Якуцкая мова

сібірская цюрская мова

Яку́цкая мова (па-якуцку: саха тыла) — мова якутаў, належыць да цюрскай групы моваў. Колькасьць носьбітаў мовы паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў Расеі 2010 року складае каля 450 140 чалавек[1], якія пражываюць у асноўным на тэрыторыі Якутыі, а таксама ў Іркуцкай і Магаданскай абласьцях, Краснаярскім і Хабараўскім краёх.

Якуцкая мова
саха тыла
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Рэспубліка Саха (Якутыя), Магаданская вобласьць, Іркуцкая вобласьць, Краснаярскі ды Хабараўскі краі
Колькасьць карыстальнікаў 450 140 чал. (зьвесткі перапісу насельніцтва Расеі ў 2010 р.)[1]
Клясыфікацыя Цюрскія мовы
  • Сыбірска-цюрскія мовы
    • Паўночныя
      • Якуцкая мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Якутыі (Расея)
Статус: 2 Правінцыйны[d][2]
Пісьмо кірыліца і Sakha scripts[d]
Коды мовы
ISO 639-2(Б) sah
ISO 639-2(Т) sah
ISO 639-3 sah
Якуцкая мова на мапе сьвету (цёмна-сінім).

Якуцкая мова рэзка адрозьніваецца ад іншых цюрскіх моваў наяўнасьцю плясту лексыкі няяснага паходжаньня (магчыма, палеаазіяцкага)[3]. Маецца таксама мноства мангольскіх запазычаньняў.

Пісьмовасьць

рэдагаваць

У 1917 годзе новы альфабэт на аснове МФА быў створаны С. А. Наўгародавым. Першапачаткова ён утрымліваў толькі малыя літары, а таксама знак : для адлюстравання доўгіх гукаў (як галосных, так і зычных). У 1924 годзе гэты альфабэт быў рэфармаваны. Пазьней ён рэфармаваўся яшчэ некалькі разоў, пакуль у 1929 годзе ня быў заменены на ўніфікаваны цюрскі альфабэт. Потым у 1939 годзе быў ажыцьцёўлены пераход на альфабэт на аснове кірыліцы.

Сучасны якуцкі альфабэт

рэдагаваць

Сёньня ў якуцкай мове выкарыстоўваецца альфабэт, які ўтрымлівае ўвесь расейскі альфабэт, плюс пяць дадатковых літараў: Ҕҕ, Ҥҥ, Өө, Һһ, Үү і дзьве камбінацыі: Дь дь (чытаецца як Дж, прыкладам: дьахтар — «жанчына»; чытаецца як — джахтар), Нь нь. Выкарыстоўваюцца таксама 4 дыфтонгі: уо, ыа, иэ, үө.

  • Сучасны выгляд якуцкага альфабэту:
А а Б б В в Г г Ҕ ҕ Д д Дь дь Е е
Ё ё Ж ж З з И и Й й К к Л л М м
Н н Ҥ ҥ Нь нь O o Ө ө П п Р р С с
Һ һ Т т У у Ү ү Ф ф Х х Ц ц Ч ч
Ш ш Щ щ Ь ь Ы ы Ъ ъ Э э Ю ю Я я
  • Тлумачэньне:
Кірыліца Назва IPA Заўвагі
А а а /a/
Б б бэ /b/
В в вэ /v/ Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Г г гэ /g/
Ҕ ҕ ҕэ /ɣ/, /ʁ/ «Г з гачкам» (звонкае «х», паўднёварасейскае «г»; францускае «r»).
Д д дэ /d/
Дь дь дьэ /ɟ/ «Д зь мяккім знакам» (звышмяккае, падобнае да расейскага, «дь», амаль «гь»).
Е е е /e/, /je/ Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Ё ё ё /jo/ Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Ж ж жэ /ʒ/ Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
З з зэ /z/ Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
И и и /i/
Й й йот /j/, //
К к ка /k/, /q/
Л л эл /l/
М м эм /m/
Н н эн /n/
Ҥ ҥ эҥ /ŋ/ Лігатура «нг» (заднеязычнае «н»).
Нь нь эньэ /ɲ/ «Н зь мяккім знакам» (звышмяккае «н»).
О о о /o/
Ө ө ө /ø/ «О з ашэсткам» (накшталт нямецкага «ö»).
П п пэ /p/
Р р эр /r/
С с эс /s/
Һ һ һэ /h/ На ўзор ангельскага або нямецкага «h»
(глухое прыдыханьне).
Т т тэ /t/
У у у /u/
Ү ү ү /y/ «Прамая У» (на ўзор нямецкага «ü»).
Ф ф эф /f/ Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Х х ха /x/
Ц ц цэ /ʦ/ Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Ч ч че /ʧ/
Ш ш ша /ʃ/ Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Щ щ ща /ɕː/ Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Ъ ъ кытаатыннарар бэлиэ /./ Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Ы ы ы /ɯ/ Заднеязычнае, неабвусьненае «у»
Ь ь сымнатыы бэлиэтэ /ʲ/ Ужываецца толькі ў спалучэньнях «дь», «нь»,
а таксама ў запазычаньнях з расейскае мовы.
Э э э /e/
Ю ю ю /ju/ Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Я я я /ja/ Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
  1. ^ а б http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab6.xls
  2. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  3. ^ Харитонов Л. Н. Пособие по якутскому языку. Якуцк, 1987, с. 4 і далей.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць