Уладзікаўка́з (па-асэтынску: Дзæуджыхъæу — «селішча Дзаўга») — горад на поўдні Расеі, ў цэнтральнай частцы Паўночнага Каўказу, сталіца Рэспублікі Паўночная Асэтыя-Аланія. У савецкі пэрыяд горад называўся Арджанікідзэ (1931—1944, 1954—1990) ды Дзаўджыка́ў (1944—1954). Горад месьціцца паабапал ракі Церак, за 30 км ад Дар'яльскае цясьніны.

Уладзікаўказ
Дата заснаваньня: 1784
Былая назва:
  • да 1931 — Уладзікаўказ
  • да 1944 — Арджанікідзэ
  • да 1954 — Дзаўджыкаў
  • да 1990 — Арджанікідзэ
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Паўночная Асэтыя
Кіраўнік: Барыс Албегаў[d][1]
Плошча:
  • 291 км²
Вышыня: 692 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 8672
Паштовы індэкс: 362000–362999
Геаграфічныя каардынаты: 43°2′24″ пн. ш. 44°40′39″ у. д. / 43.04° пн. ш. 44.6775° у. д. / 43.04; 44.6775Каардынаты: 43°2′24″ пн. ш. 44°40′39″ у. д. / 43.04° пн. ш. 44.6775° у. д. / 43.04; 44.6775
Уладзікаўказ на мапе Расеі
Уладзікаўказ
Уладзікаўказ
Уладзікаўказ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.vladikavkaz-osetia.ru/

З 8 кастрычніка 2007 году горад носіць ганаровае званьне «Горад воінскай славы».

Горад Уладзікаўказ зьяўляецца цэнтрам гарадзкой акругі. Горад уключае 4 раёны: Прамысловы ("Промышленный"), Паўночна-Заходні ("Северо-Западный"), Ірыстонскі ("Иристонский"), Зацерачны ("Затеречный"), мікрараёны Карца ды Рэдант. Акрамя іх, у склад гарадзкой акругі ўваходзяць сёлы Балта, Чмы, Эзьмі, Ніжні Ларс, Верхні Ларс, паселішчы Паўднёвы ("Южный"), Завадзкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Горад заснаваны ў 1784 годзе як расейская фартэцыя на ўваходзе ў Дар’яльскую цясьніну ў сувязі з падпісаньнем Георгіеўскага трактату між Расейскае імпэрыяй і Грузіяй ды пачаткам будаўніцтва Ваенна-грузінскай дарогі. Паселішча набывае статус гораду з 1861 году.