Алдан (горад)

места ў Рэспубліцы Саха (Якутыя)

Алдан (па-расейску: Алдан, па-якуцку: Алдан) — места (з 1939 г.) у Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Алданскага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя). Чыгуначная станцыя на Амура-Якуцкай магістралі. Аэрапорт. Насельніцтва на 2014 год — 21 364 чал.

Алдан
рас. Алдан
Дата заснаваньня: 1924
Горад з: 1932
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Якутыя
Муніцыпальны раён: Алданскі
Плошча: 33 км²
Вышыня: 650 м н. у. м.
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 21 364 чал.
шчыльнасьць: 647,39 чал./км²
Тэлефонны код: 411 45
Паштовы індэкс: 678900
Нумарны знак: 14
Геаграфічныя каардынаты: 58°36′0″ пн. ш. 125°23′0″ у. д. / 58.6° пн. ш. 125.38333° у. д. / 58.6; 125.38333Каардынаты: 58°36′0″ пн. ш. 125°23′0″ у. д. / 58.6° пн. ш. 125.38333° у. д. / 58.6; 125.38333
Алдан на мапе Расеі
Алдан
Алдан
Алдан
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://aldangold.ru/

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваны 19 ліпеня 1923 году ў сувязі з адкрыцьцём вольным старацелем Міхаілам Тарабукіным і потым Вальдэмарам Берціным, начальнікам 1-й дзяржаўнай працоўнай арцелі, радовішчаў золата. Першапачаткова пасёлак меў назоў Непрыкметны, які 20 верасьня 1932 году атрымаў статус места, а ў траўня 1939 году быў перайменаваны ў горад Алдан. У 1931 годзе ў Непрыкметны пачалася высылка беларускіх «кулакоў».

Геаграфія

рэдагаваць

Разьмешчанае на Алданскім нагор’і, якое, у сваю чаргу знаходзіцца на Алданскім шчыце, у басэйне ракі Алдан (правы прыток ракі Лены), за 530 км на поўдзень ад места Якуцку, на зьліцьці ракі Арта-Сала і ручая Непрыкметнага. На паверхню выходзяць найстарыя крышталёвыя ўтварэньні горных радовішчаў ўзростам больш за 3 мільёны гадоў.

Сучаснасьць

рэдагаваць

У 1990-я гады места ахапіў крызіс, з-за заняпаду залатой прамысловасьці, у пэрыяд з 2000 па 2007 гады ў горад зноў пачалі прыяжджаць людзі зьявілася камэрцыйная авіяцыя, чыгуначная станцыя ды будаўніцтва адгалінаваньня нафтаправода. Аснова эканомікі Алдану — золатаздабыча.

У жніўні 1986 г. Алдан наведаў Алесь Адамовіч ды адведаў магілу свайго дзеда па маці «кулака» Мітрафана Тычыны.

Літаратура

рэдагаваць
  • Алдан. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 31.
  • Жарикова-Тычино З. Где золото роют в горах. // Нёман. № 6. Минск. 1998. С. 169—197.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Алдан (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў