Нерунгры (па-расейску: Нерюнгри, па-якуцку: Нүөрүҥгүрү, па-эвенкійску: Ньируунгра) — места ў Рэспубліцы Саха (Якуція) Расейскай Фэдэрацыі, цэнтар Нерунгрынскага ўлусу (раёну). Разьмешчанае на адлегласьці ад Якуцку: наземным шліхам 818 км, паветраным 670 км. Чыгуначная станцыі «Нерунгры пасажырская» і «Вугальная». Аэрапорт. Насельніцтва на 2023 год — 53 526 чал.

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаванае ў 1952 годзе ў вусьці ракі Нерунгры (мяркуецца што па-эвенкійску азначае — «рака харыюсаў»), як месца дысьлякацыі Нерунгрынскай геалягічнай партыі, ад 6 лістапада 1975 г. места. Знаходзіцца на правым беразе ракі Чульману, за 70 км ад упадзеньня яе ў Цімптон, правы прыток ракі Алдану.

Існуюць Нерунгрынская ДРЭС, узбагачальная фабрыка па вытворчасьці канцэнтрату каксаўнога вугалю, рамонтна-мэханічны завод, птушкафабрыка. Ёсьць музэй, тэатар актора і лялькі, праваслаўныя храмы, Тэхнічны інстытут, Цэнтар культуры і духоўнасьці імя А. С. Пушкіна, рэспубліканскія цэнтры рэабілітацыі. Працуюць дзіцячая музычная харавая школа «Салавейка», ансамбль «Северяночка», маюцца крыты стадыён ды каток, горналыжная база.

Літаратура

рэдагаваць
  • Нерюнгри. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 33—34.
  • Нерунгры. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 11. Мінск. 2000. С. 294.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Нерунгрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў