Жыганск
Жыганск (па-расейску: Жиганск, па-якуцку: Эдьигээн) — пасёлак у Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Жыганскага улуса (раёна) Рэспубліки Саха (Якутыя). Разьмешчаны за Паўночным палярным колам, на левым беразе ракі Лена па абедзьвюх баках ракі Стракалаўкі, якая ўпадае ў Лену. Знаходзіцца на адлегласьці ад Якуцка: наземным шляхам 754 км, паветраным 610 км, водным 764 км. Аэрадром, рачная прыстань. Насельніцтва 3349 (2007).
Заснаваны як астрожак ў 1632 г. казакамі пад правадырствам Бекетова, у 1783 г. ператвораны ў павятовае места Якуцкай вобласьці Іркуцкага намесніцтва, у 1805 г. пакінуты за штатам, з 1917 — сельскае паселішча.
Асноўны занятак жыхароў: рыбная лоўля, зьверагадоўля (блакітны пясец), паляваньне.
Літаратура
рэдагаваць- Жиганск. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 57.