Мірны (Якутыя)
Мірны (па-расейску: Мирный, па-якуцку: Мииринэй) — места (з 1959 г) ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Мірнінскага ўлуса Рэспублікі Саха (Якутыя). Маецца аэрапорт. Знаходзіцца на паўночны захад да Якуцку: наземным шляхам 1207 км, паветраным 820 км. Разьмешчанае на рацэ Ірэлях, левага прытока ракі Очугуй-Батуобуя, якая ўпадае з права ў Вілюй. Насельніцтва: 39,3 тыс. чал (1989), 39,4 тыс. чал. (2005), 37,5 тыс. чал (2008), 36,0 тыс. чал. (2010).
Мірны | |||||
рас. Мирный | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1955 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 340 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 411 36 | ||||
Паштовы індэкс: | 678170 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 62°32′0″ пн. ш. 113°57′0″ у. д. / 62.53333° пн. ш. 113.95° у. д.Каардынаты: 62°32′0″ пн. ш. 113°57′0″ у. д. / 62.53333° пн. ш. 113.95° у. д. | ||||
Мірны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.gorodmirny.ru/ |
Узьнік у выніку адкрыцьця ў 1955 годзе кімбэрлітавай трубкі «Мір». У 1957 году пачалася здабыча алмазаў адкрытым спосабам (кар’ер «Мір» — да 2001 г.), кар’ер меў 525 м у глыбіню і больш 1200 м у шырыню. Алмазаздабычай на тэрыторыі Мірнінскага раёна і Якуцкай АССР у цэлым займаўся трэст, пасьля вытворча-навуковае аб’яднаньне «Якуталмаз» імя У. І. Леніна, а ў 1992 году аб’яднаньне было ператворана ў акцыянэрную кампанію «Алмазы Расеі-Саха» («АЛРАСА»). Дзейнічаюць АТ «Вілюйгэсбуд», прадпрыемства Заходнія электрычныя сеткі, ААТ «АЛРАСА-Газ», прадпрыемствы мясцовай прамысловасьці, МАК-банк, арганізацыі гандлю і грамадзкага харчаваньня.
У Мірным дзейнічаюць школы ды ліцэі, рэгіянальны тэхнічны каледж і некалькі філіяў унівэрсытэтаў, у тым ліку філія Якуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту — Мірнінскі політэхнічны інстытут. Функцыянуюць 3 спарткомплексы. Ёсьць некалькі музэяў.
Літаратура
рэдагаваць- Мірны. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 465.
- Мирный. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 32-33.