах[5].

Нават у нашы дні найбольш папулярнае якуцкае сьвята — Ысыах[6], прысьвечаны сонцу і коням. Яго называюць якуцкім Новым годам, сьвяткуюць напрыканцы чэрвеня, суправаджаюць гульнямі, спаборніцтвамі, шанаваньнем старажытных бажаствоў айыы і карагодам осуохай.

Якуцкая мова належыць да цюрскіх моў. Пісьмовасьць складзена ў XIX стагодзьдзі на аснове кірыліцы. Мае афіцыйны статус у Якуціі. Выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі, школьнай і вышэйшай адукацыі.