Батагай (па-расейску: Батагай, па-якуцку: Баатаҕай) — рабочы пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі адміністратыўны цэнтар Верхаянскага улуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція). Разьмешчаны за Паўночным палярным колам, ад Якуцка на адлегласьці: наземным шляхам 1423 км, паветраным 705 км, водным 2785 км. Аэрапорт. Рачная прыстань. Насельніцтва 4187 (2009); 4074 чал. (2010).

Заснаваны на правым беразе ракі Яна паблізу радовішчаў волава. Уваходзіў у Дальбуд. З 1945 г. рабочы пасёлак.

Літаратура

рэдагаваць

Батагай. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 37.