Ленск
Ленск (па-расейску: Ленск, па-якуцку: Мухтуйа) — места (з 1963 г.) ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Ленскага ўлусу Рэспублікі Саха (Якуція). Насельніцтва 24,6 тыс. чал. (2005), 24500 чал. (2007), 24373 чал. (2010). Разьмешчанае на левым беразе ракі Лена, на Прыленскім плято. Аўтамабільнай дарогай зьвязаны зь местам Мірны. Аэрапорт (рэйсы ў Мірны, Якуцк, Іркуцк). Буйны порт на рацэ Лене. Адлегласьць ад Якуцка: наземным шляхам 1438, паветраным 840, водным 1027 км.
Ленск | |||||
рас. Ленск | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1663 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 180 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 41137 | ||||
Паштовы індэкс: | 678140 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 60°43′0″ пн. ш. 114°54′0″ у. д. / 60.71667° пн. ш. 114.9° у. д.Каардынаты: 60°43′0″ пн. ш. 114°54′0″ у. д. / 60.71667° пн. ш. 114.9° у. д. | ||||
Ленск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://lenskcity.narod.ru |
Заснаванае як паселішча «прамысловых» людзей на месцы тунгускага стойбішча Мухтуй вёска Мухтукуеўская (ад эвенкійскага — вялікая вада). У XVIII ст. была адчыненая ямская паштовая станцыя Мухтуя. Імклівы рост места ў XX ст. зьвязаны з адкрыцьцём і распрацоўкай алмазных радовішчаў у басэйне Вілюя. Сяло Мухтуя (з 1957 г. пасёлак гарадзкога тыпу) быў найбольш блізкім (280 км) ленскім паселішчам да кімбэрлітавай трубкі «Мір» і зрабілася базай для будаўніцтва горада Мірны. У 1956 г. ад Мухтуі да будучага Мірнага пачалася пракладка аўтадарогі, стаў будавацца порт. Статус горада і новае імя Ленск (па рацэ Лена) былі нададзеныя ў 1963 г. Пасьля спусташальнай паводкі ўвесну 2001 г. места амаль поўнасьцю адбудаванае наноў.
Вядучымі галінамі эканомікі зьяўляюцца рачныя і аўтамабільныя перавозкі. У Ленску маюць свае падразьдзяленьні алмазаздабыўная кампанія «АЛРАСА» ды акцыянэрная кампанія па транспарце нафты «Транснафта». Існуюць прадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці; камбінат будматэрыялаў; завод буйнапанэльнага домабудаваньня; харчовыя прадпрыемствы. Функцыянуюць філіял Навасыбірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўнівэрсытэту і прадстаўніцтвы Навасыбірскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту эканомікі і кіраваньні ды Іркуцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту.
Маецца гісторыка-краязнаўчы музэй, музычная школа. Існуе літаратурнае аб’яднаньне «Флямінга». У 2007 г. адбыліся адборачныя гульні першага Кубка свету па футзале.
Літаратура
рэдагаваць- Ленск. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 32.