Чэрскі
Чэ́рскі (па-расейску: Черский, па-якуцку: Черскэй) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Ніжнекалымскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчаны за Паўночным палярным колам, на правым беразе ракі Калыма, на адлегласьці ад Якуцка: наземным шляхам 3189 км, паветраным 1920 км, водным 3421 км. Аэрапорт, марскі порт Зялёны мыс.
Чэрскі | |
Дата заснаваньня: | 1931 |
Краіна: | Расея |
Вышыня: | 10 м н. у. м. |
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 41157 |
Паштовы індэкс: | 678830 |
Геаграфічныя каардынаты: | 68°45′12″ пн. ш. 161°19′55″ у. д. / 68.75333° пн. ш. 161.33194° у. д.Каардынаты: 68°45′12″ пн. ш. 161°19′55″ у. д. / 68.75333° пн. ш. 161.33194° у. д. |
Чэрскі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://chersky.ru |
Насельніцтва 3006 чалавек (2010). Дэмонімы — чэрчанін, чэрчанка, чэрчане.
Узьнік на месцы рыбацкага паселішча у XVII ст. Ад 1931 г. меў назву Ніжнія Крыжы (па-расейску: Нижние Кресты), 1963 г. атрымаў статус рабочага пасёлка і назву ў гонар Яна Чэрскага.
Літаратура
рэдагаваць- Черский. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 44.