Вусьць-Нера

мястэчка ў Аймяконскім раёне Якуціі (Расея)
(Перанакіравана з «Вусьць-Нэра»)

Вусьць-Нера (па-расейску: Усть-Нера; па-якуцку: Уус Ньара) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Аймяконскага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя). Аэрапорт. Насельніцтва: 8385 чал. (2010). Разьмешчаны на рацэ Індзігірка, пры ўпадзеньні ейнага прытоку ракі Нэра. Заснаваны як аплот Дальбуду на радовішчах золата ды вальфраму. З 1950 г. рабочы пасёлак, ад 3 чэрвеня 1954 г. цэнтар Аймяконскага раёну ЯАССР.

Літаратура рэдагаваць

  • Усть-Нера. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 43-44.
  • Личное дело № 13644 (12563) ссыльно-поселенца: Новик Сергей Михайлович. Койданава. 1910.