Верхаянск
Верхая́нск (па-расейску: Верхоянск, па-якуцку: Верхоянскай) — места (з 1817) ў Расеі ў складзе Верхаянскага ўлуса (раёна) Якутыі. Насельніцтва скаладе 1201 чалавек (2010 г.). Разьмешчаны за Паўночны палярны кругам, на правым беразе ракі Яна, у 92 км на паўднёвы захад ад адміністрацыйнага цэнтра Верхаянскага ўлуса рабочага пасёлку Батагай. Заснаваны ў 1638 годзе атрадам енісейскіх казакоў на чале з Посьнікам Івановым Губаром, як казацкае зімоўе.
Верхаянск | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 1638 | ||
Краіна: | Расея | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 127 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: | |||
Тэлефонны код: | 41165 | ||
Паштовы індэкс: | 678530 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 67°33′0″ пн. ш. 133°23′0″ у. д. / 67.55° пн. ш. 133.38333° у. д.Каардынаты: 67°33′0″ пн. ш. 133°23′0″ у. д. / 67.55° пн. ш. 133.38333° у. д. | ||
Верхаянск | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Верхаянск — адно з самых, нараўне з сялом Аймякон халодных месцаў на Зямлі. Самая нізкая зарэгістраваная тут тэмпэратура −67,8 С. Яе зафіксаваў 15 студзеня 1885 году Сяргей Кавалік, ураджэнец Магілёўскай губэрні, сярэдняя тэмпэратура студзеня −49,5 °C. У 1969 г. усталяваны абэліск «Полюс холаду». Быў месцам выгнаньня. На сёньня зьяўляецца гаспадарчы цэнтар лесапрамысловага пункта. У месцы маецца рачная прыстань.
Маецца Дом культуры, сярэдняя агульнаадукацыйная, спартовая ды музычная школы, краязнаўчы музэй.
Літаратура
рэдагаваць- Верхаянск. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. ІІІ. Мінск. 1971. С. 42.
- Верхаянск. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 108.
- Верхоянск. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 31.