Зыранка
Зыра́нка (па-расейску: Зырянка; па-якуцку: Зырянка) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Верхнекалымскага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчаны на левым беразе ракі Калыма пры упадзеньні ў яе ракі Ясачная. Адлегласьць да Якуцку: наземным шляхам 2440 км, паветраным 1255 км, водным 4282 км. Аэрапорт, рачная прыстань.
Зыранка | |||||
рас. Зырянка | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1936 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Якутыя | ||||
Муніцыпальны раён: | Верхнекалымскі ўлус | ||||
Насельніцтва: | 2913 чал. (2014) | ||||
Часавы пас: | UTC+11 | ||||
Тэлефонны код: | +7 41155 | ||||
Паштовы індэкс: | 678770 | ||||
Нумарны знак: | 14 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 65°44′4″ пн. ш. 150°53′52″ у. д. / 65.73444° пн. ш. 150.89778° у. д.Каардынаты: 65°44′4″ пн. ш. 150°53′52″ у. д. / 65.73444° пн. ш. 150.89778° у. д. | ||||
Зыранка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПершыя зьвесткі аб наяўнасьці каменнага вугалю ў басэйне ракі Калымы прыводзяцца Янам Чэрскім у 1891 годзе. Ён пісаў пра вугляносныя адкладаньні ў вышнявіне ракі Зыранкі (левы прыток ракі Калымы) і яе прытоках да ручая Хара-Ўлах. У 1930-я гады узьнік пасёлак Зыранка для распрацовак радовішчаў каменнага вугалю. У пасёлку знаходзілася ўпраўленьне Зыранлягу (Дальбуд). З 1940 году — рабочы пасёлак. У гонар Яна Чэрскага ў пасёлку названая вуліца.
Насельніцтва
рэдагаваць- 20 стагодзьдзе: 4245 (1959); 5260 (1970); 5749 (1979); 6687 (1989)
- 21 стагодзьдзе: 3749 (2002); 3384 (2010); 3009 (2013); 2913 (2014).
Літаратура
рэдагаваць- Зырянка // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 39.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗыранка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў